
Як сказана ў анатацыі да зборніка, тэматыка вершаў розная: «Канечне, усё ж такі вершы больш прызначаны для жанчын, бо шмат вершаў ёсць аб каханні і мацярынстве. Ёсць вершы на патрыятычную тэму, аб прыродзе… Многія тэмы навеяны газетамі, тэлебачаннем, самім жыццём». Назвы твораў таксама вельмі разнастайныя: «Сямейны экіпаж», «Хатыніцкі вальс», Чарнобыль», «Бацькава сталярня», «Землякам», «Сямейны эгаізм», «Святая брама» і г.д. Сярод вершаў вельмі шмат віншаванняў і прысвячэнняў родным, сябрам, землякам. На 255 старонках новага зборніка змешчаны вершы як на беларускай, так і на рускай мовах, і ўсе яны перапоўнены глыбокімі пачуццямі і перажываннямі.
Я лічу, што пакуль будзе Зямля і чалавек на ёй, датуль будзе жыць у чалавеку Паэзія. Яна будзе спець у душы, прасіцца вонкі, шукаць роднасныя душы, здзіўляць кагосьці і зачароўваць…
Шлях у паэтаў нялёгкі. Выбіраюць гэты шлях людзі мужныя. Таму неабходна, жывучы сярод людзей, жыць іх клопатамі і праблемамі. Але паэту трэба яшчэ жыць і ў літаратуры, быць яе часцінкай. Так і робіць Ніна Кавальчук, паэтка з Хатыніч. І жыццё паэткі, і яе паэзія стаяць на надзейным, духоўна багатым падмурку роднай вёскі, Палесся ўвогуле, на выпрацаваных стагоддзямі нормах маралі і разумення прыгожага. І ўсё гэта прыносіць бясспрэчны плён.
Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёю, любай вёскай, дзе нарадзілася і жыве, паэтка прысвячае вершы менавіта малой радзіме, палескаму краю. Таму, пазнаёміўшыся са зборнікам Ніны Кавальчук «Звіваюцца сцежкі-дарожкі…», які мне падарыла аўтарка з цёплым аўтографам, смела магу сцвярджаць: кожны аматар паэзіі, якім бы ні быў яго густ і ўзрост, знойдзе ў гэтай кніжцы шмат прыемнага і карыснага для сваёй душы. Прачытае і парадуецца за аўтара. Я таксама радуюся за Ніну ды зычу ёй і надалей плёну на паэтычнай ніве, натхнення душы, высокага палёту ды светлага служэння родным, блізкім і ўсім, у каго ў душы ёсць месца для далікатнай і пышнай паненкі – Паэзіі, «пціцы нябеснай» (М.Рудкоўскі). Вершы абавязкова знойдуць свайго чытача, а для некага зноўку стануць збавеннем.
Бяссонніца-панна
Я з табою зусім не хачу сябраваць,
Ну хіба толькі зрэдку, як будзе патрэба.
Не шукай ты прычыны мяне сустракаць,
Лепш ідзі на спатканне да зорак і неба.Яны ночку цалютку ўсё роўна не спяць,
А з цікавасцю нашу зямлю аглядаюць.
Між сабою аб нечым таемным мігцяць,
Справы іншыя, думаю, іх не чакаюць.А мне гэтулькі трэба праблем вырашаць,
І ўсе важныя – ходзяць за мной талакою.
Я амаль што малю: «Дай гадзіну паспаць,
Галаве і душы дай хоць крышку спакою».Немагчыма настырную госцю прагнаць,
Бо скрозь вокны і дзверы праходзяць нязвана.
Давядзецца ізноў ноччу верш пісаць,
Бо на ложак прысела бяссонніца-панна.
Даведка «ГЧ»
Ніна Кавальчук нарадзілася ў вёсцы Хатынічы 11 жніўня 1959 года ў сям`і калгаснікаў. Пасля школы да 30-гадовага ўзросту працавала на будоўлі. За гэты час выйшла замуж за равесніка-аднавяскоўца. Яны пабудавалі свой дом, выгадавалі чацвёра сыноў і дачку. Зараз у сям`і выхоўваецца хлопчык з прытулку. Старэйшыя дзеці абзавяліся сем`ямі і маюць сваіх дзяцей: чацвярых хлопчыкаў і чатырох дзяўчынак.
Увесь час Ніна пісала вершы, многія з іх друкаваліся не толькі ў раённых, але ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях. У 2005 годзе выйшаў зборнік вершаў «Летуценніца».
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More