
Cвятлана Малышка
Ірыне Мікалаеўне Высоцкай 79 гадоў. Яна нарадзілася 24 снежня 1938 года.
Калі патэлефанавала ёй, каб дамовіцца аб сустрэчы, яе сястра сказала: “Пазваніце крыху пазней. Яна бульбу садзіць”.
Бульбу?! У гэта верылася з цяжкасцю, бо ў яе годы многія пажылыя людзі маюць праблемы са здароўем, а пра агароды і гаспадарку даўно ўжо забыліся. “Можа, хіба, кіруе працэсам?..”- падумалася мне.
Калі ж ўбачыла гэтую жанчыну на парозе яе дома, якая ветліва ўсміхалася і запрасіла ў хату, то зразумела – яна здужае пасадзіць і бульбу, і агарод, і нават трымаць гаспадарку. Бо на выгляд жанчыне не дасі болей 70-75 гадоў, а энергіі ў яе – і маладым упару пазайздросціць.
Спытала пра сакрэт яе маладосці. Яна весела засмяялася і адказала: “Ніякіх сакрэтаў. Я люблю смяяцца. Сама аптыміст па жыцці, і таму не люблю людзей панылых, якія толькі плачуцца. Люблю, калі яны вясёлыя, жартуюць, радуюцца жыццю.
Бывае, і заплачаш, як жа без гэтага пражыць жыццё, без бедаў і гора? Я таксама плакала, калі муж цяжка забалеў і злёг. Але брала сябе ў рукі: я не павінна плакаць! І ізноў усміхалася.
Так і цяпер: знаходжу тое добрае, што ёсць у жыцці, і радуюся. Здаеца, вось гэты аптымізм і надае мне і моладасці, і здароўя, і моцы жыццёвай”.
Гэтай яе жызнярадаснасці можна толькі дзівіцца, бо лес жанчыны быў складаным, жаццё раз за разам падкідвала выпрабаванні.
Мачаха — не маці…
Ірынка рана спазнала, што такое жыць у чужых людзей, без таты і матулі. У час вайны бацька пайшоў на фронт, а мама памерла ў 1942 годзе ад двухбаковага запалення лёгкіх.
“Дзядулю нямецкі доктар сказаў, што калі зарэжа цялушкі і аддасць яму, то паставіць дачку на ногі. Дядуля так і зрабіў, а мутуля праз тыдзень памерла. Лёгкія згарэлі. Ніхто не змог вылечыць, бо вайна… які лекі тады былі?”, — сказала Ірына Мікалаеўна.
І засталася Ірынка без матулінай ласкі, у чаканні, калі бацька вернецца. Яе і яшчэ двух сясцёр родныя перадавалі адзін аднаму. Ірынка пажыла і ў дзеда з бабуляй, і ў цётак, качавала з вёскі ў вёскі па раёне. А ў 1945 годзе бацька вярнуўся з вайны дадому, і забраў дачок, каб самаму гадаваць.
Хутка ён ажаніўся.
Мачаха дзяўчат не палюбіла. Па словах Ірыны Мікалаеўны, не сказаць, што яна крыўдзіла бацькавых дзяцей, але і не шкадавала іх ніколі, не туліла да грудзей, не цікавілася іх справамі, праблемамі. Для яе як быццам дзяўчат і зусім не было. Тым болей, што ў мачахі з бацькам хутка з’явіліся і свае дзеці – трое сыноў.
Дайшло да таго, што пачала вучыцца выдатна толькі дзеля таго, каб не ісці дамоў: да пазна засіжвалася ў школе, ў бібліятэцы, пісала ў школьную газету, выступала ў самадзейнасці.
“Мяне ніхто дома не чакаў. Бывае, прыду галодная дадому, аж жывот сводзіць, ды нават лусту хлеба без дазволу не магу ўзяць. Мачаха выйдзе, не пацікавіцца, ці галодная, а наадварот, скажа: бацька прыйдзе – сядзем есці. Я пракаўтну слёзы, сяду за ўрокі і чакаю бацьку…” – нават слёзы выступілі на вачах у Ірыны Мікалаеўны, калі яна ўспамінала годы дзяцінства.
