
Пётр Гузаевский
Маланка ўдарыла ў электрашчыток цэнтральнай воданапорнай вежы і вывела са строю абсталяванне.
Па словах настаўніцы Круговіцкай СШ Марыі Грынёвай, каля 19 гадзін вечара, калі людзі стаялі каля пад’езда, бліснула маланка. «Яна бліснула раптоўна і азарыла ўсё неба. Навокал усё стала ярка-жоўтага колеру, а пасля грымнуў гром са страшэннай сілай, аж скалыхнулася зямля, а я схапілася за галаву і прыгнулася», – расказала Марыя Мікалаеўна.
У школе, якая знаходзіцца непадалёк ад вежы, у кабінеце фізікі пасля ўдару са сцен зваліліся стэнды і выйшаў са строю мадэм.
Наступствы навальніцы адчулі і жыхары вёскі: у многіх пагарэлі тэлевізары, тэлефоны і мадэмы. А тыя, хто карыстаўся цэнтральным водаправодам, засталіся без вады.
Вось толькі частка жыхароў з вуліцы Лясной у Круговічах адсутнасці вады не адчула – яе ў дамах №№2,4, 6, 8 і 10 не было ўжо другі тыдзень. І не па прычыне навальніцы, а таму, што прарвала водаправод.
«Я неаднаразова звяртаўся ў камунгас, потым паехаў сам і адвёз пісьмовую заяву, дзе прасіў: «Дапамажыце, калі ласка, бо сваімі сіламі мы не зможам раскапаць і ліквідаваць парыў»», – расказаў Іван Амрэйчык.
Але аказалася, што могуць справіцца кругаўцы і без экскаватара. Не дачакаўшыся рамонтнікаў з ЖКГ, мужчыны ўзяліся за лапаты і выкапалі здаравенную яму глыбінёй больш за два метры і самі адрамантавалі водаправод. Мужчынам, якія рамантавалі водаправод, не прыйшлося перакрываць воду – дапамагла стыхія. “Мы то зрабілі, але за што тады мы плацім? Няхай хоць прыедуць засыплюць”, – сказаў Іван Іванавіч.
У дзіцячым садку і школе ў аўторак была спынена работа летніх лагераў, якія пачалі працу толькі ў панядзелак. Дзяцей раніцай прыйшлося адправіць дадому. Па словах намесніка дырэктара Круговіцкай СШ Алены Мухі, згодна з санітарнымі правіламі, пры адсутнасці вады лагер працаваць не можа. “Нам абяцалі, што за двое сутак адрамантуюць і вада з’явіцца”, — сказала Алена Паўлаўна.
Але камунальнікі на гэты раз паказалі рэкордны вынік. Ужо вечарам вада з’явілася. Па дарозе з Круговічаў аўтар артыкула наведаў дырэктара ЖКГ Аляксея Галяка, які сказаў, што закуплены неабходныя дэталі і на наступны дзень вада з’явіцца. Але разумеючы, што ў многіх няма калодзежаў, Аляксей Фёдаравіч даў загад запусціць насосы ў ручным рэжыме. І ўжо каля 16-ці гадзін у Круговічах з’явілася вада. У сераду працавалі аздараўленчыя лагеры: у садзіку і школе зноў загучалі звонкія дзіцячыя галасы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More