
Але ж радасць і пачуццё гонару як успыхнулі, так хутка і згаслі. Цудоўны настрой трымаўся б, каб не рэаліі жыцця.
Божачка, гэта ж мы жывём з зацягнутымі паясамі. Нас дзяржаўныя мужы дружна заклікалі зрабіць гэта. “Крызіс!” – тлумачылі яны. Хтосьці з тых састарэлых людзей, у якіх дзяржава канфіскавала зберажэнні, зрэдку абзавецца: маўляў, у іншых рэспубліках вярнулі ўкладчыкам іх грошы, і нам хай бы вярнулі. “Няма ў дзяржавы на гэта сродкаў”, – чуюць яны ў адказ.
І вось на табе – гульні! Гэта ж такія сродкі трэба! Ды каб гэта прымусова, а то ж самі так моцна захацелі, што нам не змаглі адмовіць.
Тут, як я разважаю, адно з двух: ці нас падманваюць, кажучы, што ні на кампенсацыі, ні на павелічэнне зарплат і пенсій няма сродкаў, ці мы будзем праводзіць гэтыя Гульні, прытым «на самом высоком уровне», за пазычаныя грошы.
Тады чаму ж мы, такія міласэрныя, добрыя…, так не шкадуем сваіх дзяцей, унукаў і яшчэ, можа, ненароджаных праўнукаў, перакладаючы на іх плечы цяжар нашых даўгоў? Чаму ж мы не можам пракарміць нават саміх сябе? Выходзіць, мы зусім нядбайныя гаспадары?
Ну, а што ж мы, народ? Ды нам не прывыкаць зацягваць паясы. Але ж дакуль зацягваць? Гэта ж і хрыбетнік можна зламаць, толькі зацягваючы ды зацягваючы. І ніколі не паслабляючы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More