
… Са здзіўленнем і радасцю я прачытаў зборнік вершаў самабытнай паэткі Ніны Кавальчук з вёскі Хатынічы. І не расчараваўся, больш за тое, пранікся вялікай павагай да сучаснай беларускай жанчыны, якая спрабуе лётаць там, дзе «высь абмежавана столлю»… Уявіце сябе, «званыя сталічныя пііты», на яе месцы і шчыра скажыце, ці не склалі б вы там сваё віртуальнае крылле? А яна, жывучы там, піша:
Маленства майго малюнак
Памяць ніяк не міне –
Ліпкаю глінай матуля
Мажа пазы на сцяне.
……………………………………………..
Цяпер жа і ў бацькавай хаце
На новы ўсё зроблена лад.
І столі не беліць больш маці,
Як многія вёсны назад.
Пад моднай сухой тынкоўкай
Надзейна схаваны пазы,
І толькі пад столлю з вагонкі
Вісяць, як раней, абразы.
…У зборніку Ніны Кавальчук знойдзем вершы, вартыя ўвагі самага патрабавальнага чытача. Звяртае на сябе ўвагу аўтабіяграфічнасць, непрыдуманасць, натуральнасць вершаў паэткі. Пачынаючы ад дзявочых радкоў, напісаных яшчэ ў 1979 годзе:
Пахне чаромхай з лясоў.
Першы гром над бярозай грукоча.
І на крылах зялёных вятроў
Адлятае мой смутак дзявочы.
А ўслед сам па сабе выносіцца чыста жаночы вопыт і канстатацыя факту:
Шанцуе, калі спадарожнік
Сустрэнецца добры ў жыцці,
А не – дык, як босай па пожні,
Даводзіцца з мужам ісці.
І толькі пасля многіх жыццёвых выпрабаванняў і сямейных мітрэнгаў у свет выкрыльваюць такія глыбокія вычуванні як працяг роду, надзея на вечнае і шчаслівую долю сваіх дзяцей:
Як у полі зялёным дубочкі,
Падрастаюць чатыры сыночкі.
Хоць сумнення ў душы зерне спее,
Мець дзяўчынку люляю надзею.
Але што мяне дастала, дык гэта тое, што ў зборніку Ніны Кавальчук даволі шмат месца займаюць вершы грамадзянскага і медытацыйнага кшталту. Апошнія – разважанні над сутнасцю паэзіі і асобы самога паэта – як для правінцыйнай жанчыны з сярэдняй адукацыяй, прызнаюся, мяне па-добраму ўразілі і здзівілі. Праўда, не будзем забывацца на самаадукацыю вясковай жыхаркі:
Я сёння вольных хвіляў мала маю,
Ды ўбок адклаўшы ніткі і пруткі,
Сама ў бібліятэку завітаю,
Каб прачытаць чароўныя радкі.
Госпадзе, думаю, колькі ж такіх на раёне?! Дзясятак чалавек ці набярэцца?
Сапраўдная паэзія нізка и нязмушана лунала над аркушамі, на якіх сілілася пісаць нешта сваё Ніна Кавальчук.Я кажу пра тыя радкі і строфы, якія працытую ніжэй і пазначу сваімі кароткімі развагамі. А пачынаецца ўсё са школьнага прыпаміну і вучнёўскай версіфікацыі:
З настаўнікаў убачыў нехта першы,
Як я на алгебры пісала вершы.
За даўні грэх прашу мяне прабачыць,
Тады «паэткай» хлопцы ахрысцілі
І доўга той мянушкаю цвялілі.
Ніхто не мог мой шлях тады прадбачыць…
…Ніна Кавальчук спрабуе асэнсаваць сваё паэтычнае захапленне не як хобі, не як самадзейны занятак, а як творчы акт чалавека, які мае ўяўленне пра высокае мастацтва. Ніна па-простаму акрэслівае сваё бачанне гэтага працэсу:
Пытаюцца часта,як пішуцца вершы?
