Categories: Новости

Калгаснікі затаварваюцца таннымі прадуктамі – магазіны церпяць страты

На частковую выплату зарплаты прадуктамі харчавання СВК былі вымушаны перайсці у сувязі з тым, што пераапрацоўваючыя прадпрыемствы не ў стане плаціць гаспадаркам за пастаўленыя малако і мяса. Спачатку людзі выказвалі незадавальненне.

“Раней многія выказвалі незадаволенасць і крычалі: «Начорта нам гэтыя прадукты! Нам грошы трэба! Мукой ці маслам за камунальныя паслугі і крэдыты не возьмуць», – расказала жыхарка в. Раздзялавічы. – Але палічыўшы, што ў магазіне некаторыя тавары каштуюць даражэй, цяпер супакоіліся і задаволены, што з’явілася магчымасць сэканоміць”.

У аўторак частку зарплаты прадуктамі атрымалі калгаснікі СВК “Адраджэнне”. У будынак, дзе размяшчаецца праўленне сельгаскааператыва, людзі ішлі гуськом і выносілі скрынкі з харчаваннем, а ў райспажывецкім прадуктовым магазіне было пуста.

Раздзялаўцы бралі дробным оптам наступныя прадукты: муку, цукар, алей, таматны соус, крупы. Розніца з такім жа таварам у магазіне на некаторыя прадукты была прывабнай. На двух кілаграмах мукі “Гаспадар” – 3 700 рублёў, на бутэльцы алею – не менш як 4 200 рублёў, на кілаграме цукру – 1400 рублёў.

З трохсот тысяч, якія вырашылі выплаціць калгаснікам у Раздзялавічах прадуктамі харчавання ў кошт зарплаты, эканомія на прадуктах складае 80–100 тысяч рублёў. Па словах калгаснікаў, яны згодны на такі бартар. Жанчына, якая затаварвалася прадуктамі, адказала, што яна задаволена. «Вы не падумайце, нас не прымушаюць, усё роўна трэба купляць прадукты, а пры нашым маленькіх зарплатах сэканоміць і 50 тысяч – гэта добра”, – сказала кладаўшчык-запраўшчык Галіна Пратасюк. А вось зарплаты ў нас мізэрныя – 1,5–1,8 мільёна рублёў. За такія грошы толькі думаеш, як выжыць».

Як патлумачыў “ГЧ” старшыня СВК “Адраджэнне” Валерый Макарскі, сітуацыя, што работнікам выплачваюць частку зарплаты прадуктамі, узнікла таму, што прадпрыемствы, у прыватнасці, ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат”, зменшыў пастаўкі гатовай прадуцыі ў Расію. “Мера гэта вымушаная, бо вядома, што такая сітуацыя не толькі ў нашай гаспадарцы, – сказаў Валерый Міхайлавіч. – Колькі часу будзе дзейнічаць практыка выплаты прадуктамі, пакуль сказаць цяжка. Людзі не скардзяцца, бо пакуль ім гэта выгадна”.

У суседнім СВК “Хатынічы” частку зарплаты вырашылі выдаць на 200 тысяч рублёў. “У нас работнікі самі нават просяць, каб прывезлі тавары, якія каштуюць танней, чым у магазінах. Напрыклад, на мясакамбінаце мы заказалі мясную тушонку вышэйшага гатунку па 25 тысяч, а ў магазінах тушонка 1-га гатунку каштуе 32 тысячы рублёў, – сказаў старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік. – А на малочным камбінаце дазволілі выбраць тыя тавары, якія карыстаюцца ў людзей попытам”.

А вось работнікаў гандлю такая сітуацыя не задавальняе. «Попыт на тавары, якія зараз выдаюць у калгасе, знізіўся. Нават пры мінімальнай гандлёвай надбаўцы на 15–20 працэнтаў у магазіне яны каштуюць даражэй,– сказала прадавец магазіна “Прадукты” в. Раздзялавічы Вольга Валуевіч. – На пошце гандлююць, у калгасе гандлююць, а з нас патрабуюць выканання плана!»

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago