Святланы Малышкі.
“Не, нашы жыхары вельмі ветлівыя і прыязныя людзі! Можа, раней і былі гарачыя і скорыя на расправу, але цяпер мы ўжо гэта выкаранілі, – патлумачыў стараста. – У нас у вёсцы нават “злосных” п’яніц няма: калі хто і выпівае, дык паціху, дома: ніхто па вуліцам п’яным не боўтаецца, і ніхто іх не бачыць…”
Мікалай Шапялевіч працуе ў мясцовай школе настаўнікам працы і сацыяльным педагогам. Ён сказаў, што ведае пра ўсіх жыхароў вёсцы, хто чым “дыхае”. На думку Мікалая Міхайлавіча, стараста – як гаспадар у хаце: ён дбае, каб у вёсцы былі добрыя дарогі і ўсім хапіла агародаў, каб правясці святло людзям пад хату, дзе ім спальваць смецце і што рабіць з бадзяжнымі сабакамі.
З гэтымі і іншымі надзённымі праблемамі звяртаюцца да свайго “галавы” вяскоўцы. І ён па меры магчымасці стараецца дапамагчы.
“Лічу, што дробязных праблем у людзей не бывае, – сказаў стараста. – Ка мне звяртаюцца людзі ў надзеі, што я дапамагу, і я не магу іх абмануць. Ёсць праблема – значыць, я бяру трубку і тэлефаную кіраўніцтву, і калі гэта магчыма – праблемы вырашаюцца…”
Ён кажа, што як добры гаспадар, стараста павінен бачыць ўсе непаладкі ў сваёй “хаце” – вёсцы: не толькі клапаціцца пра чысціню на яе вуліцах і старацца, каб людзям ўтульна жылося, а таксама немалаважна клапаціцца і пра прафілактыку сямейнага няшчасця.
“Калі дзесяць гадоў таму я пачаў працаваць сацыяльным педагогам, у нас у вёсцы было пятнаццаць сямей, які былі ў сацыяльна-небяспечным становішчы, то цяпер – ніводнай. Канешне, гэта праца не аднаго дня: трэба размаўляць з людзьмі, падштурхваць да добрых спраў. А калі кожнадзённа не рабіць гэтага, на месяц-другі закінуць дбаць пра сем’і, то можа і вылезці што-небудзь непрыемнае…”, – сказаў ён.
Як стараста вырашае людскія праблемы, чытайце ў друкаваным нумары “ГЧ” за 21 чэрвеня.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More