Як ураджэнец вёскі Дзяніскавічы служыў разведчыкам

– Іван, раскажыце пра вашу сям`ю? Якім было ваша жыццё да прызыву ў войска?

Нарадзіўся я 30 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Дзяніскавічы. Маці была калгасніцай, бацька працаваў у леспрамгасе. У нашай сям’і было чацвёра дзяцей, але трое не выжылі, я рос адзін.

Пасля васьмігадовай школы вучыўся ў меліярацыйным вучылішчы ў Пінску. Потым працаваў у ганцавіцкім СМУ. А 6 мая 1969 года я атрымаў павестку ў войска.

Ужо на наступны дзень, 7 мая, разам з аднавяскоўцам Мікалаем Швайко з`явіўся ў раённы ваенкамат. Праводзіць нас паехала чалавек 30. Такія тады былі праводзіны – цэлая падзея ў жыцці вёскі.

– Куды вас накіравалі з ваенкамата?

У ваенкамаце нас было чацвёра прызыўнікоў. Ваенкам капітан Катунін аддаў нам дакументы і пад развітальныя воклічы і песні мы селі ў цягнік і адправіліся спачатку ў Баранавічы, а раніцай былі ўжо ў Брэсце.

У абласным горадзе наша кампанія накіравалася на абласны зборны пункт, дзе нас размясцілі на адпачынак. Потым прайшлі медкамісію, а пасля лазні нас пастрыглі пад нуль. Усіх навабранцаў пераапранулі ў вайсковае, выдалі ялавыя боты і скураныя салдацкія рамяні.

На прызыўным пункце мне пад сакрэтам сказалі, што адправяць нас у Германію, Польшчу, Венгрыю або Чэхаславакію. Камандзіры ўсіх нас дружна завялі на пошту і загадалі адправіць дадому грошы і рэчы. Але дваццатку я ўсё ж сабе пакінуў.

Раніцай усіх пастроілі ў калону па чатыры і павялі ў Брэсцкую крэпасць. Памятаю, як рэагавалі берасцейцы, сустрэўшы наш зводны батальён навабранцаў. Нехта плакаў, іншыя хрысціліся, хтосьці падтрымліваў добрым словам.

У крэпасці перад намі выступіў і падбадзёрыў сваёй прамовай Пётр Кацельнікаў, знакаміты выхаванец музычнага ўзвода, які ў 10 гадоў сустрэў вайну на перадавой.

14 мая сфармаваную з навабранцаў роту адвезлі ў Львоў, адтуль на савецка-венгерскую мяжу, і ў выніку я апынуўся ў горадзе Чоп у намётавым лагеры. А 17 мая мяне разам з іншымі накіравалі да канчатковага месца службы ў горад Цэглед.

Як ураджэнец вёскі Дзяніскавічы служыў разведчыкам на савецка-венгерскай мяжы

– Іван, служба ў разведцы – гэта што?

У палку нас было каля 150 навабранцаў. Спачатку перад строем выступіў камандзір палка, гвардыі палкоўнік Павел Лапшын, – герой вайны, які прайшоў яе ад камандзіра танка да ротнага. У каранціне нас навучылі ўсім асновам армейскай справы.

Аднойчы старшына абвясціў нам: хто хоча ісці вучыцца на кухара, а потым служыць пры сталовай, зрабіць крок наперад. Не змаўляючыся, выйшлі ўсе. Але ўзялі толькі аднаго…

22 чэрвеня на 28-гадавіну пачатку вайны мы прынялі Прысягу. Салдатам выдалі параднае адзенне і ўручылі нагрудны знак «Гвардыя». Так я стаў разведчыкам 87-га гвардзейскага Брэсцкага ордэна Багдана Хмяльніцкага танкавага палка.

На наступны дзень разам з саслужыўцамі я ўжо быў у сваім падраздзяленні ў 3-ім разведузводзе разведроты. У роце пачалася сапраўдная, суровая служба. Памятаю першыя заняткі і тое, што яны былі накіраваны на навучанне і адпрацоўку дзеянняў пры ўжыванні зброі масавага паражэння.

