Народные новости

У Ганцавічах майстры пафестывалілі з артыстамі

Свята планавалі правесці ў скверы, але з-за дажджу майстры размясцілі выставы сваіх вырабаў у гарадскім Доме культуры.
Як кажуць, у цеснаце, затое не ў крыўдзе.

Але цеснаты ўдзельнікі мерапрыемства амаль не адчулі, бо з гледачоў прыйшлі толькі два чалавекі. Астатняя публіка – гэта самі арганізатары і ўдзельнікі.

Шкада, што багацце вышыванак, ткацтва, вырабаў з саломкі і іншых твораў, якія былі прадстаўлены майстрамі, а таксама выступленняў народных калектываў не пабачыла больш шырокая аўдыторыя.

 

 

А ўзровень нашых майстроў ды артыстаў заслугоўвае таго, каб імі цешыліся не толькі мясцовыя аматары народных промыслаў, але і госці з іншых рэгіёнаў. А калі культурны абмен не быў запланаваны, то важна, каб гэты народны скарб пасмакавалі хоць землякі, але ці шмат хто з жыхароў раёна мог ведаць пра такое свята, калі яго як след не рэкламавалі.

А ўдзельнікі ж рыхтаваліся загаддзя. Як паведамілі артысты з Раздзялавіч, яны збіраліся да свята некалькі тыдняў. Старэйшыя ў калектыве дзеці расказалі, што займаюцца танцамі чатыры гады і вельмі гэтаму рады.

Кіраўнік Раздзялавіцкага ГДК Вольга Рабцэвіч пахваліла дзяцей за тое, што ахвотна прыходзяць на трэніроўкі і годна выступаюць на сцэне.

Дзеці ведаюць старадаўнія песні і дзесяць танцаў, сярод якіх “Кракавяк”, “Падыспань”, “Яблычка”, “Лявоніха” і іншыя.

З цікавымі праграмамі выступілі калектывы з трох вёсак: Люсіна, Раздзялавіч і Хатыніч. Яны выканалі танцы і песні, якія раней “жылі” ў вёсках Ганцавіцкага раёна.

“Мы з сабою прывезлі спеў хатыніцкай зямлі. І калі вы знайшлі хвілінку ды прыйшлі да адпачынку, просім вас не сумаваць і  уладна падпяваць”, – прэзентавалі сябе ўдзельнікі народнага аўтэнтычнага гурта “Хатовічы”.

Вясёлыя песні і танцы грымелі ў амаль пустым ГДК больш чым гадзіну. І ў падзяку за стараннасць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віктар Супрун моцна хваліў удзельнікаў свята і ўручыў усім дыпломы, падзякі і падарункі.

Дыпломы атрымалі:

народны фальклорны калектыў “Дубрава” Люсінскага СДК пад кіраўніцтвам Тамары Занька;

народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Завіца”;

дзіцячы фальклорны калектыў “Раўчукі” Раздзялавіцкага СДК (кіраўнік Раман Сімановіч);

народны аўтэнтычны фальклорны гурт “Хатовічы”;

дзіцячы фальклорны калектыў “Крынічка” Хатыніцкага СДК.

За правядзенне майстар-класаў адзначылі народны клуб “Багач”,

а за захаванне промыслаў і рамёстваў падзякавалі Наталлі  Шаматульскай, Надзеі Ярашэвіч,

Ульяне Віннік, Ніне Казак, Валянціне Занька, Валянціне Дзікляевай і іншым майстрам.

Падаруначкі атрымалі  і арганізатары: кіраўнік клубнай сістэмы Вольга Быковіч і дырэктар раённага Дома рамёстваў Ала Занька.

Віктар Супрун адзначыў, што ганцавіцкі Дом рамёстваў у пяцёрцы лепшых ў рэспубліцы.

“Вельмі прыемна, што працы нашых майстроў выстаўляліся нават на рэспубліканскіх мерапрыемствах такога ўзроўню, як “Славянскі базар”. Такім чынам мелі магчымасць паказаць не толькі Беларусі, але і ўсяму свету, што на Ганцаўшчыне самыя лепшыя майстры і самыя добрыя і прыгожыя людзі”, – сказаў Віктар Супрун.

Ён сказаў, што сталым майстрам трэба перадаваць талент дзецям, каб захаваць гісторыю краю. “Пакуль памятаем і перадаём нашу гісторыю, узбагачаем яе, то і жывём”, – падкрэсліў Віктар Міхайлавіч.

 

 

 

 

Рагволод Киевский

Recent Posts

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

2 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

3 дня ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

3 дня ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

6 дней ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

1 неделя ago

Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт

Сентябрь 2026 года принесет жителям Беларуси новые реалии в зарплатах. В июле средняя номинальная заработная…

1 неделя ago