Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам!

Для гэта дастаткова толькі добра раскрыць нейкую праблему з усіх бакоў, знайсці свой падыход, магчыма больш глыбокі, чым у звычайнага журналіста. “Народны журналіст” можа быць упэўнены ў сабе, бо ён піша пра тое, што хвалюе менавіта яго, турбуе яго сваякоў ці суседзяў. У Беларусі ўлады вельмі часта не зважаюць на жыццёвыя і бытавыя праблемы звычайных людей – заробкі, высокія кошты, праблемы з адукацыяй, транспартам, камунальнымі службамі, жытлом ці правапарадкам.

Калі вас хвалююць штодзенныя праблемы вашага горада, рэгіёна ці вёскі, напішыце пра гэта ў любым жанры, магчыма з выкарыстаньнем выяў, фотаздымкаў, відэаматэрыялаў. “Народны журналіст” можа апісаць любую значную, турбуючую яго праблему, даслаць на сайт з пазнакай “На конкурс”, альбо проста паспрабаваць сябе ў якасьці журналіста і прыслаць навіну, якая будзе таксама апублікавана на сайце. Многія людзі ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэтая нявера вынікае з-за недахопу інфармацыі.

Мэта конкурсу – заахвоціць здольных напісаць пра мясцовую праблему так яскрава і пераканаўча, што дзеля яе вырашэньня людзі аб’яднаюцца. Арганізуйце сваіх суседзей! Падыміце сваіх знаёмых! Няхай яны пабачуць, што нешта вакол сябе можна зьмяніць. Пачніце з агучваньня праблемы. Магчыма, далей гэта дапаможа вырашыць вашыя набалелыя канфлікты. Прапануйце сваё выйсьце з канкрэтнай сітуацыі. Агучце тыя тэмы, якіх не пачуеш на нанацыянальных каналах. Раскажыце пра беспрацоўе, карупцыю на прадпрыемстве, дзе вы працуеце, пралемы з адукацыяў вашай вёскі ці палітычны пераслед вашых сяброў, сацыяльныя кантрасты ці жахлівыя гісторыі з мэдыцынскай сферы.

Матэрыялы будзе ацэньваць міжнароднае журы, у складзе якога прафесійныя журналісты, дзеячы мясцовага самакіравання, літаратары. Усе матэрыялы, якія паступяць на конкурс, будуць адкрыты для прагляду публікі – размешчаны на сайце www.narodny.by. Двое пераможцаў атрымаюць партатыўныя кампутары, пяцёра аўтараў найлепшых матэрыялаў, паедуць у Польшчу на кароткі стаж у мас-мэдыях і мясцовых самакіраваннях Варшавы і Беластока, а дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць надрукаваныя.

Свае працы можна дасылаць на narodny.zurnalist@gmail.com або на абаненцкую скрыню — г. Мінск а/с 86 220002. Матэрыялы павінны быць адасланыя да 18.00 12 верасьня. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на сайт www.narodny.by ці па тэлефоне +375 44 717 92 26

Рымвід

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago