Пра беларускасць і раўнадушша

Як па мне, дык абавязковымі экзаменамі для маладых людзей, якія ўступаюць у дарослае жыццё, я прызначыла б два: родная мова і радзімазнаўства. Бо без гэтых ведаў ты – перакаці-поле, а не грамадзянін.

А слова грамадзянін я маю на ўвазе ў яго першапачатковым значэнні – верны сын Айчыны, патрыёт. Бо заўсёды лічыла і лічу, што галоўнае ў чалавеку не яго веды, адукацыя, а яго чалавечыя якасці.

Падумалася: а ці ж вінаватыя яны, гэтыя маладыя людзі, што не лічаць вартым увагі веданне роднага, беларускага? Калі і вінаватыя, то толькі ў невялікай ступені. А па вялікім рахунку дык вінаватыя мы, людзі старэйшага пакалення, бацькі ды дзяды сёлетніх выпускнікоў.

А калі капнуць глыбей, дык акажацца, што і яны, і мы – ахвяры тых часоў, калі на дзяржаўным узроўні выціскалася і выціскаецца ўсё роднае, сваё, накопленае папярэднімі пакаленнямі.

Зробім невялікі экскурс у гісторыю.

У 20-ыя гады мінулага стагоддзя пачало плённа развівацца краязнаўства.Так сталася таму, што ў 1923 годзе было адкрыта Цэнтральнае Бюро краязнаўства, якое дзейнічала пры створаным у 1922 годзе Інстытуце беларускай культуры (Інбелкульт – 1922–1929 гады), у якім працавалі такія выдатныя дзеячы беларускай навукі, як У. Пічэта, Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Гарэцкі, У. Ігнатоўскі і іншыя.

Цэнтральнае Бюро краязнаўства забяспечвала беларускую навуку неабходным матэрыялам, прымаліся матэрыялы па гісторыі, заалогіі, батаніцы, запісваліся народныя песні, казкі, байкі, ствараўся слоўнік жывой беларускай мовы, рэгістраваліся помнікі старасветчыны і наладжвалася іх ахова.

Для лепшага здзяйснення мэт і задач на Беларусі была створана цэлая сетка краязнаўчых арганізацый, куды ўваходзіла мясцовае настаўніцтва. Актыўна ў краязнаўчую працу прыцягваліся вучні. Мэтай гэтага было пашырэнне для вучняў школ з беларускай мовай навучання.

Праца Бюро ды і ўсяго Інбелкульта вялася на беларускай мове. Праходзілі Усебеларускія краязнаўчыя з`езды. У 1925 годзе стаў выходзіць часопіс “Наш край”.

Аднак “вальнадумству” быў неўзабаве пакладзены канец: Інбелкульт, як і Цэнтральнае бюро краязнаўства, былі пастаўлены пад пільны нагляд Кампартыі. У публікацыях “Нашага краю” галоўнай тэмай стала тэма рэвалюцыі. Назва часопіса таксама стала адпавядаць таму часу – “Савецкая краіна”.

Вось і сталі мы, беларусы, савецкімі. Прадстаўнікі іншых рэспублік былога СССР былі і савецкімі, але разам з тым і украінцамі, і грузінамі, і кіргізамі…

А мы вось амаль перасталі быць беларусамі. Таму так лёгка зракаемся і роднай мовы. А яна ж – найгалоўнейшая прыкмета нацыі, народнасці. Згіне родная мова – згінем мы як нацыя.

Як па-мойму, дык кожны з нас павінен, будучы інтэрнацыяналістам, любячы ўсіх людзей, усе народы і нацыі, перавагу аддаваць свайму, роднаму. Як, да прыкладу, можна любіць і цётку Таню, і цётку Маню – але ж маму мы любім мацней. Так і з мовай.

Галоўная ж прычына нашых бедаў – найцяжэйшая хвароба сучаснага беларускага грамадства – наша абыякавасць, наша раўнадушша.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

34 минуты ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

17 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

18 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago