
Юлия Матусевич
Пару тыдняў таму прайшлі раённыя суботнікі. Вуліцы нашага горада зноў пачысцелі, пахарашэлі. Але ў некаторыя закуткі горада добраўпарадкаванне так і не дайшло. Адным з такіх прыкладаў з’яўляюцца часовыя, ўжо даўно спарахнелыя, пабудовы што за вуліцаў Сасновай (каля гаражоў па вул. Мантажнікаў).
Пытанні аб тым, калі будзе акультураны гэты ўчастак, падымалася ўжо не раз.
Карэспандэнту “ГЧ” начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віталій Пракурат спачатку гаварыў што плануецца там ўсё прыбраць у 2015 годзе, праз год ён казаў, што зачыстка гэтага ўчастка запланавана на суботнік, які будзе ў 2016 годзе.
У 2016 годзе туды і сапраўды былі напраўлены людзі з РАНС. Але што можна зрабіць там за дзень? Раскідалі дзве-тры будкі і ўсё.
Калі быў суботнік у гэтым годзе, там разабралі яшчэ некалькі пабудоў. Але пахіленых будак там яшчэ дзясяткі.
На днях я ішла міма тых развалін і сустрэла там мужчыну. Той пазнаў мяне і пацікавіўся, ці можна разбіраць гэтыя пабудовы на дровы?
“Людзей прымушаюць на суботнік выходзіць ды працаваць тут. А я ведаю, што ёсць людзі, якія могуць разабраць гэтыя пабудовы, каб паліць печкі. Але ці можна?” – запытаў гараджанін.
З гэтым пытаннем карэспандэнт звярнулася да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віталія Пракурата.
Віталій Расціслававіч сказаў, што нічога чапаць там няможна. “Не тваё, не бяры! ” – сказаў чыноўнік.
Такі адказ, канешне, здзівіў. Помніцца, ён казаў, што каб там прыбраць усё пакуль не хапае ні тэхнікі, ні людзей, ні сродкаў.
А цяпер, калі людзі самі прапаноўваюць прыбраць ужо зтрухнелыя пабудовы, то ім адказваюць, што нічога чапаць там няможна! Парадокс.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More