Марыла стаць арграномама, а стала настаўніцай
Ірына адвучылася сем класаў, скончыла выдатна школу і пайшла вучыцца ў педагагічнае вучылішча, што знаходзілася ў Ганцавічах.
Гэта было вымушанае рашэнне, бо з дзяцінства Ірынка марыла стаць… аграномам.
“Бывае, выйду ў поле і мару, як я буду працаваць, што садзіць, якія ўраджаі ў мяне будуць…”, — сказала яна.
Каб вывучыцца на агранома, трэба было ехаць ў Пінск, і яна разумела, што бацька можа і не адпусціць – грошай пашкадуе.
Праз некалькі месяцаў пасля таго, як дзяўчына паступіла, Ганцавіцкае вучылішча перавялі ў Пінск! Ды яшчэ настаўнікаў вучылі на той жа вуліцы, што і аграномаў: навучальныя установы былі па розныя бакі адной вуліцы.
“Я плакала некалькі месяцаў ад таго, што мая мара не збудзецца. А потым змірылася, і неўзабаве палюбіла сваю прафесію, і з нецярпенем чакала, калі прыйду на працу ў школу…” – сказала яна.
Свой першы ўрок памятае, як быццам правяла яго ўчора
Адвучылася яна чатыры годы і яе адправілі адпрацоўваць у вёску Альшаны Давыдгарадокскага раёна. Дырэктар прапанаваў узяць першы клас – 30 дзяцей.
Да першага ўрока маладая настаўніца (а Ірыне на той час было толькі 19 гадоў) рыхтавалася так, як быццам да праверкі ў Міністэрстве: распісала ўрок па хвілінах, занатавала, чаму трэба ў першую чаргу дзетак навучыць. Аднак усё роўна хвалявалася і думала, ці не ўпусціла чаго?
І вось першы званок. У класе сабраліся дзеткі, сядзяць за партамі і глядзяць на маладую настаўніцу. І яна глядзіць на іх, вывучае.
“Яны ўсе такія прыгожыя, адзін аднаго лепей!”, — успамінала свае першыя ўражанні ад знаёмства з сваімі вучнямі настаўніца.
Спачатку яна навучыла іх правільна сядзець, падымаць руку, калі хочаш нешта спытаць, уставаць ціхенька, каб не грукнуць крышкай парты…
“І вось, здаецца, пра ўсё расказала, усё паказала, а да канца ўрока яшчэ 15 хвілін! Аж у вачах памутнела, што ж мне рабіць?” – сказала яна.
Агледзела клас: дзеці глядзяць, чакаюць, што будзе казаць настаўніца далей. І тут ёй на вочы папаўся падручнік па спевам.
Яна і кажа: “Дзеці, у школе вы будзеце вучыцца не толькі пісаць, чытаць, лічыць, але і маляваць, і нават спяваць. А ці любіце вы спяваць? Хочаце, я вам паспяваю?” І заспявала дзіцячую песню пра лодачку.
Хвіліны да званка на перапынак прабеглі незаметна.
А пасля ўроку яе чакаў сюрпрыз – дырэктар школы ўвесь урок стаяў пад двярыма і падслухваў. Дзяўчына разгубілася, калі ўбачыла яго на парозе класа, а ён паціснуў руку Ірыне і сказаў, што не памыліўся, калі прапанаваў менавіта ёй стаць настаўніцай.
Каханне, праз якое бацька выгнаў з хаты…
Ірына Мікалаеўна лічыць, што будучы муж ёй быў наканаваны лёсам.
З Віктарам Высоцкім Ірына нарадзілася ў адзін год, у адзін дзень, з адрывам у некалькі гадзін. Хрысцілі іх таксама ў адзін дзень.
