
«Урадзіўся вясёлым. Умеў працаваць языком», – кажа пра сябе Мікалай Іванавіч.
Будчак таксама вядомы як лепшы сват Палесся, бо 26 год праводзіў вяселлі і быў шмат на якіх з іх сватам.
Нарадзіўся Мікалай Хандрыка ў 1943 годзе. Артыстычныя здольнасці ў будчака праявіліся рана, але з-за сарамлівасці ён не рашаўся выступаць на публіцы. А першы дэбют Байко адбыўся ў 15 год, калі ён граў жаночую ролю на сцэне ў п`есе «Ой, рана на Івана».
Тады настаўніца Ганна Макараўна сказала хлопцу словы, якія ён запомніў на ўсё жыццё:
«Будзеш ты, Коля, артыстам!»
З той пары Мікола разам з Рыгорам Рулінскім стаў самым актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці ў вёсцы. Рыгор іграў на гармоніку, а Мікола спяваў і весяліў гледачоў.
Таленавіты хлопец заслужыў павагу ў аднавяскоўцаў і ў кампаніі заўсёды быў любімцам і душой калектыву. Збіраць на рэпетыцыю хор ці гурток заўсёды адпраўлялі Міколу. Яго слухалі і малыя, і старыя.
Мікалай успамінае, што калі ў вёсцы з`явілася радыё, то выконваў у суседзяў любую працу па гаспадарцы, толькі каб яму далі паслухаць песні і музыку. З той пары ён завёў блакнот, у які запісваў песні. Назбіралася тры вялікія блакноты з запісамі, але адзін укралі ў клубе.
У 1962 годзе Мікалая забралі ў войска. Служыў будчак спачатку ў Палтаве, а потым у Забайкаллі на кітайскай мяжы ў ракетных войсках у аўтамабільным батальёне.
«Калі забіралі ў войска, я ведаў 150 частушак. Меў тры блакноты з песнямі з кінафільмаў і якія спявалі па радыё. Сёлета аднаму з рукапісных зборнікаў спаўняецца 60 год. Калі пераязджалі ў іншую часць у Забайкаллі і цягнік стаяў больш за гадзіну на станцыі, я разам з саслужыўцам, які іграў на баяне, даваў імправізаваныя канцэрты», – кажа Мікалай Іванавіч.
Камандаванне ацаніла здольнасці вайскоўца, забрала яго ў штаб, і да канца службы ён быў актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці вайсковай часці. Пасля прыходу з войска будчак уладкаваўся на працу ў будаўніча-мантажнае ўпраўленне (БМУ).
Неяк на 8 Сакавіка Мікалаю прыйшла ідэя арганізаваць канцэрт. Дапамаглі яму ў гэтым сябры і аднавяскоўцы. Канцэрт у Доме культуры сабраў аншлаг. Мікалай у той вечар спяваў са сваёй будучай жонкай Вольгай. Усё тая ж настаўніца Ганна Макараўна сказала пасля канцэрту прарочыя словы:
«Будзеце вы з Вольгай цудоўнай парай».
Так яно і сталася: у 1967 годзе Мікалай і Вольга пажаніліся. І сёння яны жывуць душа ў душу. У іх два сыны і чацвёра ўнукаў. А на клубнай сцэне яны спяваюць разам ужо 55 год.
«З канцэртамі мы праехалі ўвесь Ганцавіцкі раён, а таксама суседнія – Лунінецкі і нават Копыльскі. Песні, якія выконваем – народныя і эстрадныя», – кажа Вольга.
У тым жа годзе Мікалаю прапанавалі пасаду загадчыка сельскага клуба. Ён пагадзіўся, стварыў хор, праводзіў шмат мерапрыемстваў. Але праз год звольніўся, бо не сышоўся поглядамі са старшынёй калгаса і вярнуўся ў БМУ брыгадзірам будаўнічай брыгады.
І толькі праз 10 год самі аднавяскоўцы прапанавалі кандыдатуру Мікалая на пасаду ў занядбаны клуб. Дзейнасць клуба ў Будчы на той час вялася толькі на паперы.
