
Вечарам упоцемках iшлі на аўтобусны прыпынак. Яшчэ здалёк пачулі музыку: у вёсцы гулялі вяселле. Спраўлялася яно ў хаце, якая знаходзілася на шляху рыбакоў да прыпынку. У ярка асветленых вокнах мільгацелі постаці, гyчалi песні, заліваўся гармонiк.
Паскорыўшы крок, кампанія мужчын наблізілася да шумнай хаты.
«Можа, i нас, хоць i няпрошаных гасцей, тут пачастуюць? – спадзяваўся Дарафеіч i падзяліўся гэтай думкай са сваімі сябрамі-рыбакамі. – Мая ж жонка таксама з Раздзялавіч».
Мужчыны ведалi, што ў Раздзялавічах ёсць звычай падносіць чарку прахожым за шчасце маладых. На жаль, у двары нікога не было, толькі каля самай хаты на лаўцы пад дрэвам рыбакі прыкмецілі шчуплага дзядульку ў старэнькім кажушку i заячай шапцы-вушанцы. Хлопцы прывіталіся са старым i прыпыніліся каля яго.
– Ну што, дзядуля, пагрэемся? – звярнуўся да старога Дарафеіч, прывычна пстрыкнуўшы ўказальным пальцам на шыі.
– Зараз, хлопчыкі, ох і пагрэемся! – скрыпучым загадкавым голасам прамовіў дзядок.
Ён нечакана борздзенька нахіліўся да зямлі, ухапіў з дарогі камень i запусціў яго ў асветленае акно хаты. Дарафеіч i іншыя рыбакі не пacпeлi міргнуць, як гучна зазвінела на марозе разбітае аконнае шкло. У хаце раптоўна сціхлі музыка i людскія галасы. Грукнулі дзверы, i на вуліцу выскачыў гурт маладых хлопцаў – сяброў жаніха. Яны адразу пазналі старога.
– Дзед Базыль, хто шкло paзбiў? – запыталіся ў яго.
– А сто грам будзе? – пацікавіўся стары Базыль.
– Дзядуля, не цягні, кажы хутчэй! Цэлая бутэлька вінца будзе з закускай! – хорам запэўнілі дзеда хлопцы.
Стары няспешна развярнуўся i тыкнуў пальцам у бок збянтэжаных рыбакоў. Хлопцы з вясельнай кампаніі кінуліся да мужчын. Затрашчаў плот, штакеціны аказаліся ў руках дужых «мсціўцаў».
Дарафеіч з сябрамі, сцяміўшы, чым гэта пахне, што ёсць сілы пусціліся наўцёкі. Толькі дабеглі да аўтобуснага прыпынку, а тут i аўтобус падаспеў. Імгненна заскочыўшы ў яго, кампанія рыбакоў малілa Бога, каб хутчэй толькі аўтобус адправіўся. Дзверы моцна клацнулі i зачыніліся, аўтобус крануўся з месца…
… Доўга помніў Дарафеіч гэты выпадак. Гадоў дванепаяўляўся ў сваёй цешчы, якая жыла ў Раздзялавічах. А ў яго роднай вёсцы Хатынічы мужчыны доўгі час пасмейваліся з Дарафеіча:
«Ну што, Дарафей, пагрэемся?»
Неўзабаве ў вясковай сталовай гэтыя словы ў «вясёлых» кампаніях сталі звычайным сялянскім тостам.
(Працяг будзе)
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More