І так здарылася, што хросныя бацькі пераблыталі ў царкве іх дзіцячыя коўдры. Калі маці Ірынкі прыйшла памяняць іх, то матуля хлопчыка сказала: “Што адбылося ў царкве, мяняць нельга…”
Але да пары да часу Ірына не была з ім знаёмая, пазнаёмілася толькі калі вучылася ў апошнім класе школы. Хлопец на той час ужо скончыў школу, і прынёс ёй сваі падручнікі. Неўзабаве яны пачалі сустракацца.
Бацька быў супраць, папярэджваў, што яна яшчэ наплачацца, калі пойдзе ў гэту сям’ю, аднак дзяўчыну гэта не палохала, бо яна моцна закахалася.
Так здарылася, што лёс раз за разам падкідваў ім развітанні: спачатку Ірына пайшла вучыцца, а потым і Віктара забралі ў армію, служыць яму давялося на падводнай лодццы ажно чатыры годы!
Ірына цярпліва чакала. Аднак за некалькі месяцаў да таго, як Віктару вярнуцца з арміі, пазнаёмілася з калегай-настаўнікам Пятром, які вельмі закахаўся ў яе. Яе бацьку гэты хлопец прыйшоўся даспадобы. І ён прызчыў дату вяселля.
Ірына ж па-ранейшаму пісала лісты свайму Віктару, нічога яму аб гэтым не казала, а сама з жахам думала, як выйсці з гэтага становішча.
А вось аднойчы маці Віці напісала яму, каб болей не пісаў Ірынцы, бо праз некалькі тыдняў яна ажэніцца з другім… І тады марак прыехаў ў адпачынак у родную вёску. Аднак да каханай не паехаў – гордасць не дазваляла.
Калі дзяўчына даведалася пра гэта, то вырашыла, што абавязкова паедзе пагаварыць з ім. Таксама яе чакала цяжкая размова і з жаніхом.
Пётр прыехаў сам. Ён задаў ёй толькі адно пытанне: ці кахае яна каго-небудзь? Дзяўчына цвёрда адказала: “Я кахала і кахаю толькі аднаго”. І Пётр усё зразумеў.
Размова з Віктрам адбылася праз некалькі дзён. Хлопец сказаў тады каханай дзяўчыне: “Іра, я цябе нікому не аддам. Не паеду ў армію, пакуль ты не стане маёй жонкай. І няхай трыбунал, няхай судзяць, без цябе я не магу жыць! Ты чуеш мяне?”
І Ірына дала згоду на шлюб, а праз два дні маладыя паехалі і распісаліся.
Дзяўчына з радаснай навінай спяшала да бацькі, але той раззлаваўся.
“Прэч із дома, каб болей нагі тваей тут не было!” – такім было бацькоўскае блаславенне.
Ірына ішла па вясковай вуліцы і каўтала слёзы. Віктар суцяшаў яе : “Не бойся цяпер нічога. Ты цяпер – мая жонка!”
Імпавізаванае вяселле маладыя адсвяткавалі ў Борках, дзе Ірына здымала жыллё і працавала. Калегі-настаўнікі дзяўчыны накрылі на стол і чакалі маладых.
“Вось такое ў мяне было вяселле: і радасць, і слёзы…”, — сказала Ірына Мікалаеўна.
Праз дзесяць дзён марак паехаў на флот. Служыць яму яшчэ трэба было чатыры месяцы.
“Я хачу, каб ты стаў чалавекам!..”
Ірына Мікалаеўна ўсё жыццё падтрымлівала мужа, падштурхвала, каб ён вучыўся.
Пасля арміі Віктар пайшоў працаваць на сушыльны завод электрыкам, потым стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі.
Яму прапанавалі паступіць на вучобу ў Магілёў у Савецка-партыйную школу. Там ён адвучыўся 3 годы стацыянарна! Спецыяльнасць, якую ён атрымаў – “савецка-партыйны работнік з уклонам агранаміі”.
