
Многія вёскі апынуліся ў становішчы «без віны вінаватых». У чым віна вёсак, што моладзь пакінула і пакідае іх? Ці вінаватыя людзі ў тым, што заробку ў вёсках няма, ці, калі ён ёсць, то зарплата проста да крыўднага смешная? Вось і ўладкоўваецца моладзь у гарадах, а некаторыя разбрыдаюцца па свеце. Пры гэтым многія становяцца «перакаці-полем», так і не знайшоўшы сабе хоць якое апірышча ў жыцці.
Як жа тут заставацца моладзі ці сем`ям з дзецьмі, калі закрываюцца магазіны, бібліятэкі, школы? На нашых вачах адбываецца дэградацыя многіх беларускіх вёсак.
А калі праводзілася актыўнае будаўніцтва аграгарадкоў, то ці ўсё пры гэтым было прадумана, улічана, прадбачана? Чаму перш чым усё «абмазгаваць» з усіх бакоў, хутчэй кінуліся праводзіць у жыццё гэтую прэзідэнцкую ідэю? Чаму ж тады, патраціўшы такія велізарныя сродкі на аграгарадкі, не атрымалі ад многіх з іх аддачы?
Значыць, многае зроблена ўпустую. І – нікога вінаватага! Чаму ў аграгарадках стаяць, развальваючыся, новыя дамы пры сённяшнім страшэнным дэфіцыце жылля?
У маёй роднай вёсцы Востраў маладым сапраўды няма чаго рабіць. Калгас, па-мойму, ледзь ліпіць. А ў гэтым годзе падпісаны «смяротны прысуд» вёсцы – закрываюць школу. Аж страшна падумаць: адзіную на ўвесь Нацкі сельскі Савет школу! Школу з музеем Міхася Рудкоўскага – аднаго з двух літаратурных музеяў раёна. А Міхась Рудкоўскі – гонар і гордасць нашых землякоў – праславіў Ганцаўшчыну на ўвесь былы Савецкі Саюз, бо доўгі час быў адзіным з Брэстчыны членам Саюза пісьменнікаў СССР.
Упэўнена: плача слязьмі душа Міхася на нябёсах, бачачы, як памірае тое, што ён так горача любіў, што натхняла яго на творчасць, што сілкавала яго «Сяло, што па-над Начанкай-ракой», якому ён столькі прысвяціў слоў прызнання ў любові!
Магу толькі здагадвацца, як пачуваюць сябе тыя, што засталіся дажываць свой век у паміраючых вёсках. Мала таго, што многія з іх фізічна слабыя, дык яшчэ дзяржава «дабівае» іх маральна. Яны ж адчуваюць сябе пакінутымі, нікому не патрэбнымі – адпрацаваным матэрыялам. А большасць старых на сваіх плячах, у прамым сэнсе гэтых слоў, выцягвала пасляваенную вёску і дзяржаву, працуючы за «палачкі», спадзеючыся на лепшае ў будучым. Добра яшчэ, калі дзеці ў каго жывуць недалёка ды часта наведваюцца ў бацькоўскі дом. Але ж у некаторых з іх дзяцей яшчэ пры СССР лёс раскідаў па прасторах былой краіны. Як у той песні: «Мой адрес не дом и не улица – мой адрес Советский Союз».
А старым вяскоўцам ой як не хочацца дажываць апошнія гады «на этажах», як выказалася адна бабулька. Пражыўшы ўсё жыццё ў вёсцы, хочацца і памерці ў роднай хаце.
Наталля Правалінская, жыхарка в. Браздзеншчына, піша ў сваім лісце ў «АіФ» (№26, 2016г.): «Почему, когда происходит деградация многих белорусских деревень, деньги тратятся на праздники? Если государству некуда тратить средства, может, нужно вспомнить о селе? Видимо, кому-то в Минске кажется, что сельские жители слишком раскошно живут, поэтому им нужно устроить как можно более трудную жизнь. И при этом власть считает, что колхозники должны усердно трудиться на благо такого государства… Не хочу верить, что для кого-то народ – это не более чем стадо, которое достаточно лишь погонять в нужном направлении».
І вось што яшчэ несправядліва ў адносінах да жыхароў невялікіх вёсак. Калі ў вёсках пазакрывалі школы, бібліятэкі, магазіны, то заставаліся яшчэ астраўкі, дзе можна было сабрацца старым на якія-небудзь вячоркі ці часам завітвалі сюды самадзейныя артысты, каб развеяць хоць крыху самотнасць вяскоўцаў. Аказваецца, і гэта ўлады палічылі залішнім шыкам для сяльчан і закрылі гэтыя будынкі сацыяльна-культурных паслуг, дзе можна было хоць зрэдку сабрацца старым ды пагаманіць ці проста ўбачыцца.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More