
Сергей Багров
Згодна з планамі, гэты раён Віцебшчыны павінен стаць узорна-паказальным у Беларусі. Вось што значыць прыезд кіраўніка дзяржавы! А на чарзе, канешне, Ганцавіцкі. А чаму і не? І гэтаму ёсць званочкі.
Хоць Аляксандр Рыгоравіч за 24 з паловаю гады не знайшоў часу прыехаць у Ганцавічы, але затое ў мінулым годзе ў наш раён, як ніколі, зачасцілі дэлегацыі высокіх чыноўнікаў. Прыязджалі і міністры, і прадстаўнікі Нацыянальнай Акадэміі навук, і парламента, і нават старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч – былы прэм`ерміністр.
Ну, думаю, нарэшце, дайшла чарга! Уздыхне Ганцаўшчына, закіпіць жыццё, пачнуцца будоўлі, ад інвестараў і рабочай сілы калом будзе не адбіцца, і пачнецца перыяд росквіту. І чаканне было не беспадстаўным. М. Мясніковіч паабяцаў пасадзейнічаць… Ён заявіў, што будзе прасіць Аляксандра Лукашэнку «аб стварэнні асаблівых умоў развіцця для Ганцавіцкага раёна».
А было гэта на выязным пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, які прайшоў у Ганцавічах у верасні, дзе чыноўнікі вызначылі, што развіццё практычна спынілася і патрабуюцца экстранныя меры для таго, каб даць штуршок сацыяльна-эканамічнаму развіццю Ганцавіцкага раёна. Прасіў Мясніковіч ці не – невядома. Але, як бачым, пакуль што зноў не наша чарга.
УЗОРНА-ПАКАЗАЛЬНЫ РАЁН КОШТАМ ЗА МІЛЬЯРД ЕЎРА
Пакуль што мы можам парадавацца за жыхароў Аршанскага раёна і яшчэ пачакаць. Прэзідэнт зрабіў ім навагодні падарунак і 31 снежня 2018 года падпісаў указ № 506 аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, якім прадугледжана павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымуляванне прадпрымальніцтва і ўкладанне сродкаў у эканоміку рэгіёна.
Толькі на 2019 год за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту Орша атрымае 43 915,3 тыс. рублёў. Для параўнання, на фінансаванне адукацыі ўсёй Брэсцкай вобласці ў 2018 годзе было запланавана 115 265,4 тыс. руб. Да 2023 года ўліванні ў Аршанскі раён плануюць аж 2,4 млрд рублёў (!) Гэта на пяць гадоў, амаль па 500 млн рублёў у год. Зноў жа для параўнання, увесь бюджэт Ганцавіцкага раёна на 2018 год складаў прыкладна 37 млн 500 тыс. рублёў.
ПАДЫМАЦЬ З «РУІН І ПОПЕЛУ» БУДУЦЬ АРШАНСКІ РАЁН. ГАНЦАВІЧЫ Ў ЧАРЗЕ
А. Лукашэнка яшчэ ў 2017 годзе паставіў задачу падняць Аршанскі раён «з руін і попелу» і зрабіць яго ўзорным. Дарэчы, за паўтара года там было шмат нарад, зменаў кадраў, ішлі мільённыя ўліванні ў рэгіён. Аднак належнага эканамічнага эфекту ніхто не ўбачыў.
Пасля азнаямлення праз даступныя крыніцы з дадзенымі пра Аршанскі раён узнікла пытанне: калі Аршанскі раён – гэта «руіны і попел», то што тады ёсць Ганцавіцкі раён? Гэта нейкае гіблае балота? Альбо спецыяльны экалагічны запаведнік, дзе жыхары дабравольна жывуць ва ўмовах, збіраючы ягады, грыбы, ловячы рыбу і займаючыся паляваннем? Райскае месца для пустэльнікаў?
Канешне, наш раён значна меншы, і параноўваць тут цяжка. Колькасць насельніцтва Аршанскага раёна складае звыш 155 тысяч чалавек. У эканоміцы рэгіёна заняты амаль 62,5 тысячы чалавек (у Ганцавіцкім – менш за 10 тыс. чалавек). Гістарычна ў гэтым рэгіёне знаходзіцца даволі шмат буйных прадпрыемстваў. У прыватнасці, Аршанскі льнокамбінат, станказавод «Чырвоны барацьбіт», «Легмаш», Аршанскі інструментальны завод, малочны камбінат, авіярамонтны завод, «Тэхніка сувязі», Аршанскі мяса-кансервавы камбінат і іншыя.
Аднак шэраг прадпрыемстваў дыхаў на ладан (магутнасці былі зношаныя і цалкам не загружаныя, вялікія запасы гатовай прадукцыі), як следства – былі стратныя. Расло беспрацоўе, людзі пакідалі Аршанскі раён і ехалі на заробкі ў Віцебск, Мінск, Расію. Меліся пытанні і па крымінагеннай абстаноўцы. Мясцоваму бюджэту патрабаваліся пастаянныя датацыі. І вось яны прыйшлі.
Усё пачалося пасля «жэстачайшага» паказальнага разгону чыноўнікаў А. Лукашэнкам. У Аршанскі раён, які прынята называць малой радзімай Прэзідэнта, будуць кінуты велізарныя сродкі. Указ №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці» – гэта незвычайны дакумент па сутнасці, нешта абсалютна новае ў заканадаўстве. Любыя інвестыцыі добрыя тым, што ствараюцца новыя працоўныя месцы. І вядома, вынік будзе. Але там ставяцца такія грандыёзныя планы, што эксперты сумняваюцца ў іх рэалізацыі і эффектыўнасці.
ЧАКАЕМ ЛЬГОТ, ГРОШАЙ І ЛУКАШЭНКУ
А што рабіць ганцаўчанам? Чакаць, калі прыедзе Лукашэнка? Кіраўніцтву раёна абіваць парогі і прасіць, каб выдзелілі сродкі для нашага раёна? Ці народу збірацца і ісці пешшу ў сталіцу, як кітайцы з аднаго райцэнтра хадзілі у Мінск скардзіцца, і тады ўсё закруціцца? Нейкі штуршок патрэбны. Бо зараз, на жаль, у народзе назіраецца нейкая стагнацыя і азлабленне ці абыякаваць да жыцця. Цярпення ў людзей не хапае…
Некаторыя не вытрымліваюць, «рвут когти» адсюль, прадаюць жыллё і з`язджаюць. Іншыя ўжо звыкліся і не зважаюць, што робіцца навокал. Толькі прыезджыя бачаць наш горад знешне прыбраным, прыгожым, ды і ў вёсках парадак наводзіцца пакрыху. А глыбей капні – і ўбачыш, што далёка не ўсё гладка, і становіцца сумна. Хоць пішуцца планы, праграмы стратэгічнага развіцця, а вось маячка росквіту і дабрабыту не відаць.
У перыяд апошніх 20 гадоў адбыўся калапс, жылі ў нейкім асяроддзі пастаянных крызісаў і разбурэнняў. Асабліва гэта тычыцца прадпрыемстваў і сельгасвытворчасці. Нешта, канешне, удавалася, сродкі ў лепшыя часы выдзяляліся немалыя, але не ўсе яны патрачаны так, як трэба. Што адбылося з Вялікімі Круговічамі, Начай, Лактышамі, Востравам і іншымі вёскамі?
Гэта былі перспектыўныя вёскі, а зараз на іх сумна глядзець. Дзе цагельны завод, кіслародная станцыя, фермы? Каму будавалі прэзідэнцкія домікі, частка якіх пустуе і яны хутка разваляцца? Аграгарадок Востраў некаму стрэліла ў галаву зрабіць, дзе няма ні школы, ні дзіцячага садка, ды і ў Нацкім сельсавеце ўвогуле няма ніводнай школы і яслі-сада. Хто з моладзі будзе заставацца жыць у гэтых вёсках?
Такіх пытанняў можна напісаць на цэлым рулоне шпалераў. Але хто павінен гэтыя пытанні вырашаць і выкрэсліваць? Можна, канешне, чакаць, што ўрад краіны ці сам Лукашэнка звернуць увагу і пачнуць падымаць Ганцавіцкі раён з «руін і попелу». Але нават калі атрымаць вялікую фінансавую дапамогу, то ці створаны ўмовы для таго, каб рэалізоўваць амбіцыйныя задачы?
Асабліва хвалюе, ці хопіць кадравага патэнцыялу кіраўнікоў, ці многія валодаюць якасцямі топ-менеджэра, каб справіцца з такімі задачамі? Можа, баяцца ўкладваць сродкі ў наш раён не таму, што іх няма, а таму, што вялікая рызыка правалу і потым многім прыйдзецца «адарваць галовы»? А хто ж намі будзе кіраваць, калі ўсім паадрываюць галовы?
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More