Дзве дзікія качкі пасяліліся ў горадзе

Аб гэтым у газету паведаміў жыхар горада Андрэй Макарэвіч, які расказаў, што гэты куток дзікай прыроды ў горадзе з`явіўся больш за дзесяць год назад і ўжо колькі год запар старая качка вяртаецца на сваё ўлюбёнае месца.

На гэты раз да яе далучылася і маладая птушка, якая таксама пасялілася на канаве, каб выгадаваць патомства.

«Я ўжо колькі гадоў назіраю за гэтай качкай – кожную вясну і лета яна тут. Я нават чакаю яе – ці прыляціць ізноў? – сказаў мужчына. – І ніхто яе не чапае – ні сабакі, ні людзі. Наадварот, некаторыя бацькі, якія ведаюць пра качанят, прыводзяць сюды сваіх дзяцей, каб пакарміць птушак  хлебам, сфатаграфаваць«.

Ён расказаў, што і сваім унукам некалі паказаў качанят.

«Яны так радаваліся, бадай кожны дзень бегалі, каб паназіраць за імі. І цяпер пра гэта ўспамінаюць, хоць і дарослыя ўжо», – сказаў мужчына.

Старэйшая качка ўжо прывыкла да ўвагі прахожых і амаль не палохалася, калі яе фатаграфавалі. Яна толькі заплыла на сярэдзіну канавы і пазвала дзяцей-качанят, якія абляпілі матулю, хаваючыся ад чужакоў за яе бокам.

А вось другая птушка была больш сярдзітай: шыпела, калі яе фатаграфавалі і неспакойна падзывала качанят.

Яны былі крыху большымі, чым у першай качкі, таму аказаліся сапраўднымі неслухамі і раз-пораз адплывалі ад матулі ў пошуках ежы. А яна хвалявалася і шукала месца падалей ад людзей, у хмызняку.

Супакоілася качка толькі тады, калі людзі адышліся. Сабраўшы свой вывадак, яна паплыла далей ад людскіх вачэй.

svetamal__deleted__035857

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

14 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago