
Cветлана Малышко
А вось вёска Сукач, якая знахозіцца ў некалькі кіламетрах ад горада, у гэтым плане не зусім звычайная. Тут ужо больш пяці гадоў ніхто не трымае кароў. Чаму так адбылося, спыталі ў мясцовых жыхароў.
“Нашто мне карова аднаму? Дзеці раз’ехаліся, жонка памерла, а мне трымаць яе цяжка. Карову ж адпасваць трэба, даіць. Я ўжо не здужаю, стары стаў, сіл не хапае гаспадарку трымаць…”, — сказаў 80-гадовы Альберт Адамавіч Шыдлоўскі.
Другая вяскоўка, 80-гадовая Яніна Францаўна Компель, сказала, што ёй таксама не стае моцы трымаць рагулю.
“Рукі слабыя ўжо сталі, самой цяжка карову стала даіць. А як сена нарыхтаваць? Не накупляешся ж. Некалі касу сама ў руках трымала, а цяпер і вілы цяжка падняць. Таму і збыла карову, хоць і шкада было”, — сказала бабуля.
Сям’я Сідарэвічаў – 79-гадовая Тарэса Іванаўна і 74-гадовы Міхаіл Іванавіч, апошнія ў вёсцы збылі карову. Адбылося гэта больш за пяць гадоў назад.
“Выпасвалі мы карову на выгане за хатай. Я прыйшла за ёй, наматала вяроўку на руку каб ў хлеў яе вясці, а яна пачула, як у Любашаве каровы рыкаюць, і рынулася да іх па полі. Я ўпала, а яна мяне на вяроўцы за сабой валачэ. Як мне руку яшэ не вырвала, не ведаю”, — сказала жанчына.
А гаспадар дабавіў: “Сказаў жонцы: заб`е цябе тая карова, давай прададзім”.
“Я сумнявалася, не хацела, а потым вырашыла: будзь як будзе. Мо трохі і шкадую, бо малако люблю. Мы ж старыя, на малацэ толькі і жывём. Даводзіцца купляць малачко, а яго хіба ж параўнаеш са свойскім?” – сказала Тарэса Іванаўна.
Па словах вяскоўцаў, старэйшыя жыхары вёскі, каб ў іх хапала здароўя і сіл, то і трымалі б жывёлу, а моладзь (хоць маладых у Сукачы не так і шмат) – лянуецца, ды і часу не стае, бо працуюць амаль усе ў горадзе ці ў суседняй вёсцы.
“За жывёлай догляд патрэбен, а на гэта трэба час. Дзе яго маладым узяць? Усё бягом, бягом…” — сказала Яніна Компель.
Вось так і жывуць вяскоўцы ў Сукачы, без адзінай коровы ў вёсцы, купляючы малако з аўталаўкі, якая бывае ў вёсцы тры разы на тыдзень.
У Сукачы жывуць пажылыя вяскоўцы і дачнікі
Па словах мясцовых жыхароў, з цягам часу іх вёска пусцее. Старыя паміраюць, а маладыя ўцякаюць жыць туды, дзе зручней – у горад ці ў большую вёску, дзе ёсць праца і заробкі.
“Некалі вёска вялікая была, моладзі, дзяцей у кожнай хаце па трое – пяць чалавек было. А цяпер толькі адзін школьнік у вёсцы, — сказала Тарэса Сідарэвіч. – І гэта зразумела, бо маладыя шукаюць лепшай долі, а каб ў вёсцы жыць, трэба цяжка працаваць. Ды й дзе тут працаваць? Ферму новую пабудавалі, а работнікаў возяць з Любашава. А некалі ў нас з кожнай хаты па двое чалавек у калгасе працавалі. Цяпер за мізер туды ніхто не хоча ісці, бо сям’ю карміць трэба, а за тое, што плоцяць, не пражывеш. От і пусцее пакрыху наша вёска…”
Пустых хат у вёсцы насамрэч шмат. Ідзеш па вуліцы: дзве-тры зачыненыя, і толькі ў адной жывуць. Даволі часта – толькі адзінокія бабуля ці дзядуля, якія дажывыюць свой век у вёсцы, а родныя раз’ехаліся хто куды, ці паўміралі…
“У нас тут нічога не засталося. Быў клуб – зачынілі, магазін працаваў – зачынілі. Толькі брамкі ды замкі ўсюды і вісяць, а некалі ж жыццё ў нас кіпела…” – сказаў Міхаіл Сідарэвіч.
А яго жонка ўзгадала, штодаўно, калі нават яшчэ і клуба не было, на танцы збіраліся пад ліпку ў цэнтры вёскі.
“От і танцавалі мы тады пад гармонік! І песні спявалі. Весела было – цяпер маладыя так не ўмеюць, як мы, весяліцца”, — сказала вяскоўка.
Па словах жыхароў вёскі, толькі летам Сукач ажывае – многія купілі там хаты і прыязджаюць на лета адпачываць. Ды і ўнукі на канікулы да бабуль-дзядуць пацягнуцца.
“Гэта цяпер у нас ціха, няма каму шумець. А летам ў нас людна”, — сказаў Міхаіл Сідарэвіч.
У вёсцы Сукач жывуць набожныя людзі. Па іх словах, лаяцца для многіх з іх – недапушчальна. Як і піць гарэлку.
“Ёсць нейкія меркаванні, што ў вёсцы пьюць шмат. У нас не так. Няма ў нас злосных п’яніц, такіх, каб на вуліцы валяліся. А жанчын п’яных наогул не сустрэнеш, бо сорамна гэтак жыць”, — сказала Тарэса Сідарэвіч.
У вёсцы ўжо дзесяць гадоў на памінках гарэлкі не пьюць. Жыхары самі адказаліся ад гэтай звычкі.
“Маладзейшыя спачатку незадаволеныя былі, а потым і яны звыкліся. Бо як так можна: у родных нябожчыка сум, на сэрцы шчыміць, а іншыя, што выпілі гэрэлкі, то і вяселле замест пахавання могуць прыдумаць. Не па-людскі гэта”, — патлумачыла вяскоўка.
Па словах Тарэсы Сідарэвіч, вяскоўцы наогул жывуць з верай ў Бога.
“Мы молімся не адно за сябе, але і за іншых. Каб не было гэтых наркоцікаў і наркаманаў, каб не было п’яніц. Бо з-загэтага гінуць сем’і”, — сказала яна.
Таксама яна ўзгадала пра тыя часы, калі вера была пад забаронай, знішчаліся крыжы.
“У лесе крыж рэзалі, але не маглі даць яму рады. А як падаў, дык чалавека і прыдавіў. Я так разумею: не трэба было той крыж чапаць, — расказала вяскоўка. – А той скурочаны крыж у лес завалаклі, і кінулі, а дзеці знайшлі. Ксендз сказаў, назавіце яго мучанікам. Нашы мужчыны з трох кавалкаў саставілі і ў лесе паставілі. Наогул, у нас у вёсцы цяпер тры крыжы. Мы верым у Бога, мо таму ён нам дае, дапамагае жыць”.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More