Народные новости

Я не бунтар, але ў мяне ёсць свой погляд: піша чытачка «ГЧ»

Паважаны Пётр Паўлавіч і ўвесь калектыў рэдакцыі!

Спачатку трошкі адступлюся ад галоўнага. Я чалавек далёкі ад палітыкі і ў сілу свайго ўзросту, характару (палітыка для палітыкаў), у сілу сямейных абставін я не бунтар, але ў мяне, як і ў любога больш-менш адэкватнага чалавека, ёсць свой погляд на наша з вамі жыццё.

Ёсць свае думкі пра свой лёс і лёс Радзімы. Я ўжо даўно не давяраю чуткам і нейкім плёткам. І добра ведаю, што каб чагосьці дабіцца ў жыцці, у першую чаргу павагі, чалавечай годнасці, а потым і грошай, трэба не проста плыць нейкай трэскай па жыцці, а патрэбна працаваць і не абы-як.

Рабіць гэта добра і сумленна, і ніхто за вас гэтага не зробіць, ні нават самы лепшы прэзідэнт ці кіраўнік дзяржавы ў любой краіне. Працаваць не толькі для сябе, сваёй сям’і, але і для сваёй краіны… Каб штосьці браць – трэба аддаваць. Чым больш жывеш на гэтым свеце, тым больш разумееш, што галоўнае – гэта здароўе чалавека, здароўе родных і блізкіх, мір на зямлі.

Калі першага, г.зн. здароўя, нам заўсёды не хапае і не заўсёды ад нас залежыць той мір і спакой на ўсёй зямлі, дык многае, на маю думку, залежыць ад канкрэтных людзей, ад іх розуму, веры ў лепшае і, галоўнае, іх чалавекалюбства і мудрасці, прадбачання будучага. Гэта мае думкі, гэта мой погляд на жыццё, і я маю рацыю і права так лічыць.

Паважаная рэдакцыя “Ганцавіцкага часу”, амаль 20 гадоў мая сям’я кожны тыдзень бегае да паштовай скрынкі з нецярпеннем, бо кожны першым хоча прачытаць свежы нумар газеты, штосьці знайсці важнае для сябе і сям’і. Мы разам з вамі вучымся гатаваць нешта смачнае ці не вельмі, мы сачылі вашымі вачыма за падзеямі ў раёне і не толькі чыталі пра тое, што адбываецца ў свеце. Радаваліся перамогам і дасягненням і смуткавалі па нябожчыках.

Бачылі добрыя перамены ў добраўпарадкаванні нашага горада і навакольных вёсак, сумавалі разам, калі чыталі пра заняпад нашых родных гняздоўяў. Газета давала ўсё: мы разам вучыліся думаць, радавацца, перажываць і любіць сваю Радзіму, нягледзячы ні на што.

Дзякуй вам за гэта. За тое, што былі нам дарадчыкамі, памагатымі і проста сябрамі з гарачымі неабыякавымі сэрцамі і жаданнем данесці падзеі ў раёне, як гэта вы разумееце, зусім не баючыся, што гэты погляд можа некаму не спадабацца.

На вялікі жаль, так атрымалася, што калектыў рэдакцыі губляе не толькі месца працы, але і сродкі, каб карміць свае сем’і, і, без перабольшвання, сэнс жыцця. Але я веру, што вы яшчэ знойдзеце сябе, знойдзеце магчымасць быць карыснымі нам і сваім блізкім. Бо толькі чаго каштуюць пачутыя ў чарзе словы “Вось пазваню ў “Ганцавіцкі час” – там разбяруцца, там па справядлівасці знойдуць і правых, і вінаватых”. Гэта дарагога каштуе. І хай наша вера ў лепшае для вас і наша ўдзячнасць дапамогуць вам ісці па жыцці годна, як гэта вы і рабілі да гэтага часу.

Такія мае асабістыя думкі, мой погляд на жыццё. А нашу даўнюю газету “Савецкае Палессе” я таксама чытаю і паважаю. Проста ў кожнага выдання свае планы і задачы. З глыбокай павагай да вас жыхарка горада, пенсіянерка Ніна Сямёнаўна Вашкевіч.

Калі вы жадаеце выказаць сваю думку, дасылайце пісьмы супрацоўнікам газеты «Ганцавіцкі час» і ўдзельнічайце ў конкурсе. (Націскайце ніжэй на сіні загаловак і чытаце ўмовы конкурсу)

Чым запомніўся “Ганцавіцкі час”. Конкурс

Рагволод Киевский

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

13 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago