Роднай мовы сваёй не цурайся!

Нават замежнікі зачараваныя нашай мовай і зрадасцю вывучаюць яе, іх вельмі здзіўляе калі прыязджаюць у Беларусь і бачаць, што мы самыя яе цураемся.

Дзесьці ў 2001 годзе лёс паставіў мяне перад выбарам, які стаў для мяне лёсавызначальным: на якой мове мне размаўляць – на рускай ці беларускай. Першая паўсюдна панавала і пануе сёння ў нашым грамадстве, другая знаходзілася і знаходзіцца дзесьці на ўзбочыне і незапатрабавана сваім жа народам.

Я абраў родную, якую, як мне тады здавалася, ведаю. Я ж навучаўся ў беларускамоўнай школе, дзе ўсе прадметы выкладаліся па-беларуску, за выключэннем рускай мовы і літаратуры. Але пачаўшы размаўляць, зразумеў, што я памыляўся: маіх ведаў не хапала для паўнавартаснага выказання сваіх думак. Не адступіў і пачаў самаўдасканальвацца ў валоданні роднай мовай. Калі зразумеў, што недастаткова проста размаўляць на ёй, а неабходна і думаць на ёй, тады вынік не прымусіў сябе доўга чакаць.

На самым пачатку я нават не ўяўляў, з якімі выпрабаваннямі мне давядзецца сутыкнуцца. Гэта і празмерная ўвага да маёй сціплай асобы, і неразуменне мяне навакольнымі людзьмі. Даводзілася нават выслухоўваць кпіны і абразы, скіраваныя ў мой адрас: «Ты националист, да как тебя земля носит!»…

Я не разумеў, чаму людзі так рэагуюць на тое, што я размаўляю па-беларуску. Разуменне прыйшло з часам: прычынаю таму – палітыка нашай улады ў адносінах да нашай мовы. Атрымлівалася, што яна сама міжволі пачала асацыявацца ў разуменні людзей з апазіцыяй. Але калі людзі бліжэй знаёміліся са мной, гэтая праблема адразу знікала. Дарэчы, былі і прыемныя моманты, калі незнаёмыя мне людзі падыходзілі да мяне і дзякавалі за тое, што я размаўляю па-беларуску.

Праз некалькі гадоў я стаміўся ад празмернай увагі людзей і вырашыў быць такім, як і усе, то бок, размаўляць па-руску. Але гэтае рашэнне абярнулася для мяне неверагоднымі праблемамі і выпрабаваннямі. Усё пакрысе пачало разбурацца: і асабістае жыццё, і здароў’е, і нават моё ўнутранае самаадчуванне пачало пагаршацца. Спачатку ніяк не мог зразумець, з чым гэта звязана, у чым я звінаваціўся перад Богамі. У выніку наблізіўся да бездані. Я ўсур’ёз пачаў задумвацца аб самагубстве, нават і не ведаю, што мяне тады ўтрымала ад гэтага кроку.

Дзесьці праз гадоў пяць гэтага пекла (я не перабольшваю, гэта сапраўды было пекла), зразумеў, што прычынаю можа быць мая здрада Мове. На гэты раз доўга не мог наважыцца пачаць зноў размаўляць на ёй, нешта ў сярэдзіне мяне самога ўвесь час старымлівала. Калі ж нарэшце здолеў перамагчы самога сябе, здарыўся сапраўдны цуд! Як я і меркаваў, прычынай руйнавання майго жыцця стала мая здрада мове. І калі я вярнуўся да яе, маё жыццё зноў пачало наладжвацца, а мае самыя смелыя мары і жаданні пачалі ўвасабляцца ў жыццё. Як гэта ни дзіўна, але гэта так! Я быў пакараны лёсам за здраду самому сабе, сваёй душы, сваёй сутнасці.

Таму звяртаюся да тых, хто хацеў бы размаўляць на роднай мове, але па нейкіх прычынах не робиць гэтага. Пасля таго, як вы пераадолееце ў сабе гэту няўпэўненасць, вы здзівіцеся, якую асалоду ў выніку атрымаеце, як многа знойдзеце!

А тым, хто ніколі нават не задумваўся, на якой мове яму размаўляць, хачу сказаць словамі бацькі беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча: “Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! “ .

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

16 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago