
w-dog.ru
Сёння я прапаную невялікі агляд публікацый пра розныя стыхійныя бедствы і іншыя напасці, якія ўскладнялі і без таго нялёгкае жыццё жыхароў нашага краю у першай палове ХХ стагоддзя.
Многія газеты міжваеннай Польшчы (у прыватнасці – “Słowo”, №141, 22.06.1929г.) паведамілі пра вялікі пажар, які адбыўся ранкам 21 чэрвеня 1929 года ў Гальшанах. Нягледзячы на тое, што ў яго тушэнні прымалі ўдзел не толькі мясцовыя пажарнікі, але і іх калегі з Граўжышкаў, Дзявенішкаў, Ашмянаў і Крэва, тады згарэла 27 жылых дамоў і 4 гаспадарчыя пабудовы.
А вось што знаходзім у старых газетах пра некаторыя іншыя беды, з якімі давялося сутыкнуцца нашым землякам.
Газета “Беларус” ад 18 ліпеня 1913 года паведамляе пра смерць 18-гадовага хлопца Браніслава Буцькі з Крэўскай воласці. Яна надышла ад удару маланкі падчас навальніцы.
У гэтай жа газеце за 3 кастрычніка расказваецца пра тое, што 7 верасня праз Гальшаны прайшла градавая хмара. Град быў з грэцкі арэх, а часам дасягаў памераў добрай бульбіны. Ён павыбіваў вокны, пасля яго ў полі знаходзілі забітых варон, курапатак і зайцоў.
З Ашмянаў у гэты час ехалі трое яўрэяў, двое з іх схаваліся ад граду пад воз. Трэці застаўся на возе, дык яго з разбітай галавой і чуць жывога прыйшлося везці ў ашмянскую бальніцу.
Паведамляецца таксама, што град нарабіў шкоды ў Гальшанах на 1000 рублёў.
Пра яшчэ адну напасць, якая не давала жыцця жыхарам нашага краю на працягу некалькіх гадоў пасля І сусветнай вайны, піша беларуская газета “Раніца” ў нумары за 17 студзеня 1922 года. Там змешчаны адразу два паведамленні з ашмянскага павету пра тое, што ў лясах пад Жупранамі, Крэвам і Гальшанамі развялася процьма ваўкоў, якія трымаюць у страху людзей і робяць дзёрзкія напады на іх гаспадаркі, загрызаючы свойскую жывёлу.
Сяляне адной з вёсак з-пад Дзівінішкаў расказалі, што ваўкі напалі на жаўнера, які вяртаўся ў сваю часць. Той пачаў страляць па іх, і, калі скончыліся патроны, узяўся абараняцца шабляй. Але і шабля зламалася, пасля чаго ваўкі разарвалі небараку на часткі.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More