
У гэты дзень, 31 мая, ва ўсім свеце хрысціяне-католікі святкавалі Дзень Адведзінаў Святой Дзевы Марыі (у гэты дзень Дзева Марыя наведала сваю хрышчоную маці, Святую Лізавету, каб падзяліцца з ёю сваёй таямніцай, што народзіць Сына Божага). Для прыхажан ганцавіцкага касцёла гэта асабліва ганаровае свята.
Парафія (прыход) ў Ганцавічах была адноўлена 20 гадоў таму. На працягу гэтага часу, нават тады, калі вернікі маліліся яшчэ падчас будовы касцёла ў капліцы, ксёндз-біскуп К. Велікаселец пастаянна наведваў парафію, выказваў клопат і падтрымку вернікам і святарам парафіі. І сёлета ён прыбыў разам з ксяндзамі іншых парафій у Ганцавічы, каб прыняць удзел у святочнай імшы.
Настаяцель касцёла ксёндз Алег Шпець і прыхажане віталі высокага госця і іншых святароў, дзякавалі за ўвагу і падтрымку, выказвалі шчырую радасць ад магчымасці зноў убачыцца.
У гэты дзень адбылося адкрыццё і асвячэнне каплічкі Святога Іосіфа – апекуна і бацькі Святога Сямейства, якое зрабіў ксёндз-біскуп. Фігурка Святога Іосіфа з маленькім Ісусам на руках – гэта яшчэ адзін напамінак нам пра тое, што Збаўца наш кліча ўсіх быць бліжэй да Бога.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More