Дастаўка піцы ў Ганцавічах! Яўген цісні на педалі, каб не астыла!

8-класнік  у фірмовай вопратцы прымчаў наш пакунак і дзве піцы ў герметычнай сумцы, пашытай пад памер каробкаў піцы.

Ад моманту заказа, пакуль гатавалі піцу і да моманту, калі 14-гадовы Яўген Станкевіч зайшоў у офіс рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі час», прайшло роўна паўгадзіны.

 Хлопец прадставіўся, што яго завуць Яўген. «Я сам на беларускай мове не вельмі добра гавару, а вось бацькі дома размаўляюць на беларускай», – адказаў хлопец. 

Яўген прадэманстраваў нашы піцы. Адчыніўшы крышку скрынкі, ад паху апетыт разыграўся яшчэ больш…

Пакуль калегі раскладалі гарачую і духмяную страву, Яўген расказаў, што на працу напрасіўся сам, а дапамог знайсці падпрацоўку бацька. Развозіць ён яе па горадзе і па пляж. Цану дастаўкі глядзіце тут.

«Пакуль замоваў па горадзе не вельмі шмат, таму некаторыя дні збіраю чарніцы ў лесе — хочацца дапамагчы бацькам, каб не прасіць на грошы на марожанае ці квас, – расказаў Яўген. – І яшчэ я дома курэй і сабаку Боцмана кармлю».

Спадабалася свежая піцца, спадабаўся ветлівы і просты хлопец. Толькі было крыху сумна, што за дзень з 14 тысяч жыхароў Ганцавіч, ён дастаўляе ў сярэднім дзве ці тры піццы ў дзень. Зрэдку бывае пяць. Ганцаўчане эканомяць… Няма яшчэ звычкі, дый менталітэт ганцаўчан вясковы.

Дастаўка коштам адзін рубель – сёння гэта грошы невялікія. Але ці галоўнае грошы? Іх нават прыемна траціць, даць магчымасць юнаку адчуць радасць ад заробленага рубля сваёй працай – вось гэта задавальненне. Не для жывата ад смачнай піцы, а для душы.

Таму, канешне, без чаявых Яўген з рэдакцыі не паехаў – усёж размовамі аднялі некалькі хвілін яго працоўнага часу. І хлопец, здаецца таксама застаўся задаволены.

Уручыўшы піцу, а таксама таварны і касавыя чэкі, хлопец падзякаваў і, ўсміхнуўшыся сказаў: «Званіце, я з радасцю прывязу вам столькі, сколькі пажадаеце».


Рымвід

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago