Народные новости

Якой экзотыкай захапляюца хатынавіцкія пенсіянеры

«Не ўсе могуць запомніць назвы раслін, якія растуць у нас на агародзе з першага раза. Мы з Надзеяй ўжо шмат гадоў вырошчваем розную экзотыку, эксперынтыруем. Нам падабаецца. Гэта наша захапленне», – кажа Андрэй Андрэевіч.

Ярашэвіч хоць і філолаг, але шмат ведае пра раслінны свет і можа зладзіць цэлую экскурсію па свайму немалому агароду. А яшчэ ён гурман і ведае шмат рэцэптаў прыгатавання страў.

«Для прыкладу цыклантэру можна не толькі ўжываць у сырым выглядзе, але смажыць на патэльні, або тушыць у печы з іншай гароднінай. Гэта вельмі смачна», – распавядае Андрэй Андрэевіч.


Андрэй Ярашэвіч трымае ў руках агуркі цыклантэры/ Фота: Аляксандр Пазняк

Надзея Ярашэвіч з цыклантэрай ў руках/ Фота: Аляксандр Пазняк

Цыклантэра, якая расце ў гаспадароў ужо 10 год, родам з Паўднёвай Амерыкі. Яна не пераносіць нізкіх тэмператур, таму яе  вырошчваюць толькі нешматлікія садаводы. Агуркі, хоць і вельмі маленькія (3-5 см), але даюць высокую ўраджайнасць. Адна расліна можа прынесці да 250 пладоў (гэта 5-6 кг). З насення цыклантэры ў Перу і Аргенціне  робяць гарбату.

А вось лагенарыя, якая знешне нагадвае агурок-гігант, а на самой справе з  сямейства гарбузовых, трапіла ў нашы шыроты з Індыі гадоў 40 назад. Таму яе часам называюць індыйскім агурком. Плады лагенарыі па колеры падобныя на кабачкі, а па форме ўяўляюць велізарны агурок даўжынёй да двух метраў і вагой ад 3 да 7 кілаграмаў.

Можна адрэзаць патрэбны кавалачак лагенарыі і яна будзе працягваць расці сабе далей. Формы пладоў бываюць самыя розныя: бутэлькавыя, змеепадобныя, проста выцягнутыя. З яе рыхтуюць тыя ж стравы, што з кабачкоў.


Надзея Ярашэвіч ля дэкаратыўных гарбузікаў/ Фота: Аляксандр Пазняк

Дэкаратыўныя гарбузы на агародзе ў Ярашэвічаў/ Фота: Аляксандр Пазняк

Надзея Ярашэвіч кажа, што ёйны муж проста «фанат» усяго незвычайнага і рукі ў яго лёгкія, таму, калі ў іншых людзей не атрымоўваецца штосьці вырасціць, у яго заўсёды ўсё квітнее. Нават калі для расліны не зусім адпаведны клімат.

Як бацька з сынам хлопцаў «развялі»

Пры разглядзе экзотыкі Андрэй Андрэевіч распавёў адну гістрыю. Ягоны сын Дзмітрый, калі быў 20-гадовым хлопцам, пабіўся аб заклад, што ў ягонага бацькі на яблыне растуць агуркі. Тыя самі прыйшлі да Дзімы, бо ад кагосьці пачулі пра такое дзіва. Кожны ставіў па бутэльцы гарэлкі, калі гэта на самой справе. А калі не, то павінен быў праставіцца Дзмітрый.

«Сапраўды растуць на яблыне і не абы-якія агуркі, а па метру і нават па паўтара», – выпаліў Дзмітрый.

Пасля гэтага сын прыйшоў да бацькі і сказаў, што пабіўся з хлопцамі аб заклад, што ў іх на яблыне растуць агуркі. Спытаў, ці пакажа ён ім. Бацька адказаў, што так. Калі прыйшлі хлопцы, Андрэй Андрэевіч у агарод іх не пусціў, а сказаў глядзець з двара, бо для раслін такія агляданні шкодныя. Тыя прыглядзеліся і ўбачылі, як з яблыні звісалі вялікія агуркі па метру ў даўжыню.

«А як гэта можа быць? Што вы робіце, каб яны так у вас раслі? Вы, напэўна, чараўнік?» – пасыпаліся пытанні.  


Надзея Ярашэвіч сядзіць на гарбузе/ Фота: Аляксандр Пазняк

«Як толькі сыйдзе снег, я ножыкам адхінаю кару на яблыне і закладваю пад яе зярняты агуркоў. Яблыня сілкуе семя, агуркі прарастаюць і вырастаюць да такой даўжыні», – распавёў Андрэй Андрэевіч раз’юшаным хлопцам, якія праспорылі.

На самой справе гэта была лагенарыя, якая расла ў зямлі. Але звісаць і бацвінне, і плады гэтай расліны павінны з якой-небудзь загароды. У выпадку Ярашэвіча яны звісалі з яблыні. Вакол расліны буяў укроп, які захінаў зямлю. Таму наведвальнікам і здалося, што незвычайныя агуркі раслі на яблыне. Але сакрэт настаўнік хлопцам не раскрыў.


Ярашэвічы на агародзе/ Фота: Аляксандр Пазняк

Наведвальнікам вельмі хацелася паспрабаваць незвычайных агуркоў. Андрэй Андрэевіч схадзіў на агарод, адрэзаў адзін «агурок». Зрабіў салацік, які заправіў алеем. А вось пра гарэлку не памятае.

«Можа пілі хлопцы, бо праспорылі Дзіме, а можа  і не… Шмат часу прайшло. Але агуркі на яблыне ў мяне па-ранейшаму растуць», – усміхаецца Андрэй Ярашэвіч.

Александр

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

13 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago