
Выданне літаральна месяц таму ўбачыла свет. Таму з’яўляецца самым свежым поглядам на падзеі пачатку Другой сусветнай вайны. Кніга прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў трагедыі чалавецтва. Дзякуючы погляду вачыма беларуса даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне, выведзены цалкам новыя і нечаканыя высновы.
Дзеля прыкладу прывядзём колькі фактаў, якія для чытачоў могуць стаць нечаканкай.
– Першае і самае галоўнае, што варта ведаць кожнаму: Беларусь і беларускі народ прымае ўдзел у Другой сусветнай вайне з першых яе хвілін – “заходнікі” ад нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. і грамадзяне БССР ад 17 верасня таго ж года.
– Нямецкія бомбы ўпалі на галовы жыхароў Беларусі ўпершыню з наступленнем вермахта на Польшчу, г. зн. у тым жа верасні 1939 г.
– Першыя крывавыя сутычкі з нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі адбыліся яшчэ ізноў-такі ў верасні 1939 г.
– Чырвоная Армія і вермахт паспелі праліць кроў сваіх салдатаў таксама ў верасні 1939 г. на заходнебеларускай і заходнеўкраінскай вайны.
– Наапошак яшчэ раз нагадаем, што 17 верасня ніякага ўз’яднання Беларусі не было – ні фармальна, ні фактычна!”
У рэпрэзентуемым выданні знойдзецца і матэрыял пра падзе і на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, утвранага ў канцы 1939 г. Нашай мясцовасці прысвечаны цэлыя параграфы і сюжэты са згадкамі не толькі вёсак, але і канкрэтных людзей. Многія змогуць пазнаць сваіх землякоў і нават сваякоў.
Кнігу можна набыць у найлепшых кнігарнях Мінска — «Акадэмкніга», «Логвінаў», «Кніжны салон», кніжным кірмашы на Янкі Купалы, інтэрэт-кнігарнях imbryk.by, knihi.by, kniger.by. Дарэчы, у інтэрнэткрамах будзе нават па грашах меней, прычым разам з дастаўкай.
Запрашаем усіх цікаўных і жадаючых!
У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…
Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…
В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…
У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…
В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…
Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…
This website uses cookies.
Read More