Цуд 75-гадовага Міхаіла Курловіча

“Учора пасля навальніцы я злавіў нейкую істоту, якой з роду не бачыў! Адкуль узялася – невядома. У яе панцыр і рогі, у вадзе жыве. Я яе ў вядры  трымаю з учарашняга дня, – рассказвае Міхаіл Іосіфавіч Курловіч. – Вы прыязжайце і навуковага супрацоўніка з сабой бярыце, каб вызначыць, што гэта за жывёліна”.

Запытаўшыся якіх памераў “жывёліна” наш карэспандэнт угаварыў Міхаіла Іосіфавіча, пакуль прыехаць і разабрацца без навукоўца. На перавулаку Грыцаўца сустрэў дзед Міша, дарэчы наш пастаянны падпісчык, і павёў паказваць невядомую істоту. На вуліцы каля хаты стаяла вядро, абвязанае гардзінай, у якое дзед пасяліў пітомца. Сабраліся і суседзі.

Зняўшы матэрыю, усе ўбачылі што ў вядры сядзіць… звычайны вінаградны смоўж. Ён выпусціў рожкі і поўз на волю. Некаторыя сталі жартаваць…

“Во дзіва, 75 гадоў на свеце пражыў, а такой істоты бачыць не даводзілася!, – крыху з расчараваннем сказаў Міхаіл Іосіфавіч. – Я ж думаў, што гэта цуд! Жывёліну рэдкую злавіў, а аказалася, што ўсе пра яе ведаюць, акрамя мяне. Я на Каспійскім моры быў, там у ракавінах розныя стварэнні бачыў, а яшчэ скарпіёнаў, фалангаў ядавітых бачыў, а тут, атрымоўваецца, для сябе зрабіў адкрыццё!”

Але потым  насторой у дзеда Мішы змяніўся, ён любаваўся сваім “пітомцам”, якого адпусціў на волю. І яшчэ некаторы час мы правялі ў размовах з гэтым шчырым і цікавым чалавекам, які ўмее радавацца нават смаўжу.

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

4 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

7 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

7 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago