
Аляксандр Пазняк
Тыднем раней ГДК ладзіў выставу на вуліцы. Тады мінакі маглі ўбачыць розныя старыя рэчы, мініяцюрныя музычныя інструменты, савецкія фотаапараты, лялькі ручной працы і нават сумкі і валізкі пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Аднак для дырэктара ГДК Ірыны Гурскай, склаўшыяся акалічнасці не сталі каменем спатыку. Выстава касцюмаў была арганізавана.
—У нашым маленькім палескім горадзе пражываюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. У 2004 годзе быў арганізаваны клуб нацыянальных культур “Карагод”. На сённяшні дзень у нашым клубе прадстаўнікі 13 нацыянальнасцяў, — адзначыла Ірына Аркадзьеўна.
Клуб “Карагод” налічвае 30 удзельнікаў і быў створаны ў Ганцавічах другім у Беларусі пасля барысаўскага клуба нацыянальных культур “Шматгалоссе”. Ірыне Гурскай давялося быць у гасцях у гэтага клуба і набрацца вопыту для далейшых мерапрыемстваў.
Удзельнікі “Карагода” перыядычна збіраюцца разам, каб абмяняцца навінамі, прыкінуць планы, абгаварыць магчымыя выезды за межы Ганцавіцкага раёна на конкурсы і фестывалі народаў. Усе ўдзельнікі клуба ведаюць прывітання на родных мовах сваіх сяброў.
—Мы штомесяц нешта праводзім, збіраемся. Зараз у нас праходзіць выстава нацыянальных касцюмаў, якія паказваюць культуры нашых удзельнікаў. У нас на Ганцаўшчыне ўжо падрастае другое пакаленне некаторых народаў. Але яны імкнуцца захаваць сваю ідэнтычнасць, — працягвае Ірына Гурская.
Сама дырэктар Дома культуры з старажытнага народа чувашоў-булгар. Яна змагла аб’яднаць і ўсе іншыя нацыянальнасці Ганцаўшчыны: казахаў, армянаў, татараў, башкір, украінцаў, саманідаў (Саўдаўская Аравія) і іншых.
Традыцыйна “Карагод” выступае на фэсце нацыянальнасцяў “Суквецце культур”. Самая найстарэйшая ўдзельніца клуба Альфія Ах’ямовна Міхлюк — башкірка, адсвяткавала сёлета свой 80-гадовы юбілей.
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More