Хто павінен рабіць рамонт у арандаванай кватэры

Валянціна Саладуха, якая здымае арэнднае жыллё, кажа, што мінулыя гады са столі ўвесь час лілася вада. Доўгі час ніхто ў кватэры не жыў, бо Валянціна Фёдараўна была вымушана з’ехаць у вёску, каб даглядаць інваліда. І вось зараз, калі дачка з дзецьмі і зяць усяліліся, трэба рабіць рамонт. Але хто яго павінен рабіць?

“Я столькі гадоў клеіла шпалеры, бяліла, але гэта было ненадоўга. Дарэмная праца, бо залівала нас зверху перыядычна”, – сказала жанчына.

Міхаіл Зезюлевіч, зяць Валянціны Саладухі, які пазваніў на “гарачую лінію” “ГЧ”, лічыць, што рамонт павінен рабіць камунгас.

“Тут на сценах штукатурка адвалілася, нібы грыбок нейкі пайшоў. Я два вядры таго, што асыпалася, вынес, а яна далей сыплецца”, – кажа Міхаіл.

Пра прычыну, ад чаго цякло на другім паверсе, аўтар гэтагага артыкула даведаўся ад пенсіянеркі з 3-га паверха. Вольга Шуляк расказала, што раней і ў яе на падлозе ў ваннай і туалеце стаяла вада. Але можа з год таму камунгасаўцы разбілі падлогу і знайшлі, што ў трубе была дзірачка і вада адтуль сочыцца.

“Яны ці заварылі тую дзірку, ці замянілі нешта, але зараз ужо не цячэ”, – расказала “ГЧ” Вольга Мікалаеўна.

Як патлумачыў намеснік дырэктара КУМПП “ЖКГ “Ганцавіцкае РЖКГ” Сяргей Вайцешык, наймальніку здаецца арэнднае жыллё і ён абавязаны патрымліваць парадак, у тым ліку і праводзіць рамонт за свой кошт падчас пражывання.

“Але я разумею, што ў дадзеным выпадку жыльцы лічаць, што калі заліў адбываўся не па іх прычыне, то і рамонт павінен быць праведзены не імі, – сказаў Сяргей Канстанцінавіч”. – Мы абавязкова высветлім гэтую сітуацыю і разбяромся, каб даць людзям аргументаваны адказ”.

Напэўна, гэта пытанне цікава і іншым жыльцам арэнднага жылля. Таму ў наступным нумары мы паспрабуем знайсці адказ на гэта пытанне і раскажам чытачам.

fgun_furn

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

20 часов ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

23 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

24 часа ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago