
Мы расстаёмся часта з дарагімі нам людзьмі, часам надоўга, часам назаўсёды. Або адыходзяць яны ў свет іншы. Мы, вядома, успамінаем, помнім іх і без падарункаў. Але ж нейкая рэч будзе часцей напамінаць нам пра іх.
А падштурхнуў мяне на гэтыя думкі пра падарункі і падаруначкі звычайны драўляны малаточак для адбіўных.
З`явіўся ён у мяне, калі я, працуючы ў школе і будучы класным кіраўніком, наведала ўрок працы ў сваім класе. Майстравалі тады хлопчыкі гэтыя самыя малаточкі. І Міхаіл Пятровіч –настаўнік працоўнага выхавання – падарыў мне адзін з малаточкаў, зробленых вучнямі.
Шмат гадоў ляжаў ён у мяне. А ў апошнія часы я стала карыстацца ім. І заўважыла: часцей успамінаю і адышоўшага ў свет іншы 13 гадоў таму Міхаіла Пятровіча, і вучняў, і сваіх калег – жывых і памерлых – і школу наогул. Задумваюся над лёсам многіх з іх. Вось, аказваецца, якая магічная сіла ў гэтым самым звычайным малаточку!
А падарункі і падаруначкі могуць быць рознымі. Колькі ж успамінаў могуць пацягнуць яны за сабою! Як у таго І. Тургенева: «Нехотя вспомнишь и время былое, вспомнишь и лица, давно позабытые».
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More