
Як варажылі на калядкі
Знайшлі цікавы архіўны запіс кіраўніка фальклорнага калектыву «Хатовічы» з в. Хатынічы Таццяны Іванаўны Буйкевіч, якая расказала пра традыцыі продкаў, а таксама некалькі распаўсюджаных спосабаў варажбы.
Таццяна Іванаўна кажа: «Самае папулярнае – гэта, безумоўна, калі дзяўчына выбягала ў калядную ноч на двор і абхоплівала штыкетнік. Потым лічыла: калі цотная колькасць, гэта значыць, парная, то будзе ў пары, калі няцотная – то застанецца без пары».
Яшчэ жанчына гаворыць, што каб даведацца, хто раней выйдзе замуж, дзяўчаты пяклі аладкі, клалі іх на парог і пускалі сабаку.
«Чые па чарзе бліны сабака з’есць, тая дзяўчына першай пойдзе ў шлюб», – тлумачыць Таццяна Іванаўна.
Раней таксама дзяўчаты ставілі талеркі з зернем і выпускалі курыцу (курэй узімку трымалі пад печчу). Чыё зерне яна першай падзяўбе, тая і замуж першай пойдзе.
Побач са сподачкам зерня (ці аладкамі) можна было паставіць люстэрка і наліць міску вады. Калі курыца (певень, сабака) перш-наперш пачастуецца зернем ці аладкамі, муж будзе багатым. Калі паглядзіць у люстэрка — прыгожым. А калі вып’е ваду, дый яшчэ і ўсю міску апарожніць – п’яніца.
Таксама ў нашых вёсках папулярным было гаданне па абутку. Дзяўчаты кідалі праз плот цi праз дах старыя боты.
«Куды носам павернецца абутак, у той бок, у тую вёску і выйдзе дзеўка замуж», – расказала сяльчанка.
Можна было яшчэ пагадаць і такім чынам. Няхай нехта з сябровак ці родных паставіць дзяўчыне пад ложак шклянку з вадою, пакладзе на яе “кладку” – драўляную палачку і вымавіць спачатку iмя дзяўчыны, а потым чароўныя словы – “Суджаны-ражаны прыдзі, цераз кладку яе перавядзі”. І ён абавязкова павінен ў гэту ноч прысніцца.
Даведацца імя будучага мужа марыць амаль кожная дзяўчына. Вясковыя дзяўчаты апоўначы выходзілі за сяло на скрыжаванне дарог і чакалі першага сустрэчнага. Пыталіся, як яго завуць, такім і будзе імя нарачонага.
«Сёння імя другой палавінкі можна падслухаць пад вокнамі дома: якое пачуеце, так і мужа зваць будуць», – расказала Таццяна Буйкевіч.
Калі лянуецеся некуды ісці з кватэры, даведацца імя можна і дома на ложку: напішыце як мага больш мужчынскіх імёнаў на паперках, пакладзіце іх пад падушку, а раніцай выцягніце адну.
Раней людзі глядзелі, ці шмат зорак на небе ў ноч на шчодрыкі (з 13 на 14 студзеня). Вялікая колькасць сведчыла аб вялікім ўраджаі на полі і ягад ў лесе, а таксама вялікім прыплодзе жывёлы.
«Таксама бабуля казала, што людзі выходзілі ноччу і слухалі, калі выюць сабакі, то лета будзе даждлівым, а год — не ўраджайным», – узгадвае Таццяна Іванаўна.
На мокры год паказвала і завея ў ноч на Шчодрыкі. А што рабіць гараджанам, якія не працуюць ў полі ці не маюць жывёлы? Яны могуць определять па зоркам велічыню сваіх даходаў у наступным годзе: чым болей іх на небе, тым лепей для вашага кашалька.
Шчаслівых Калядаў!
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
Сентябрь 2026 года принесет жителям Беларуси новые реалии в зарплатах. В июле средняя номинальная заработная…
This website uses cookies.
Read More