У самім клубе былі паразбіваныя шыбы, паламаныя дзверы, старыя лаўкі і падлога. Моладзь збіралася ў гурт, але не было ладу. Усе справы вырашаліся з бутэлькай…
Жаданне працаваць у Мікалая было, але не хацелася мяняць заробак з 300 рублёў на 80. Зрабіць выбар дапамог тагачасны старшыня калгаса Вікенцій Монцік, які паабяцаў сваю падтрымку ў апрацоўцы зямлі Мікалаю і ўсялякую іншую дапамогу. І Мікалай Іванавіч пагадзіўся.
Ладзіць святы і канцэрты яму дапамагалі метадысты ДК з Ганцавіч. Акампаніятарам у Байко стала гарманіст Любоў Гузоўская.
За тры месяцы клуб змяніўся да непазнавальнасці. Падлога зазіхацела новымі дошкамі, а вокны – шыбамі. У вёсцы арганізаваўся хор з 56 удзельнікаў.
26 гадоў Мікалай Іванавіч аддаў працы загадчыка сельскага клуба, адраджэнню і захаванню традыцый, звычаяў і абрадаў народнай культуры.
З 1998 па 2003 год клуб, у якім я працаваў, займаў першыя месцы па ўсіх паказчыках.
БЫЦЬ СВАТАМ – ГЭТА МІСІЯ
У першы раз сватам на вяселлі Мікалай быў у 1969 годзе ў швагра. Пасля гэтага будчакі наперабой пачалі запрашаць загадчыка клуба быць сватам. Нават з часам склалася павер`е, што калі Байко будзе сватам, то ў маладых будзе любоў, згода і шчасце да скону жыцця.
Сват вёў вяселлі, хадзіў выкупляць маладую, запрашаў на танцы, частаваў гарэлкай «запарожных гасцей» (тых, хто прыходзіў паглядзець звонку на вяселле).
Уся Будча і навакольныя вёскі збіраліся, каб паслухаць на вяселлі Байко і ягоныя спевы з парадамі. Ён умеў вялікае застолле ператварыць у тэатр і вясёлую гульню . А сам умудраўся з усімі выпіць і пры гэтым не напіцца, а быць пры розуме і весці вяселле.
Сам Мікалай Іванавіч дакладна не ведае, колькі ботаў стаптаў на вяселлях і колькі разоў дзяліў караваі, але ўпэўнены дакладна, што распаліся толькі дзве пары з тых, каго ён «ажаніў».
У доме Хандрыкаў захоўваецца калекцыя прыгожых ручнікоў – як напамін пра тое, што гаспадар быў сватам. Падумаўшы, Мікалай Іванавіч кажа, што сватам быў 26 разоў, а дзяліў караваі больш чым на 60 вяселлях. Байко дзяліў яго весела, не шкадаваў добрых слоў і настаўленняў для маладых.
Каравай – сімвал новага жыцця, і дзяліць яго было пачэснай справай. Таксама лічылася, што вершаваныя тосты Байко мелі незвычайную моц і звязвалі навечна маладых. У адрозненне ад сучаснага тамады, будчак за вяселлі грошай ніколі не браў.
«Быць сватам – гэта не прафесія, а місія», – кажа Байко.
Цяпер Мікалай Хандрыка спявае ў царкоўным хоры ў будчанскай царкве Перамянення Гасподняга. Разам з Вольгай і сёння яны яшчэ могуць выйсці на сцэну і паспяваць, павесяліць народ.
На жаль, чатыры гады таму ў яго на сэрцы з`явіўся кардыястымулятар. Аднак Байко не губляе аптымізму і весялосці і ганарыцца тым, што народ яму давярае і паважае. А яшчэ ён вядзе дзённік.
«Дзесяць гадоў вяду дзённік Будчы. Ужо сабралася тры дзённікі. Кожны дзень запісваю падзеі і надвор`е ў вёсцы», – кажа Байко.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More