
Наталля Мініч
Адна з жыхарак раёна Наталля Мініч за два дні «ціхага палявання» назбірала 398 баравікоў. Жанчына кажа, што хадзіла ў грыбы разам са свекрывёй.
«Мы апранулі гумовыя боты, узялі кашы, пакеты і пайшлі ў лес у Новых Агарэвічах. Не думалі, што будзе столькі шмат грыбоў», – кажа Наталля Мініч.
За дзень збору, 14 жніўня, у суботу жанчына за пару гадзін назбірала 240 баравікоў, а яе свякроў Алена Паўлаўна 170. У нядзелю жанчыны зноў пайшлі ў грыбы. Наталля назбірала 158 баравікоў, а яе свякроў роўна 100. Агулам дзве жанчыны назбіралі за два выходныя дні 668 баравікоў!
«Былі і іншыя грыбы, якія мы таксама збіралі. Напрыклад, лісічкі. Але іх мы не лічылі. Падлічылі дома толькі баравічкі», – падзялілася Наталля.
Асноўны мінус «ціхага палявання» – гэта чарвівыя грыбы. Наталля распавяла, што з віду грыб можа быць прыгожым, а ўнутры ўжо з чарвякамі.
«Гэта не псавала настрою хадзіць па лесе, калі вакол такое грыбное мора. Усё ж цэлых грыбоў таксама шмат», – кажа Наталля.
Жанчыны ўжо прадумалі, што будуць рабіць з такой колькасцю грыбоў.
«Грыбы мы сушым, замарожваем, закатваем. А потым зімой спажываем. З бульбачкай баравічкі самае тое!»
Ці «фаняць» грыбы і ягады?
У Брэсцкай вобласці сталі радзей трапляцца ягады і грыбы, забруджаныя радыяцыяй. Па выніках даследаванняў з пачатку 2021 года па ўтрыманню радыёнуклідаў цэзія-137 выяўлена неадпаведнасць нарматыўным патрабаванням у 5,9% пробаў чарніцы, што на 2,1% меньш, чым у мінулм годзе (было 8%).
Выпадкі выяўлення небяспечных ягад зафіксаваныя на тэрыторыях асобных лясніцтваў Столінскага і Лунінецкага раёнаў.
У перыяд актыўнага збору ягад і грыбоў органы дзяржаўнага санітарнага нагляду Брэсцкай вобласці настойліва рэкамендуюць правяраць іх на ўтрыманне радыёнуклідаў. Дары лесу, сабраныя для ўласнага спажывання, можна праверыць у лабараторыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на бясплатнай аснове (РЦГіЭ).
У Ганцавічах гэта яшчэ можна зрабіць у ветэрынарнай лабараторыі на гарадскім рынку. Але працэдура будзе платнай і да 10 кг правяраемага рэчыва каштуе тры рублі.
Чытайце таксама:
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More