Ці лёгка быць «цяжкім»?

Вось напрыклад, у падлетка сустракаюцца цяжкасці ў школе. Замест таго, каб пайсці на дадатковыя заняткі або звярнуцца да сяброўкі па дапамогу, гэты падлетак збірае сваіх сяброў, і яны ідуць курыць або ўжываць алкаголь… Але ж чаго яны даб`юцца, калі будуць трымаць у адной руцэ цыгарэту, а ў другой – шклянку з гадасцю? Тыя ж праблемы не вырашацца самі па сабе, таму тут патрэбна дзейнічаць самому.

А з-за чаго ў моладзі пачалі праяўляцца такія паводзіны? Хто вінаваты – яны ці бацькі, якія няправільна іх выхоўваюць? Чаму дзяўчынкі – будучыя маці – не задумваюцца аб сваёй будучыні? 

Я мяркую, што на першым месцы пры  выхаванні моладзі павінны быць бацькі. Яны павінны  клапаціцца аб сваіх дзецях,  як мага больш удзяляць ім увагі.  Гэта   іх грамадзянскі абавязак. Але ж і моладзі патрэбна шукаць агульную мову пры размове з бацькамі. Патрэбна паважаць сваіх бацькоў, бо  яны цябе нарадзілі, яны твае самыя блізкія людзі на свеце. 

На другім месцы па ўздзеянні на дзяцей і падлеткаў, вядома ж, стаіць тэлебачанне і  інтэрнэт. Менавіта там можна даведацца, як здабываць, як украсці, дзе купіць наркотыкі і г.д. Што мы бачым у сучасных фільмах?   Наглядзеўшыся такіх прыкладаў забойстваў і гвалту,  падлеткі ўвасабляюць сябе на месцы тых дрэнных герояў фільма і пачынаюць дзейнічаюць. Я лічу, што менавіта гэтыя дзве крыніцы ўздзеяння поўнасцю вырашаюць лёс чалавека – яго будучыню. Менавіта з-за бацькоў,  навакольнага асяроддзя  і соцыума залежыць, кім стане  чалавек – злодзеем або добрасумленным чалавекам.

Наша сучасная моладзь лічыць, што расслабляцца можна толькі з дапамогай алкаголю, тытуню, ці курыльных сумесяў. Але гэта не так! Расслабіцца можна і з дапамогай размовы з блізкімі. Можна накіравацца ў лес з сябрамі, каб надыхацца свежым паветрам, павесяліцца – і гэта ўсё без алкаголю. Можна паслухаць любімую музыку і атрымліваць асалоду ад якасці жыцця або проста ад вясновага дзянька. Хлопцы могуць знайсці сябе ў якімсьці спорце, дзяўчаты, напрыклад, у кулінарыі. І такіх прыкладаў  шмат, як вады на ўсёй зямлі. Проста нам патрэбна правільна расходаваць свой вольны час.

Усяму на свеце ёсць рашэнне. І нават гэтай праблеме ! Якое? 

Напрыклад, вы хочаце вылучыцца,ужываючы алкаголь. Але ж вылучыцца можна і па-іншаму.   Паспрабуйце наогул не мець дрэнных звычак,  а замест алкаголю пайсці і прабегчы колькі кругоў на стадыёне ці заняцца іншым спортам. 

Пасля гэтага любы з вас зможа прыйсці ў сваю кампанію і сказаць : «Сябры, я кінуў піць і курыць гэтую гадасць. Цяпер я буду займацца спортам і буду здаровым чалавекам!» Такім чынам і Вы  вылучыліся, але без алкаголю! Глядзіш, мо і сяброў сваіх дастанеш з гэтага бруду, а калі цябе не зразумеюць, не звяртай ўвагі. Ты зрабіў свой выбар – стаў здаровым чалавекам, і  цябе чакае добрая будучыня, здоровае жыццё!

Да таго ж ты павінен радаваць усіх! Па-першае,  самых родных – бацькоў. Ты зможаш зрабіць роднай і любімай матулі прыемны сюрпрыз – проста купіш ёй кветкі, а потым зазірнеш у яе  бліскучыя вочы, поўныя шчасця і асалоды, а галоўнае, любові  да цябе. 

 Ну і як жа без самага прыемнага пачуцця на свеце – кахання? Як прыемна пераканацца ў тым, што цябе  кахаюць, і ты кахаеш тады яшчэ  мацней. Паспрабуй знайсці сваю адзіную дзяўчыну… А можа яе і зусім не трэба шукаць! Можа, тая прыгажуня з блакітнымі вачыма і доўгай касой –  твая аднакласніца, якая баіцца зрабіць першы крок.  Будзь мужчынам, зрабі крок першым. Паспытаць асолоду ад жыцця зусім не цяжка! Проста патрэбна паспрабаваць!

Юлия Матусевич

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago