
Да мерапрыемства вырашана было далучыць і школьнікаў. Так дзеці з палескай глыбінкі акуналіся польскімі ўладамі не толькі ў кантэкст агульнапольскага жыцця, але і ў шырэйшыя, сусветныя маштабы.
Пра тое, што ў міжваеннай Польшчы акцыя прайшла на дзяржаўным узроўні, сведчыць хаця б выпуск у Варшаве серыі адпаведных паштовак. На іх кожная школа, якая вырашыла павіншаваць заакіянскую краіну, афармляла віншаванне. Прычым падпісвалі іх не настаўнікі, а самі вучні, кожны сваё рукою.
У прыватнасці, ад кругаўцоў таксама знойдзена такая паштоўка. Таму сёння мы маем выдатную магчымасць пералічыць многіх вучняў Круговіцкай школы, якія вучыліся напрыканцы 1925/26 навучальнага года пад кіраўніцтвам Вацлава Кланіцы.
Паколькі ў паслядоўным парадку подпісы падаць складана з прычыны сумбурнага размяшчэння, рэпрэзентуем іх па алфавіце (імёны падаём так, як у арыгінале, бо ў вёсцы яны маглі гучаць иначай) (пералік глядзіце ў табліцы на шэрым фоне).
Самым першым (у падобных справах такі момант можа мець прынцыповае значэнне, бо павялічвае адказнасць падпісанта) стаіць подпіс Т. Блінкоўскага. Усіх падпісантаў было 47 чалавек. Гэта складала хутчэй за ўсё менш за чацвёртую частку ад усяго вучнёўскага кантынгенту Круговіцкай школы на той гістарычны момант.
Чаму не ўсе далучыліся да акцыі? Цяжка сказаць, ніякіх нават намёкаў няма. Магчыма, па асабістым жаданні. Калі б гэта рабілася па разнарадцы, дык паштоўкі подпісамі былі б запоўнены прынамсі да канца. Прычым хутчэй за ўсё пастараліся б уціснуць максімальную колькасць прозвішчаў, каб засведчыць, па-першае, добрасумленнае выкананне задання, а па-другое – прыязныя адносіны да заакіянскай краіны, якая ў міжваенны час ужо развівалася ў кірунку звышдзяржавы.
А так месца засталося (як і на аналагічных паштоўках ад іншых школ). Тыя вучні належалі галоўным чынам да дыяпазону 1912–1918 гадоў нараджэння (народжаныя ў гэтым прамежку наведвалі школу на азначаны момант).
У прыватнасці, дакладна ўстаноўлена, што Канстанты Ражыцкі быў з 1916 г.н., а Уладзімір Студэнт – з 1913 г.н. Так атрымалася, што пасля прыходу савецкай улады ў верасні 1939 г. яны падвергліся рэпрэсіям, дзякуючы чаму да нас і дайшлі дадзеныя пра названых людзей.
Кожны з іх быў не проста высланы як небяспечны элемент, але і арыштаваны па палітычным артыкуле. На іх выхаванне і далейшую долю магло паўплываць навучанне ў польскай школе. Дарэчы, іншых школьных устаноў, якія ўдзельнічалі ў акцыі віншавання Злучаных Штатаў, па гміне намі не ўстаноўлена.
Напэўна, дзеці Вялікіх Круговіч былі адзінымі ў сваёй акрузе. Тое ж датычыцца і суседніх Заастравецкай, Чучавіцкай і Хатыніцкай гмін: там аналагічныя паштоўкі адправілі, па ўсёй бачнасці, толькі школьнікі ўстаноў адміністрацыйных цэнтраў. Хаця ў іншых заходнебеларускіх мясцовасцях паштоўкі маглі адсылаць і вучні школ невялікіх населеных пунктаў.
Не выключана, што нейкая ўстаноўка была спушчана не з самога верху, а з павятовага кіраўніцтва. Тая віншавальная акцыя не зрабіла яе ўдзельнікаў адметнымі. Наадварот, яны растварыліся ў агульнай масе падпісантаў: па Польскай Рэспубліцы такіх налічвалася 5,5 мільёнаў. Але ў аспектах краязнаўства і штодзённасці паштоўка Злучаным Штатам ад беларускіх дзяцей выглядае фенаменальна.
ВУЧНІ ШКОЛЫ, ЯКІЯ ВУЧЫЛІСЯ Ў КАНЦЫ 1925/26 ГОДА ПАД КІРАЎНІЦТВАМ ВАЦЛАВА КЛАНІЦЫ
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More