Духовность

Ганцаўшчыну славяць майстры традыцыйных рамёстваў

Прэмію і дыплом за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры, уручыў дырэктару Дома рамёстваў Марыі Муха Аляксандр Лукашэнка.

“Гэта ўзнагарода ўсім тым майстрам Ганцаўшчыны, дзякуючы якім мы стварылі калекцыю работ традыцыйных рамёстваў нашых продкаў і зараз вучым гэтаму моладзь, – сказал Марыя Іванаўна. – Для мяне асабіста атрыманне прэміі, гэта яшчэ і адказнасць, таму што ўжо нельга апускаць дасягнутую планку.

Па словах Марыі Муха, перад уручэннем было хваляванне, але непасрэдна ў пад час узнагароды адчувала сябе вельмі ўпэўнена і камфортна.

“Напэўна таму, что ігуменья Яўдакія, настаяцельніца “Спаса-Ефрасеньеўскага жаночага манастара з Полацка, якой таксама ўручалі прэмію, сказала, што нас перахрысціла і блаславіла”, – расказвае Марыя Іванаўна.

Вядома, што сярод тысяч прэтэндэнтаў на гэтую прэмію, якая дарэчы складае каля 10 мільёнаў рублёў, было няпроста стаць лаўрэатам. І тым больш радасна, што сярод лепшых у чарговы раз нашы ганцаўчане. Некалькі разоў  прэмію “За духоўнае адраджэнне” атрымала Ганцавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка.

Як расказала дырэктар Дома рамёстваў, гэта сумарная ацэнка дзейнасці  іх калектыву, бо за апошнія пяць гадоў яны былі ўдзельнікамі практычна ўсіх рэспубліканскіх выстаў і з кожнай мелі ўзнагароды. Прадстаўлялі вырабы майстроў Ганцаўшчыны і ў краінах-суседзях. Найбольш актыўна супрацоўнітцва Дома рамёстваў ідзе з майстрамі-ткачыхамі, вышывальшчыцамі з вёсак Чудзіне, Будча, Дзяніскавічы, Малькавічы, Люсіна, Хатынічы і Боркі.

Першымі Марыю Іванаўну адразу пасля афіцыйнай часткі ў Палацы Рэспублікі віншавалі яе дочкі і экс-дэпутат парламента Аляксандр Свірыд.

Спраўка “ГЧ”: Дом рамёстваў заснаваны ў 1997 годзе. У штаце працуе чатыры творчыя работнікі (тры майстры- метадысты і дырэктар). У клубе майстроў 24 чалавекі. Удзел у рабоце Дома рамёстваў прымаюць больш за 200 майстроў. 

Валентина Пинчук

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

18 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

20 часов ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

22 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

23 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

23 часа ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

24 часа ago