
Вылазіць з вады малое чамусьці не жадала, хоць і калацілася ад холаду, а можа ўжо і сіл не было вылазіць. Міма праляталі машыны, але нікому не было справы да маленькага рыжага клубочка. Які лёс чакаў бы шчанюка – не вядома, але адзін вадзіцель усё ж прыпыніўся і забраў малое да сябе ў машыну, крыху пагрэцца…
Я добра памятаю той дзень, калі мой, на той момант будучы муж, патэлефанаваў мне і з надзеяй у голасе запытаў: «Вам жа патрэбны сабака ў вёску?»
Сабака і сапраўды быў нам патрэбны, бо ўжо колькі часу двор быў без вартаўніка. Ды і мама ідэю падтрымала. Падвячоркам таго ж дня, я ўжо прывязла шчанятка ў вёску. Мама ўзрадавалася, але ж радасць была не доўгай: роўна да той пары, пакуль яна не паглядзела шчаняці (прабачце) пад хвост.
«Дык гэта ж сучка, – разчаравана вынесла вердыкт мама, – навошта яна мне, шчанюкоў навядзе, куды я іх падзену, табе галава не будзе балець, а мне думай, дзе іх прыстроіць. Ды і сабакі будуць да яе гойсаць, вуглы пазначаць. Не хочу сучку. Назад забірай!»
Я гнеўна зіркнула на маму і моцна закрыўдавала: «Бач ты на яе, бессардэчная» – падумала я. Але надзея цеплілася, трэба было крыху пачакаць, бо я ведала, што маму хутка “адпусціць”.
Пакуль вырашаўся лёс малой, тая на кароценькіх ножках бегала па надворку і спрабавала пазнаёміцца з катом, які, як і гаспадыня, не надта быў рады знаёмству і адбіваўся ад надакучлівай госці лапай.
-«Ну, супакойся, Чарныш, не чапай яе, – прыкрыкнула мама, – а ты чаго да яго лезеш, ты паглядзі, якая упартая!» У голасе мамы пачуліся мяккія ноткі і я зразумела, што трэба дзейнічаць.
-«Мамачка, любая, калі ласка, вазьмі да сябе сучачку. Давай назавем яе Алісай. Паглядзі, якая прыгожанькая яна. Відаць, добрая ахоўніца з яе атрымаецца. А шчанятам гаспадароў будзем разам шукаць. Ну мамууляяя» – енчыла я.
Пасля нядоўгіх угавароў, мама дала згоду: «Ну хай сабе і пабудзе. Шкада ж…»
Так маленькая Аліса стала вясковай жыхаркай.
З той пары прайшло тры гады. Зарэкамендавала Аліса сябе адказнай сучкай. Як быццам, памятала з дзяцінства, тыя настаўленні гаспадыні. Сабак мужчынскага полу Аліса любіць не надта, ды і тыя стрыманую асобу не ахвотна наведваюць, бо яна, як што, дык і зубы можа паказаць. Ашчанілася Аліса за ўвесь час толькі два разы, шчанят нарадзілася нямнога і для іх хутка знайшліся гаспадары.
Мама на сваю сучку не нарадуецца: « Бач, якая разумная, не гуляшчая»!
Ды і з катом пасябравала Аліса, у будзе адной спяць разам. Праўда, у свабодзе крыху Аліса абмежавана, бо падкая да курэй суседскіх, таму і на прывязі, але ноччу бегае па волі. Дом ахоўвае выдатна, дзень і ноч заліваецца, як званочак.
А як Аліса танцуе, калі мой муж наведваецца ў госці да цешчы: на задніх лапах можа паўдня праскакаць, пакуль той не паедзе. Як быццам памятае свайго выратавальніка, а можа і на сам рэч памятае, хто яго ведае…
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More