Ірына разумела, што гэта не прафесія, і настаяла, каб муж паступіў у Гродненскі сельскагаспадарчы інстытут на агранома.
“Ты справішся, я дапамагу”, — сказала яна мужу. І слова сваё стрымала: пісала кантрольныя, курсавыя, рыхтавала білеты, шукалі патрэбныя падручнікі.
“Я хачу, каб ты стаў чалавекам!”, — сказала яна. І ён адвучыўся 5 гадоў. А пасля вучобы стаў старшынёй калгаса “Расвет” ў вёсцы Ганцавічы, дзе адпрацаваў шмат гадоў. Таксама некалькі гадоў Віктар Высоцкі ўзначальваў мясцовы сельскі Савет.
Дзеці выраслі, пакуль бацька вучыўся
У Ірыны Мікалаеўны з мужам нарадзіліся два сыны: Юра ў 1962 годзе, Саша – у 1966 годзе.
Бацька вучыўся, а клопаты пра дзецей і вялікую гаспадарку (яны трымалі карову, свіней, качак, курэй, гусей) ляглі на плечы Ірыне Мікалаеўне.
“Цяжка было, вельмі цяжка, але нічога, справілася”, — сказала жанчына.
Калі Віктар скончыў сельскагаспадарчы інстытут, прышла пара атрымліваць вышэйшую адукацыю сынам.
Юрый паступіў вучыцца і скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Ажаніўся, і разам з жонкай паехалі жыць і працаваць ў Віцебск. У іх нарадзіўся сын.
Цяпер Юрый працуе намеснікам начальніка стройтрэста ў Віцебску.
Аляксандр пайшоў у школу вельмі рана, яму яшчэ нават не было шасці гадоў (дзень нараджэння ў яго 1 снежня). А калі скончыў школу, Сашы было толькі пятнаццаць гадоў. З-за гэтага узніклі праблемы: хлопца нідзе не хацелі прымаць на вучобу.
“Усю Беларусь аб’езділі – нідзе не бяруць. А Божа-Божа ж, што ж нам рабіць,! Не хочацца ж, каб ён на працу ішоў, год губляў! Школу на адны пяцёркі скончыў”, — сказала матуля.
І тут сын сам прачытаў у газеце, што ў Львове ў таргова-эканамічным інстытуце набіраюць адну групу праграмістаў. Папрасіў у бацькоў дазволу паспрабаваць паступіць туды, і яны не адказалі. Адправілі дакументы, і хутка прыйшло запрашэнне на ўступныя экзамены, якія юнак здаў на выдатна.
Цяпер Саша жыве ў Крыме. Гэта была яго мара яшчэ са студэнцтва: летам яму там давялося працаваць ў студатрадзе, і тыя мясціны так упадабаліся яму.
“Мама, — казаў ён. – Я што заўгодна гатоў зрабіць, каб застацца тут назаўжды. Тут так прыгожа!”
Неўзабаве Саша пазнаёміўся з дзяўчынай з Крыма і хутка ажаніўся з ёй. Так яго мара ажыццявілася.
На гэты час Аляксандр працуе праграмістам. У яго чатыры дачкі.
А Ірына Высоцкая ўжо сем гадоў жыве адна, бо аўдавела.
Яна расказала, што муж Віктар пакутаваў ад анкалагічнай хваробы – опухалі мозга. Яму зрабілі аперацыю, аднак яна не толькі не дапамагла, але і пагоршыла яго здароўе – мужчына знядвіжыў. У такім стане прабыў чатыры годы.
“Урачы прагназавалі год – паўтара жыцця, мы ж здолеле пражыць болей. Цяжка было глядзець, як здаровы мужчына, я б сказала дуб-волат, стаў такім нямоглым… Горка пра ўсё гэта ўспамінаць, цяжка становіцца на душы. Лепей думаць пра харошае”,- сказала жанчына.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More