
Сумна, што нярэдка менавіта культура застаецца на пазадворках, а стаўленне некаторых суайчыннікаў да айчыннага мастацтва ў ідэале павінна быць значна лепшым і больш свядома асэнсаваным. З аднаго боку, у нас працуе проста безліч устаноў культуры: тэатры, кінатэатры, музеі, бібліятэкі, філармоніі, выставачныя залы, палацы культуры ў гарадах, мястэчках і вёсачках і г.д.
Праводзіцца мноства міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў і форумаў. Беларуская культура арыгінальная, яе ўнікальнасць створана ўвабранымі ў сябе традыцыямі, перададзенымі нам у спадчыну. Мы, канешне, пастаянна ўзбагачаліся культурнымі здабыткамі нашых суседзяў з Усходу і Захаду, аднак здолелі стварыць свой уласны індывідуальны творчы падмурак.
Але, на жаль, многія з нас гадамі, а то і дзесяцігоддзямі абыходзяць установы культуры, лічачы гэта дробязна-факультатыўным. А нявыхаваны, некультурны чалавек пачынае ўжываць алкаголь, наркотыкі, запаўняючы прыгажосць сваёй душы паскудствам, прыносячы сабе і сваёй сям`і гора і боль.
Сваёй яркай сатырычнай накіраванасцю мне падабаецца прымаўка «Пустоту своей души заполнить пивом поспеши». Задумайцесяся!
Скажу больш: многія ў жыццёвых вандроўках страцілі само пачуццё асобы культурнага чалавека: сталі абыякавымі, вульгарнымі, няветлівымі, пасіўнымі, неміласэрнымі… І як горка і балюча, што некаторыя нашы музыканты, мастакі, пісьменнікі, іншыя дзеячы культуры вымушаны дажываць свой век забытымі, у адзіноцтве…
У сваім глыбокім стрыжні Культура з вялікай літары і ёсць сур`ёзны творчы сінтэз жыццёвага і мастацкага. Упэўнены: культура і знешні лоск – абсалютна розныя рэчы. Культура – амаль заўсёды сінонім інтэлекту, высакароднасці. За апошнія гады інтэлект нацыі надта пахіснуўся. Для многіх кнігу – крыніцу ведаў, граматнасці – замяніў інтэрнэт.
Я нічога не маю супраць онлайн (праўда, граматнасць там кульгае на абедзве нагі!), аднак чамусьці некаторыя суайчыннікі шукаюць там не нешта разумнае, а толькі забаўляльную прадукцыю нізкапробнага ўзроўню. Проста амаль да непрытомнасці здзіўляешся, калі «дзятлікі» на сваіх смартфонах пачынаюць у грамадскім транспарце гутарку з народам весці… Аднак культурнага, нягледзячы ні на што, значна больш у нашым жыцці!
Добра, што ў нас пастаянна адбываюцца творчыя акцыі, якія маюць вялікі грамадскі рэзананс – уручэнне прэмій Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных, дзяржаўных прэмій дзеячам культуры і мастацтва. Дасягненню значных творчых поспехаў адоранай, таленавітай моладзі спрыяе дзейнасць спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.
У Беларусі створаны адзіны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, у якім налічваецца звыш 5 300 аб`ектаў. Мы клапоцімся і пра спадчыну для нашчадкаў. Красамоўнымі прыкладамі з`яўляюцца завяршэнне рэстаўрацыі Аўгустоўскага канала, Камянецкай вежы, знакамітых палацаў у Гомелі і Крычаве, ратушы ў Шклове, Сафійскага сабора ў Полацку, былога калегіума езуітаў у Пінску. А пачынаючы з 2000 года, наша Бацькаўшчына прадстаўлена нацыянальнымі аб`ектамі ў прэстыжным спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – Мірскім і Нясвіжскім замкамі, Геадэзічнай дугой Струвэ. Сусветную вядомасць набыў абрад «Калядныя цары» Капыльскага раёна.
Знакавымі падзеямі для культуры Беларусі з`явіліся будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, рэстаўрацыя Вялікага тэатра оперы і балета, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускага дзяржаўнага цырка, рэстаўрацыя Магілёўскага драматычнага тэатра, палаца Паскевічаў у Гомелі, палаца Пацёмкіна ў Крычаве.
Па ініцыятыве Міністэрства культуры і актыўнай рабоце Вялікага тэатра атрымалі жыццё новыя оперна-сімфанічныя праекты – Навагодні баль у Вялікім тэатры, оперныя вечары ў Нясвіжскім замку, цікавым праектам стала Ноч музыкі ў Белдзяржфілармоніі, значна ўзбагацілася новымі формамі Ноч музеяў, якая прыцягнула тысячы наведвальнікаў. Адначасова з наданнем новага выгляду традыцыйным міжнародным фестывалям – «Славянскі базар у Віцебску», «Лістапад», фестываль «Беларуская музычная восень – з`явіліся і цікавыя новыя фестывалі Уладзіміра Співакова і этнакультурных традыцый «Покліч Палесся».
Лічу, што культура – гэта перш за ўсё высокая мера чалавечнасці ў самім чалавеку. Сапраўдная культура можа навучыць нас, як жыць прыгожа, увішна, шчасліва, як наогул не трэба жыць на роднай зямлі. Гэта тое, што застаецца ў душы чалавека нават тады, калі ўсё астатняе забыта ці спаганена. Культура – гэта святло душы і шчодрасць сэрца! Вышыня культуры вызначаецца і нашымі адносінамі да жанчыны, а ў нас на гэтым «фронце» таксама праблем хапае.
І як тут не ўспомніць красамоўныя словы Фрыдрыха Гебеля: «Культура пачынаецца з фігавага лісточка і заканчваецца, калі ён адкінуты» …Ніколі нельга забываць пра тое, што крызіс культуры ў грамадстве з`яўляецца і крызісам нашых душ. У гэтым годзе мы будзем адзначаць 125-годдзе з дня нараджэння майго любімага паэта Максіма Багдановіча, у гонар якога мы назвалі свайго сына.
Славуты прарок нашай Бацькаўшчыны так звярнуўся да нас: «Як кожны народ мае сваю нацыянальную душу, так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны да гэтай душы. Ёсць ён і ў нас, беларусаў, і мы мусім звярнуцца да яго, каб укласці што-небудзь сваё ў скарбніцу светавой культуры, каб уліць у нашую паэзію свежыя сокі, каб стаць бліжэй да душы роднага народа, лепш наталіць яе духоўную смагу і сапраўды ўзяцца за вялікую працу – развіццё беларускай народнай культуры».
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More