
Кожны чалавек праз пэўны час памірае – так заканчваецца зямны шлях чалавека. Але тое, што са смерцю чалавек не спыняе свайго існавання, а наследуе жыццё вечнае – гэта сутнасць хрысціянскага вучэння і нашай веры: у Хрысце смерць пераможана.
Царквой устаноўлены дні асаблівага памінання памерлых: Трэці, Дзявяты, Саракавы і Гадавіна. Гадавіна смерці блізкага любімага чалавека заўсёды адзначаецца хаця б сардэчным памінаннем яго роднымі і сябрамі. Для праваслаўнага верніка Гадавіна – гэта дзень нараджэння памерлага для новага, вечнага жыцця.
Кіруючыся гэтым, Святая Царква ўстанавіла бацькоўскія памінальныя суботы для ўрачыстага ўсяленскага памінання ўсіх памерлых бацькоў і братоў па веры.
Царква моліцца аднолькава і за тых, хто спадобіўся хрысціянскага сканання, і за тых, каго застала раптоўная смерць, і за не праведзеных у замагільнае жыццё неабходнымі іх душам малітвамі. Паніхіды, якія праходзяць пры гэтым, называюцца ўсяленскімі, а дні такіх памінанняў – усяленскімі бацькоўскімі суботамі. На працягу года бывае некалькі памінальных дзён, якія звычайна бываюць у суботу (за выключэннем Раданіцы, калі служба заўсёды адбываецца на 9-ы дзень пасля Вялікадня, у другі аўторак). За тыдзень да Вялікага паста ў суботу адбываецца Усяленская бацькоўская субота. Затым служацца памінальныя суботы на 2,3,4 тыднях Вялікага паста. Дзмітрыеўская бацькоўская субота – субота перад днём памяці велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (8 лістапада).
Дзмітрыеўскай гэтая субота стала называцца пасля перамогі рускіх воінаў у Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе пад кіраўніцтвам маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога, які высока шанаваў велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага і напярэдадні бітвы ўрачыста перанёс з Уладзіміра ў Маскву яго ікону. Спачатку ў гэты дзень паміналі менавіта тых, хто загінуў на полі Куліковым, але пазней традыцыя змянілася. Ужо ў Ноўгарадскім летапісе ХV стагоддзя пра Дзмітрыеўскую суботу гаворыцца як пра дзень памінання ўсіх памерлых.
Падчас памінальных субот у храм прыносяць прадукты на “канон” (“канун”). Гэта ахвяра ад імя памерлых. Звычайна прыносяць муку, сланечнікавае масла, цукар – тое, што можна выкарыстаць для выпечкі царкоўных прасфор; віно “Кагор” – для ўчынення Літургіі; посныя прадукты (фрукты, пячэнне і інш.) – на дапамогу маламаёмасным людзям, якіх апякае прыход.
“Лістапад – месяц асаблівых успамінаў пра памерлых, – гаварыў нядаўна адзін са святароў у нядзельнай радыёпропаведзі. – Гэта як бы сямейная традыцыя – хадзіць усёй сям’ёй на могілкі. Трэба часта расказваць дзецям, унукам, праўнукам пра памерлых родных і блізкіх, а асабліва – у час наведвання могілак. Памятаеце, як у “Бібліі”: “Якой мерай вы адмералі, такой і вам будзе адмерана”. Бог міласэрны, але Бог і справядлівы”.
Наколькі мы прывучым сваіх нашчадкаў шанаваць і помніць сваіх продкаў, наколькі мы служым ім прыкладам у гэтым пры нашым жыцці, настолькі можам быць упэўненымі, што і яны будуць маліцца за нас.
Маліцца можна індывідуальна. Многія толькі так і робяць. Але агульная малітва ў царкве больш моцная, яна мае большае значэнне і сілу. Наша малітва за памерлых і за жывых – гэта праяўленне нашай любові да іх, нашага клопату пра іх. Памерлыя – нашы заступнікі перад Богам. За сябе заступіцца яны ўжо не могуць – за іх можам заступіцца толькі мы. А вось за нас яны могуць, бо знаходзяцца бліжэй да Бога. Таму шанаваннем і памінаннем нашых памерлых родных мы як бы заслугоўваем, каб яны за нас прасілі Усявышняга. Гэта значыць, што сваімі малітвамі за памерлых мы дапамагаем самім сабе, а не толькі памерлым.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More