
Па словах мастачкі, больш за ўсё ёй падабаецца пісаць пейзажы і партрэты.
Піша яна і з натуры, і з фотаздымкаў. У асноўным маслам, пастэллю, акварэллю, алоўкамі, тушшу.
«Люблю пісаць партрэты з натуры, а натуршчыкамі часцей за ўсё становяцца мае блізкія. Не кожны згаджаецца пазіраваць, бо на адзін партрэт 25 гадзін затрачваецца, – расказвае Вераніка. – Неяк у час вучобы патрэбна было напісаць аголеную натуру – прыйшлося мужу пазіраваць аж тры дні запар распранутым, але ж ён у мяне цярплівы, ані слова не сказаў, што стаміўся! Тую работу я так і назвала – «Алёша».
Па словах Веранікі, адзін з цікавых момантаў – рэакцыя людзей, калі яны бачаць яе работы: здзіўленне, захапленне, а часам і неразуменне. Свае работы мастачка прадае не часта, але быў і такі выпадак, калі адзін мужчына захацеў любымі шляхамі атрымаць з калекцыі мастачкі, прызначанай для выставак, пейзаж «Караблі», але ж калі пачуў кошт (карціна, створаная ў такой тэхніцы, каштуе прыкладна каля 2 млн) мужчына абурыўся. «Як так, я і за 300 тысяч такую куплю», – сказаў і пайшоў», – успамінае жанчына.
Яна заўважыла: «Крыху крыўдна, што людзі недаацэньваюць працу мастакоў. Адно палатно для карціны каштуе 300 тысяч, а калі дабавіць кошт рамкі, фарбы, грунту, пэндзля, які зношваецца ўмомант – расходы атрымаюцца немалымі. А затрачаны час – месяц сама менш! Калі прыкласці максімум намаганняў, то карціну маслам і за тыдзень напісаць можна, але ж такая работа яшчэ доўгі час будзе высыхаць».
Вераніка расказала, што ёй заўсёды цяжка пачынаць новую карціну, асабліва складана прыдумваць кампазіцыю і размяшчаць яе на паперы.
Падабаецца мастачцы маляваць пастэллю. Многія здзіўляюцца, што для стварэння работы ў такой тэхніцы патрэбны лак для валасоў – звычайны лак «Прелесть», бутэлечкі якога хапае на 3-4 работы. Лакам замацоўваецца карціна на завяршальным этапе.
«Сама ім не карыстаюся, а вось для маёй працы – гэта знаходка!» – гаворыць Вераніка.
Яна прызналася, што ў яе, як і ва ўсіх людзей, таксама бывае творчы крызіс.
«Калі я стала мамай, сутыкнулася з гэтым, але своечасова ўзяла сябе ў рукі. Ды і сродак барацьбы правераны ёсць у мяне – чытанне! Так, як бы гэта дзіўна ні гучала, але калі мне не хочацца тварыць, я пачынаю чытаць любую самую нудную навуковую працу па якой-небудзь дысцыпліне. Пачытаю крыху, засумую – і зноў з`яўляецца жаданне вярнуцца да творчасці», – расказала жанчына.
На творчым рахунку мастачкі больш чым 100 работ, нямала з іх партрэтных (каля 30), амаль 50 пейзажаў. Любімыя працы самой Веранікі Васільеўны – пейзаж «Зіма», партрэты «Мама» і «Тата».
Маляваць Вераніка пачала яшчэ ў школе, крыніцай натхнення быў навакольны свет і работы іншых мастакоў. З малых гадоў яна ўжо ведала, што будзе мастачкай.
Пасля заканчэння школы дзяўчына скончыла Кобрынскі мастацкі каледж і педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, да дэкрэта працавала кіраўніком гурткоў ад РЦДЮТ. Мастачка захапляецца працамі Сальвадора Далі, Хруцкага, Шышкіна, Васняцова.
– А ў чым мае патрэбу сучасны мастак? – спытала я ў Веранікі Васільеўны.
«Любы творца мае патрэбу ў спакоі і ў невялікім куточку, дзе ён зможа хоць колькі гадзін сам-насам пабыць са сваім натхненнем, – адказала яна. – А ўвогуле хацелася б, каб арганізоўвалася больш персальных выставак. Ёсць некаторыя праблемы з матэрыяламі і інструментамі. Калі пэндзаль ці масляную краску ў апошні час ужо можна здабыць, то з акварэльнай паперай у Ганцавічах складаней. Хіба толькі заказваць яе і то не заўсёды атрымліваецца.
Калі нарадзілася дачушка, мне захацелася яшчэ больш працаваць, чым раней. Калі Насця спіць, я займаюся творчасцю, нават, бывае, і ноччу. Свае работы раздорваю, некаторыя спецыяльна прызначаныя для выставак, ну а іншыя ўпрыгожваюць мой дом і радуюць вока».
Гадоў дзесяць таму Вераніка навучылася пры дапамозе часопіса «Ксюша» ствараць вырабы з бісеру.
«Тады бісер было не дастаць, цяпер жа асартымент шыкоўны. Больш за ўсё люблю ствараць фігуркі жывёл ці жаночыя ўпрыгожванні, 12–20 гадзін – і павучок ці жучок гатовы! А вось дрэва з бісеру я рабіла цэлы год.
Ужо ёсць амаль цэлая калекцыя жывёл.
Маёй маленькай дачцэ вельмі падабаецца яе трыбушыць, спадзяюся, да той пары, пакуль Насця падрасце, ад калекцыі што-небудзь яшчэ застанецца, – сказала Вераніка Лебедзева.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More