Як ураджэнец вёскі Дзяніскавічы служыў разведчыкам на савецка-венгерскай мяжы

З часам навучыўся валодаць штатным узбраеннем і ўсяму таму, што павінен умець ваенны разведчык.

– Што было у вашай службе асбалівага, чаго няма ў нішых радах войск?

Разведчыкаў было прынята вучыць на мясцовасці. Таму чатыры разы ў год мы выязджалі ў палявыя лагеры ў гарах. Вучэнні доўжыліся 2-3 тыдні. Акрамя гэтага, праходзілі ротныя і палкавыя вучэнні.

Лагер звычайна разбівалі каля горада Белешчобе, які знаходзіцца ў Карпацкіх гарах. На разведвыхадах усё праходзіла ў экстрэмальных умовах. Маскіраваліся, начавалі на падасланым ельніку.

На зборы час ад часу зазіраў палкоўнік Капнік, начальнік разведаддзела Паўднёвай групы войскаў. Таму мы напружана вучыліся быць незаўважанымі, арыентавацца па компасе, прыродных знаках, па зорным небе. Гэта былі часы «халоднай вайны» паміж СССР і Захадам.

Служба працякала без баявых аперацый, але мы заўсёды былі падрыхтаваны да ўсялякіх дзеянняў. Патроху асвойвалі вайсковую тэхніку. Нашым транспартным сродкам быў БТР-40, якога ахрысцілі – «свінка» з-за прысадзістай формы. У роце нас было 39 чалавек, а ў аддзяленні: старэйшы разведчык, вадзіцель і двое штатных разведчыкаў, у тым ліку і я.

Вайсковая разведка – асаблівая баявая адзінка, ад дзеянняў якой залежыць наступленне або правал вайсковых аперацый, дыверсіі, узяцце ў палон ваенных чыноў і спецыялістаў. На другі год службы я стаў хімікам-разведчыкам. Шмат часу праводзіў на хімічным палігоне ў гарах.

У любое надвор`е на ім хімікі выконвалі пастаўленыя задачы: травілі зямлю, ваду або, наадварот, праводзілі яе дэзынфекцыю. На палігоне заўсёды ўражвала колькасць спісанай тэхнікі, бо чаго там толькі не было: самаходкі, БТР, самалёты, гарматы розных калібраў, грузавікі і трафейныя, і нашы.

Памятаю, як напачатку службы, я, маючы шэсцьдзясят кілаграмаў вагі, цягнуў у горы муляж васьмідзесяцікілаграмовага амерыканскага пехацінца. Абліваўся потам, ледзь поўз, але так і не змог яго зацягнуць, бо зваліўся ад велізарнай напругі.

– Прывядзіце які-небудзь цікавы выпадак падчас службы?

Памятаю, як 4 чэрвеня 1970 года ў наш полк заявілася вышэйшае начальства. Прыбыў сам міністр абароны СССР маршал Грэчка, галоўнакамандуючы АВД Якубоўскі і камандуючы ПГВ Іваноўскі.

У часці да гэтага прыезду ладна падрыхтаваліся. На плацы салдаты маршам сустракалі сваё кіраўніцтва. Падчас абеду ў салдацкую сталовую зайшоў маршал Грэчка. Яму паставілі срэбны посуд, але ён адмовіўся.

Міністр па-простаму сеў разам з салдатамі, пагутарыў з ім, паеў кашы звычайнай салдацкай лыжкай з алюмініевай талеркі. Служыў я ад званка і да званка. 18 мая 1969 года трапіў у Венгрыю, а 18 мая 1971 года дэмабілізаваўся.

Дома падчас службы не быў. Пісаў да бацькоў пісьмы. Вярнуўся з Венгрыі узмужнелым і пасталелым чалавекам. Сваіх саслужыўцаў і камандзіраў памятаю і сёння. Рады, што праходзіў службу ў вайсковай разведцы.

fgun_furn

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago