
Сяргей Янушкевіч
—Першы грыб знайшоў 27 мая, калі рабіў прабежку непадалёк ад дома за ўчасткам Кандрата Крапівы. Бягу, бягу, а перада мной бабка расце. Потым іншыя грыбы зрэзаў: белы, маслякі, падасінавікі, чырвонагаловікі. Я ўчора еў грыбны супчык. Грыбы не ўсе зрэзаў, бо частка была маладых, а частка ўжо чарвівых, — кажа Сяргей Янушкевіч.
Пра тое, што на Ганцаўшчыне ў гэтым годзе рана пайшлі грыбы, распавядалі і жанчыны з Задуб’я, якія завіталі ў рэдакцыю “ГЧ”.
Яны сказалі, што ў лесе, і нават у полі можна знайсці чырвонагаловікі, маслякі, лісічкі. Таксама пра тое, што ёсць грыбы кажуць жыхары Хатыніч і іншых вёсак.
З’яўленне грыбоў у такі ранні час на Брэшчыне абумоўлена надвор’ем. Аднак людзі не лічуць іх з’яўленне анамальным. У мінулым годзе сітуацыя наадварот была іншай. Тады з-за анамальна засушлівых канца вясны і пачатку лета сельгаспрадпрыемствы і лясніцтвы сутыкнуліся з праблемай зніжэння ўраджаю.
Ягады сталі збіраць толькі ў першых чыслах ліпеня, на месяц ссунуўся і грыбны сезон. Сёлетні ж год абяцае быць грыбным, а значыць беларусы зноў не прападуць! Галоўнае назапасіцца слоікамі і накрыўкамі для летніх марынадаў.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More