Ды толькі хіба растлумачыш такое…
Народзіцца ў сэрцы адно з іх першы,
Як назаўсёды пазбавіць спакою.
………………………………………………………..
А трэба, душу каб і сэрца гаілі,
Каб грэлі цяплом гукі роднае мовы,
і вусны мае зноўку Бога малілі
Паслаць мне ў радкі найпатрэбныя словы.
Тое, што пісанне вершаў для Ніны не «рачкаванне за працадзень на літаратурнай дзялцы», разумеецца адразу, як толькі натыкаешся на гэты верш:
Зноў душу агарнуў мне адчай,
Пазайздросціла тым, хто не піша.
Спяць спакойна. Прашу, выбачай,
Божа, Ты за паэзію вышай.
Можа, талент дарэмна мне даў,
Можа, іншай якой прызначаўся?
Бо чаму – хоць мяне Ты абраў, –
Кожны верш мне так цяжка даваўся?
Можа, іх мне не трэба пісаць,
А чужыя чытаць лепей вершы?
Даць знямоглай душы памаўчаць
І забыць іх – апошні і першы.
Божа, што я кажу, выбачай.
Хай настрой не праходзіць вясновы,
Бо цяжэйшы агорне адчай,
Калі раптам не вернуцца словы.
Гэтыя кранальныя радкі (асабліва першыя чатыры) я занёс бы ў аналы нацыянальнай беларускай паэзіі. Далёка не кожны паэт, сябар пісьменніцкага саюза, здольны на такую страфу. Стаўленне да паэтычнай творчасці выяўляе найлепшыя праявы характару, чалавечай і жаноцкай сутнасці самой Ніны Кавальчук. Вось яе падказка для тых, хто прагне славы і наймення паэта, хоць гаворка тут вядзецца толькі пра ўнутраны стан самой аўтаркі гэтых радкоў:
Для сябе я вырашыла: «Не!
Вершы зноў пісаць ужо не буду.
Хіба спраў сур`ёзных у мяне
Больш няма? Вось кіну і забуду».
Віравалі думкі ў галаве,
Супраць волі рыфмы ў ёй спявалі,
Адрывалі днём гадзіну-дзве
І заснуць мне ноччу не давалі.
Я гадаю: што цяпер рабіць?
Як ваду, не выльеш іх пад грушу.
Бо паэткай можна мне не быць,
А вось вершы ўсё ж пісаць я мушу.
Безумоўна, такое «самапрыніжэнне» вымагае не толькі пераўсведамлення ўласнага літаратурнага плёну, але і немалых высілкаў душы і духу. Выжыць у такія празорчыя моманты дапамагае ўсё тая ж паэзія жыцця, якая штодня спрабуе скрасіць самое чалавечае жыццё метафарычнымі фарбамі спрадвечнага адраджэння прыгажосці. Хоць бы і ў такім, трохі самаіранічным ракурсе:
Вось дзівачка, скажа хтосьці з тых,
Для каго пісаць – занятак марны.
Ім не трэба верш і «залаты»,
Не цікавіць нават геніяльны.
Можа, так прасцей на свеце жыць,
Калі думкі нізенька лунаюць?
Толькі лепш ужо дзівачкай быць:
Дзівакоў чамусь не забываюць.
Зямны свет створаны так, што дзівацтва не забываюць. А калі яно яшчэ і дзейнатворчае, то пра яго і распавядаюць. Вось як я пра Ніну Кавальчук.
Ад рэдакцыі «ГЧ»:
Шчырая і высокая ацэнка паэзіі нашай зямлячкі вядомым літаратурным крытыкам сведчыць пра прызнанне яе таленту. Калектыў рэдакцыі і чытачы газеты жадаюць Ніне Кавальчук плёну ў яе паэтычнай творчасці і чакаюць ад яе новых вершаў.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More