Народные новости

Часта даводзiлася чуць: «Вось звярнуся да Гузаеўскага»

Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты «Ганцавiцкi час»!

Перш за ўсё хачу падзякаваць за вашу нялёгкую працу, за той уклад, якi вы ўнеслi ў гiсторыю раёна. Напэўна, няма такога дарослага чалавека ў раёне, якi б не ведаў вашу газету. Сярод жыхароў вельмi шмат людзей, якiм вы дапамаглi ў вырашэннi праблем, альбо якiя атрымалi ад вас падтрымку, параду цi проста добрае слова.

Чытаю вашу газету амаль што з самых першых нумароў, калi яна яшчэ называлася «Спадарожнiк». У той час я вучыўся ў школе і мне было вельмi цiкава чытаць вашы артыкулы, даведвацца пра штосьцi новае. Тэлефонаў з інтэрнэтам у школьнікаў тады не было, таму iнфармацыю пра асноўныя падзеi ў раёне я знаходзiў на старонках газеты “Ганцавіцкі час”.

Мне часта даводзiлася ўдзельнiчаць у розных конкурсах, якiя праводзiла газета. Вельмi падабалася лiтаратурная старонка «Пралеска», дзе таленавiтыя людзi нашага раёна публiкавалi свае творы. Часта зачытваўся iмi, сам натхняўся i спрабаваў рыфмаваць радкі. Вельмi падабаецца гумарлiвы стыль Аляксея Галаскока. Што нi твор, то шэдэўр. Памятаю, як прыносiў у школу на ўрок лiтаратуры выразкi яго твораў з газеты i мы чыталі іх у класе.

Прыемна было разглядаць у газеце фатаграфіі знаёмых. Радасна было бачыць, як газета расце i развiваецца. Бачна было як адбываецца прафесiйны рост карэспандэнтаў. Асаблiва гэта было вiдавочна па артыкулам Юлiі Палескай, якая з цягам часу стала сапраўдным прафесiяналам журналicцкай працы.

Таксама хацелася б адзначыць прафесiяналiзм Iрыны Дамарацкай, над рубрыкамi i артыкуламi якой можна паразважаць i шмат чаму навучыцца.

Ну i, канечне, хто сапраўдны прафесiянал i мудры чалавек, дык гэта галоўны рэдактар Пятро Гузаеўскi. Напэўна, нiхто з кiраўнiкоў  раённых устаноў не вырашыў столькi пытанняў i людскiх  праблем, як гэты паважаны чалавек. А яго юрыдычная адукацыя i прафесiяналiзм у гэтай сферы заслугоўваюць самай высокай адзнакi.

Часта даводзiлася чуць, як чалавек кажа, калi здаралася несправядлiвасць: «Вось звярнуся да Гузаеўскага»… I, о дзiва, гэтыя словы маюць рэальны эфект, праблема пачынае вырашацца. Нездарма ў раёне кажуць, што Ганцавiцкi час, гэта грамадская прыёмная. Вельмi шмат людзей звярталiся за дапамогай ў газету i мы бачым на яе старонках, як вырашалicя людскiя праблемы. I гэта вельмi  радасна i прыемна, калi ёсць падтрымка.

У цяперашнi час, з развiццём iнтэрнэта i iншых камунiкацыйных тэхналогiй, усё менш людзей выбiраюць друкаваную версiю газеты, асаблiва моладзь. Але, як жа гэта прыемна разгарнуць свежы нумар газеты, адчуць пах  яе паперы! Таму, навiна аб тым, што друкаваная газета не будзе выходзiць, засмуцiла нашых бацькоў, ды i, напэўна, большую частку жыхароў раёна сталага ўзросту. Бо многiя  з iх не маюць магчымасць карыстацца iнтэрнэтам, а для некаторых гэта была адзiная крынiца iнфармацыi пра звесткi нашага раёна.

Я лiчу, што газета патрэбна людзям, яна мае права на  iснаванне. Калектыву газеты жадаю поспеху, мужнасцi i цярпення. Пройдзе час i ўсё наладзiцца. Трэба верыць у лепшае. Спадзяюся, што  ў хуткiм часе мы, вашы верныя падпicчыкi,  iзноў убачым у паштовых скрынях  свежы нумар нашай любiмай газеты «Ганцавiцкi час»!

Калі вы жадаеце выказаць сваю думку, дасылайце пісьмы супрацоўнікам газеты «Ганцавіцкі час» і ўдзельнічайце ў конкурсе. (Націскайце ніжэй на сіні загаловак і чытаце ўмовы конкурсу)

Конкурс «Чым запомніўся “Ганцавіцкі час” працягваецца

 

Рагволод Киевский

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

6 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago