Жыхары в. Хатынічы: «Не зробіце дарогі – будзем скардзіцца…»

Гэта тэма ўзнікла стыхійна на вясковым сходзе працаўнікоў ААТ “Хатынічы”, які прайшоў у сельскім Доме культуры 3 сакавіка.

Калі прадстаўнікі раёнай улады звярнуліся да вяскоўцаў з пытаннем, што яшчэ іх турбуе, жыхары адрэагавалі вельмі бурна.

Няхай раёнае кіраўніцтва сядзе ў свае машыны і праедзе па Падаўлінні. Больш нічога не хочу… Падзівіцеся на платы, колькі на іх бруду з лужын. Я ў мінулым годзе пафарбавала плот, а сённы на лаўку не сядзеш, бо машыны сунуцца пад самы плот, каб гразь і яміны аб’ехаць”, – сказала адна з жыхароў праблемных вуліц Галіна Якаўлеўна.

Другая жанчына падтрымала яе, сказаўшы: “Конь быў заграз, дык машынай яго выцягвалі. Не ведаю ўжо, кудою ехаць іншы раз”.

Генадзь Перашчук, старшыня Хатыніцкага сельвыканкама, адказаў аднавяскоўцам: “У Ганцавічах толькі 40% асфальтаваных дарог, у нас – 60%. Вы ж бачыце, што можам, тое робім. На ўсё грошай не стае”.

Вяскоўцы ж казалі, што ім не патрэбны асфальтаваныя дарогі, добра было б, каб яны былі без ямін.

Чысціце своечасова, больш нічога не трэба. Бо калі не зробіце дарогі – будзем скардзіцца ў Брэст. Мо там на вас управу знойдуць”, — сказала адна з жыхарак вёскі.

Старшыня сельвыканкама паабяцаў вяскоўцам, што на тым тыдні дарогі пагрэйдзіруюць.

Старшыня Савета дэпутатаў Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Дрозд  выканаў запрашэння хатынаўцаў праехацца па праблемных вуліцах. Ён разам з Генадзем Перашчуком і старастам Андрэем Ярашэвічам пабачылі на свае вочы, ці на самой справе вуліцы знаходзяцца ў такім сумным становішчы. Як высветлілася – сапраўды.

Да мяне неаднаразова звярталіся вяскоўцы з гэтым пытаннем, і я казаў уладам пра яго. Сёння кіраўнікі нарэшце прыслухаліся да людзей. Віктар Якаўлевіч даў заданне старшыні сельвыканкама пачысціць дарогі і падсыпаць. На тым тыдні, можа, праблема ўжо вырашыцца”, — сказаў стараста вёскі.

svetamal__deleted__035857

Recent Posts

Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…

2 дня ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

2 дня ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

3 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

3 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

6 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

7 дней ago