
Міліцэйскі газік выехаў на ўказаны адрас. Па дарозе з горада міліцыянеры ўзялі з сабой маладога чалавека і папрасілі яго быць панятым. У тыя даўнейшыя часы гарэлку ў вёсках гналі амаль у кожнай хаце. Яна патрэбна была, каб прывезці дровы, сена, бульбу, вывезці гной…
Патрэбна была і на вясельныя, святочныя сталы, на провады ў армію, на пахавальную вячэру. Дзяржаўная гарэлка каштавала значна даражэй.
Іван жыў з сям`ёю на краі вёскі амаль каля самага лесу. Ён працаваў на ферме падвозчыкам кармоў. Конь, як кажуць, быў у яго заўсёды пад рукою: сабе араў і ўсё падвозіў, а таксама даваў яго і суседзям. Гарэлку Іван гнаў, як і ўсе, толькі для сябе, ніколі не прадаваў. Сам да алкаголю ён быў раўнадушны.
А вось яго сусед Васіль гарэлку любіў. Часта пасля працы прыходзіў п`яны і ўчыняў скандалы. Ён хадзіў па хаце і шукаў павуцінне, жонцы прыходзілася нават сыходзіць з хаты. Праўда, калі Васіль быў цвярозы, дык ніколі павуціннем не цікавіўся. Жонка доўга цярпела п`яныя выхадкі мужа, а потым вырашыла: хопіць!
Аднойчы, убачыўшы праз акно п`янага мужа, яна рашуча схапіла вялікія вілкі, якія прызначаліся для самага большага чыгуна, дзе варылася бульба для свіней, і падрыхтавалася да сустрэчы. Калі гаспадар увайшоў у хату і зачыніў за сабою дзверы, жонка зрабіла крок насустрач, і яго шыя аказалася ў палоне вілак. П`яны Васіль так моцна разгубіўся, што забыў, як завуць жонку і стаў прасіцца:
«Гражданачка, я больш не буду!»
Скандалы ў хаце заціхлі. Васіль цяпер менш піў, а калі такое здаралася, то стараўся не трапляцца жонцы на вочы. Неяк ён папрасіў суседа, каб пазычыў яму гарэлкі, але той сказаў, што ў яго няма, бо памятаў словы яго жонкі:
«Іван, паспрабуй толькі калі-небудзь даць майму Васілю гарэлкі, то будзеш мець справу са мною. Мой і цвярозы дурны, а калі яшчэ й вып`е – бяда і годзе!»
Пасля гэтага Васіль затаіў на Івана крыўду. Аднойчы ў час абеду (а працаваў ён на будоўлі ў райцэнтры) зайшоў у тэлефонную будку і пазваніў у міліцыю. Іван некалькі хвілін не адчыняў міліцыі дзверы. А калі ўпусціў у хату, то, трымаючы ў руцэ вядро з бруднаю вадою, сказаў:
«Прабачце, мы з жонкаю канчалі мыць падлогу».
Міліцыянеры хадзілі па мокрай падлозе і шукалі самагонку, а Сяргей (так звалі панятога) сядзеў на лаве каля стала і назіраў за гэтым працэсам. Яму захацелася піць. Сяргей падышоў да вядра, якое вісела высока на дроце, узяў кубак і зачарпнуў…
Ад моцнай гарэлкі ў яго вочы палезлі на лоб і перахапіла дыханне. Але ён не падаў выгляду, што гэта гарэлка, толькі выцер вусны. Пакуль міліцыя шукала, Сяргей некалькі разоў падыходзіў да вядра. А гаспадар з трывогаю сачыў за ім.
Не знайшоўшы нічога ў хаце, міліцыянеры пайшлі на двор. Шукалі на гарышчы, у гумне, хляве, варыўні і нават у бульбе. Так ні з чым і паехалі з вёскі, расчараваныя, што нічога не знайшлі.
Калі міліцэйскі газік ад`ехаў ад вёскі кіламетраў тры, Сяргей моцна ап`янеў і пачаў спяваць. Ніхто не разумеў, дзе ён напіўся, бо ніякай торбы з сабою ў яго не было. І тут хтосьці з міліцыянераў, нарэшце, здагадаўся:
«Хлопцы, наш паняты некалькі разоў падыходзіў да вядра, як я думаў, папіць вады. Памятаеце, як доўга не пускаў нас у хату гаспадар? За гэты час ён выліў з вядра ваду на падлогу, і жонка пачала яе мыць. А ён у пустое вядро наліў гарэлкі!»
Газік рэзка развярнуўся і памчаўся назад у вёску. Міліцыянеры зайшлі ў хату і адразу накіраваліся да вядра. Адзін з іх апусціў кубак у вядро, зачарпнуў, асцярожна зрабіў некалькі глыткоў і расчаравана прамовіў:
«Гэта ж вада…»
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More