
Як толькі развіднела, мужчыны прыйшлі на двор да бабкі Веркі. Жанчына адчыніла хлеўчык і паказала кабана. Той важыў мо пад трыста кілаграмаў: жывот яго даставаў да самай падлогі! Ды і вушы ў кабана былі вялікія, як лапухі, аж закрывалі яму вочы. Гэта ж бабка Верка так яго ўкарміла за два гады – па два вядры ўлівала яму ў карыта раніцай і вечарам.
Іван, невысокі, але каранасты мужчына, узяў у рукі дубіну і пайшоў у загарадзь, куды ў цёплае надвор`е гаспадыня выпускала кабана пагрэцца на сонцы. Як толькі кабан вылезе ў загародку, ён павінен быў аглушыць яго дубінаю, а потым закалоць швайкаю.
Васіль, наадварот, быў высокі, хударлявы. Ён зачыніў у хлеўчыку дзверы і пачаў гнаць кабана да выхаду ў загародку. Ды толькі зрабіць гэта ніяк не выходзіла: жывёліна нібы адчула, што ў загарадзі яе чакае небяспека і ніяк не хацела вылазіць з хлеўчыка. Васіль ужо з паўгадзіны змагаўся з кабаном: лупіў палкаю, пхнуў нагамі – нічога не памагала, кабан у дзверках не паказваўся.
У Івана ўжо рукі зацяклі трымаць цяжкую дубіну, і ён паклаў яе на плячо. Пачакаў яшчэ крыху і, раззлаваўшыся на Васіля, пачаў сварыцца:
«Што ты там Васіль, як баба, возішся, не можаш з кабаном справіцца!»
Васіль агрызнуўся:
«То ідзі сам паспрабуй выпхнуць яго, паглядзім, які ты герой».
У гэты самы момант, нарэшце, галава кабана паказалася ў дзверках. Іван не стаў чакаць, калі той поўнасцю вылезе ў загародку і замахнуўся з-за пляча, каб ударыць. І раптам… замест кабана ў дзверках паявілася галава Васіля: ён пхаў кабана абедзвюма рукамі і пакаўзнуўся, а той адскочыў…
Іван, убачыўшы Васілёву галаву, не здолеў поўнасцю стрымаць удар, і дубіна-такі апусцілася на лоб Васіля. Той заціх, не паказваючы прыкметаў жыцця. Іван з гарачкі падумаў, што забіў сябра, кінуў дубіну, пералез цераз загарадзь і пабег дадому. У хаце выпіў дзве чаркі гарэлкі і залез на печ.
Ад адчаю яго трэсла нібы ў ліхаманцы, хоць ён накрыўся яшчэ і кажухом. У хуткім часе вярнулася дамоў жонка (яна наведвала хворую маці), і Іван расказаў ёй, што забіў выпадкова Васіля Лявончыка і цяпер трэба чакаць міліцыю, бо яго пасадзяць. Жонка з дакорам паглядзела на яго і сказала:
«Казала ж табе і раней: не пі – бачыш, дапіўся ўжо да чорцікаў. А Васіль смаліць кабана ў бабкі Веркі. Ён ужо пытаўся ў мяне, куды ты прапаў, прасіў хутчэй прыслаць цябе на дапамогу яму».
Пасля перажытага страху і адчаю сэрца Івана напоўнілася вялікай радасцю. Захацеў выпіць яшчэ чарку, але жонка, пакуль злазіў з печы, прыбрала слоік з гарэлкай і сказала:
«Досыць».
Пасля абеду Васіль з Іванам ужо сядзелі за сталом у бабкі Веркі і чаркавалі. Васіль расказаў Івану, што калі апрытомнеў, а яго побач не аказалася, то ён пайшоў да Мішы Забэрца і папрасіў застрэліць кабана. Забэрац кабана застрэліў і нават дапамог яго на санках падвезці бліжэй да хаты. Пасля гэтага здарэння ў вёсцы доўга яшчэ з іх смяяліся.
Васіль жа з Іванам, наадварот, яшчэ мацней сталі сябраваць. Але калі часам старыя людзі звалі іх дапамагчы асвежаваць кабанчыка, то Іван ужо не браў з сабой дубіну, ведаючы, што гэта даволі небяспечна.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More