Без віны вінаватыя

Чаму? Ці вінаватыя ў гэтым самі сяльчане?

Многія вёскі апынуліся ў становішчы “без віны вінаватых”. Заробку тут няма ці, калі ёсць, то зарплата проста да крыўднага смешная. Вось і ўладкоўваецца моладзь у гарадах, а некаторыя дзеяздольныя мужчыны і жанчыны разбрыдаюцца па свеце. Пры гэтым многія становяцца “перакаці-полем”, таму што не могуць знайсці сабе хоць якое апірышча ў жыцці.

Як жа тут заставацца моладзі ці сем’ям з дзецьмі, калі закрываюцца магазіны, бібліятэкі, школы?! Калгас ледзь ліпіць. На нашых вачах адбываецца дэградацыя многіх беларускіх вёсак.

Нядаўна актыўна будавалі аграгарадкі. Ці ўсё пры гэтым было прадумана, улічана, прадбачана? Чаму, перш чым пытанне “абмазгаваць” з усіх бакоў, кінуліся праводзіць у жыццё гэтую прэзідэнцкую ідэю? Чаму, патраціўшы велізарныя сродкі, не атрымалі ад многіх з іх аддачы? Чаму стаяць, развальваючыся, новыя дамы пры сённяшнім страшэнным дэфіцыце жылля?

Значыць, многае зроблена ўпустую. І – нікога вінаватага!

У маёй роднай вёсцы Востраў маладым сапраўды няма чаго рабіць. Ужо падпісаны “смяротны прысуд” вёсцы: закрылі школу – адзіную на ўвесь Нацкі сельскі Савет! Школу з музеем Міхася Рудкоўскага – аднаго з двух літаратурных музеяў раёна. А Міхась Рудкоўскі – гонар і гордасць нашых землякоў – праславіў Ганцаўшчыну на ўвесь былы Савецкі

Саюз, бо доўгі час быў адзіным з Брэстчыны членам Саюза пісьменнікаў СССР.

Упэўнена: плача слязьмі душа Міхася на нябёсах, бачачы, як памірае тое, што ён так горача любіў, што натхняла яго на творчасць, што сілкавала яго “Сяло, што па-над Начанкай-ракой”, якому ён столькі прысвяціў прызнанняў у любові!

Нейкі час заставаліся яшчэ астраўкі, дзе можна было сабрацца старым на вячоркі, пагаманіць і проста ўбачыцца. Часам завітвалі сюды самадзейныя артысты, каб развеяць самотнасць вяскоўцаў. Аказваецца, і гэта ўлады палічылі залішнім шыкам для сяльчан і закрылі будынкі сацыяльна-культурных паслуг.

Не прымусяць сябе чакаць і магазін, пошта, бібліятэка.

Магу толькі здагадвацца, як пачуваюць сябе людзі, што засталіся дажываць свой век у паміраючых вёсках. Фізічна слабыя, маральна прыгнечаныя, яны ж адчуваюць сябе пакінутымі, нікому не патрэбнымі – адпрацаваным матэрыялам. А большасць старых на сваіх плячах, у прамым сэнсе слоў, выцягвала пасляваенную вёску і дзяржаву, працуючы за “палачкі”, спадзеючыся на лепшую будучыню. Добра яшчэ, калі дзеці ў каго жывуць недалёка ды часта наведваюцца ў бацькоўскі дом. Але ж у некаторых дзяцей яшчэ пры СССР лёс раскідаў па прасторах былой краіны.

А старым вяскоўцам ой, як не хочацца дажываць апошнія гады “на этажах”: пражылі ўсё жыццё ў вёсцы, хочацца і памерці ў роднай хаце.

Наталля Правалінская, жыхарка в. Браздзеншчына, напісала ў сваім лісце ў “АіФ” (№26, 2016г.): “Чаму, калі адбываецца дэградацыя многіх беларусских вёсак, грошы трацяцца на святы? Калі дзяржаве няма куды траціць сродкі, можа, варта ўспомніць пра сяло? Мабыць, камусьці ў Мінску здаецца, што сельскія жыхары занадта раскошна жывуць, таму ім трэба зрабіць як мага больш цяжкае жыццё. І пры гэтым улада лічыць, што калгаснікі павінны старанна працаваць на карысць такой дзяржавы… Не хачу верыць, што для кагосьці народ – гэта не больш чым статак, які дастаткова паганяць у патрэбным кірунку”.

Мне таксама не хочацца ў гэта верыць.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago