
http://foma-magazine.livejournal.com
Як бы крыўдна ні гучала, але наша жаноцкая праца непрыкметная. Часта мы чуем ад мужчын : «Што ж ты цэлы дзень рабіла?»
Канешне, не ўсе мужчыны так лічаць, але тым з іх, каторыя прытрымліваюцца гэтай думкі, хацелася б трошкі адкрыць вочы.
Успомніце, паважаныя: вы выходзіце з дому на працу – у вашай кватэры прыгожа, акуратненька, чысценька; прыходзіце з працы – застаяце тую ж самую карціну, і ў вашу галаву міжволі прыходзіць думка, што жонка цэлы дзень гультаявала…
А калі б убачылі вы, што робіцца ў кватэры хаця б за гадзіны дзве да вашага прыходу, вам адназначна стала б дрэнна.
У мяне падрастае маленькая дачка. З дня ў дзень, з таго часу, як яна навучылася хадзіць, з асаблівай стараннасцю ў кватэры «пералічваецца» колькасць адзення і бялізны ў шафах, камодах, скрынях – стабільна некалькі разоў на дзень.
І моўчкі мы, матулі, хаваем усё дабро назад, цярпліва складваючы рубчык да рубчыка, а не па-мужчынску закідваючы ўсё ў шафу кучай за адну хвіліну. З вялікай ахвотай дзеткі нам «дапамагаюць» на кухні: трасуць вядро са смеццем, купаюцца ў муцэ ды крупах.
Ежа. Колькі часу ідзе на яе прыгатаванне! А колькі страў за день патрэбна прыгатаваць маленькаму: кашку, амлецік, супчык і іншае.
Пра прыём ежы маленькімі дзеткамі можна пісаць кнігу. Бывае, патраціш цэлую гадзіну, перш чым накорміш дзіця. Пры гэтым увесь час ходзіш з лыжкаю па кватэры, стараешся што-небудзь упіхнуць у рот крывіначцы, а з лыжкі капае, ды і дзіцятка часам выплёўвае ежу – як вынік, брудная падлога, бруднае адзенне мамы і дзіцяці. Сама ж маладая матуля есць на бягу, і прыгатаваная зранку кава можа прастаяць да вечара.
Посуд. Мужчыны, трэба, каб вы ведалі: мы мыем талеркі не толькі пасля абеду ці вячэры, мы мыем посуд увесь час, а колькі яго забруджваецца ў час прыгатавання ежы: таркі, малаткі, стальніцы, венчыкі, бляхі для выпечкі, нажы – адны пліта ды ракавіна колькі часу патрабуюць!
Прыгожы знешні выгляд. Кожны мужчына марыць бачыць сваю жонку зоркай кожны дзень, але зорнасць у дэкрэтным адпачынку патрабуе таксама некаторых намаганняў… Знаёмая карціна: маці спрабуе хуценька падфарбаваць вочы, а дзіцятка тым часам трасе касметычку і падфарбоўвае сцены.
Мыццё адзення. Пральная машына ёсць – значыць, праблем няма! Таму, як правіла, гэтая праца не ўлічваецца. Але каб толькі ведалі мужчыны, колькі ў перапынках паміж мыццём з дапамогай машыны мы перамываем рукамі… Да ўсяго ж, машына мые, але ж сама не развешвае бялізну на шнурок і тым больш не прасуе яе.
Нельга забываць і пра штодзённую прагулку па свежым паветры: на яе таксама не так лёгка сабрацца, асабліва калі малое не любіць апранацца. Ды яшчэ адна справа не з лёгкіх – прыйдзецца некалькі лесвічных пралётаў пранесці малога на руках.
Я пералічыла, мабыць, толькі палову таго, што выконваюць з дня ў дзень жанчыны. У мужчын, напэўна, не менш спраў, але ж папрокі часцей за ўсё ляцяць у наш бок, таму мы абараняемся як умеем!
Мужчыны, ні ў якім разе не крыўдуйце! Вы зарабляеце грошы, і гэта вельмі пачэсна. Але ж і мы, жанчыны, не сядзім на адным месцы, бо таксама працуем, стараемся вам дагадзіць! Таму ў наступны раз, калі заўважыце жонку за праглядам «Давай поженимся», скажыце каханай: «Паглядзі яшчэ і «Пусть говорят», а я тым часам посуд памыю!»
Беражыце сваіх каханых!
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More