
У некаторых хлопцаў з-за гэтага напружаны настрой і незадавальненне. Асабліва гэта відаць, калі сустракаюцца ў танцы пары двух вясковых аўтарытэтаў: Васіля Чорнага з вуліцы Адзёрскай і Аляксандра Рудога з Селцавой. Яны проста «ядуць» адзін аднаго вачыма.
Клуб невялікі, драўляны, а вёска даволі вялікая. Праўда, пагаворваюць, што будуць хутка будаваць новы клуб, але пакуль што нічога не робіцца. Трохі далей ад клуба на танцпляцоўцы пад адкрытым небам грае гармонік: тут танцуюць тыя, каму няма васямнаццаці год. Іх, канечне, дарослыя ў клуб не пускаюць: і так цесна, а час ужо позні.
Ды і не дзіва: пакуль людзі прыйшлі з сенакосу ды памыліся, павячэралі… А потым уся вёска глядзела двухсерыйныі індыйскі фільм «Кветка ў пыле».
Індыйскія фільмы ў тыя часы карысталіся вялікім поспехам у вяскоўцаў. Падлеткі без білетаў глядзелі фільм на дварэ праз незавешаныя вокны. Вёска ў гэты час пуставала, і яе ад злодзеяў вартавалі сабакі.
ТАНЦОРАЎ ЗАКІДАЛІ ЯЙКАМІ
На танцпляцоўцы, адкуль чуліся смех, жарты, раптам раздаюцца крыкі. Гэта 13-гадовы Язэп курыным яйкам пацэліў у слуп, электрычная лямпачка на якім асвятляла танцпляцоўку, і пырскі ад яго трапілі на дзяўчат і хлопцаў. Гэтыя яйкі падлетак знайшоў ў бульбе на агародзе ў бабкі Веры, калі залез туды, каб паласавацца малінамі, і сагнаў з гнязда курыцу.
Яек было дзесяць. Язэп парадаваўся знаходцы і панёс яйкі ў сельмаг, каб здаць іх і атрымаць грошы. Але на гэты раз яму не пашанцавала. Прадаўшчыца брала кожнае яйка ў руку і трэсла яго каля вуха, прыслухоўвалася, а потым сказала:
«Не прыму, яны ўсе ў цябе баўтуны».
Пасля такога расчаравання Язэп з гэтымі яйкамі прыхаваўся каля хлява дзеда Сяльвонавых і кідаў іх па чарзе ў танцораў. Праўда, пакуль што, акрамя слупа, яшчэ ні ў кога не пацэліў.
БОЙКА Ў КЛУБЕ
А ў клубе пачалася сварка паміж Чорным і Рудым. Прычынай паслужыла тое, што Рудому падалося, нібы Чорны падчас танца спецыяльна штурхнуў яго дзяўчыну і не папрасіў за гэта прабачэння. Хлопцы схапілі адзін аднаго загрудкі, а іх сябры кінуліся на дапамогу.
Змоўкла музыка, і пачалася масавая бойка. Хлопцы разбіліся на пары і пачалі лупцаваць адзін аднаго. Дзяўчаты схаваліся за грубкай, некаторыя забеглі на сцэну, а самыя смелыя ўселіся на лаўкі ўздоўж сцен і назіралі за бойкай.
Недалёка ад сцэны, закачаўшы рукавы сваіх белых кашуль, баксіравалі чарнявы Анатоль і бялявы Міша, якім нядаўна споўнілася па 19 год і якія восенню збіраліся ісці ў армію. Хлопцы біліся па-сельску: наносілі ўдары зверху ўніз. Але ўсё ж у Анатоля пад правым вокам з`явіўся сіняк, а ў Мішы была разбіта ніжняя губа.
У нейкі момант Анатоль адступіў крок назад і спытаў:
«За каго б`ешся?»
«За Чорнага», – адказаў Міша.
«Дык і я за Чорнага», – з роспаччу прамовіў Анатоль.
Хлопцы спынілі бойку і пайшлі шукаць сабе сапернікаў.
ВАЛЬС ПАЛАНІЎ ТАНЦОРАЎ
А ў гэты час загадчык клуба Мазан уключыў магнітафон, і зноў палілася музыка. Бойка поўнасцю спынілася, дзяўчаты першымі пайшлі танцаваць. Хлопцы пайшлі на двор да Бэлкаў, дасталі з калодзежа вядро вады і сталі абмываць свае «раны».
У хуткім часе зноў усе танцавалі, быццам ніякай бойкі не было. Ды і не бяда: пройдзе час – і сінякі пад вачыма ды разбітыя губы зажывуць. А да ўсяго ж, хто ў маладосці не біўся за сваіх цудоўных дам? Апошнім, як звычайна, на танцах прагучаў вальс «На сопках Маньчжурыі», і ў хлопцаў поўнасцю прайшла злосць. Яны закружыліся са сваімі дзяўчатамі ў гэтым цудоўным вальсе. А музыка гучала ўсё мацней, забіраючы ў свой палон усіх прысутных.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More