Гонар і годнасць народа – яго мова

Я перабольшваю, сказаўшы «катастрафічны»? Ніколькі. Вось хоць бы прыклад. У лютым адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Пацікавілася, як жа ён адзначаўся ў нашай краіне, дзе праблема роднай мовы стаіць вельмі востра. Так, многія СМІ далі матэрыялы, прысвечаныя гэтай даце.

У дзвюх газетах, якія выдаюцца ў нашым раёне, не забыліся на гэты дзень. “Савецкае Палессе” падало некалькі вершаў пра родную мову сяброў літаб’яднання “Верасок”. Газета «Ганцавіцкі час” змясціла артыкул Марыі Заляценкі “Клопат пра мову – клопат пра будучыню нацыі”.

Гэты артыкул радасна ўсхваляваў мяне, дзякуй і аўтару, і рэдакцыі выдання. Радасна, бо адчула, што я не адзінокая, што ў мяне ёсць аднадумцы. Мне баліць сэрца за мову, трэба, каб як мага большай колькасці беларусаў балела. Тады будзе нешта мяняцца да лепшага.

Мне аднойчы субяседніца ў гаворцы, што вялася між намі па пытанні роднай мовы, заўважыла:

“Што толку, што ты пішаш пра мову? Што мяняецца?”.

Я не пагадзілася з яе меркаваннем аб карысці маіх выступленняў у абарону мовы, бо разумею, калі хоць аднаго праціўніка беларускамоўя ці абыякавага да гэтага пытання чалавека прымусіла, няхай і не перайсці на беларускую мову, а хаця б задумацца над праблемай, то ўжо не дарэмна.

Ратуйце мову!

Дык вось я ўпэўнілася: у Дзень роднай мовы некаторыя школы і бібліятэкі выкарысталі гэты дзень для прапаганды роднай мовы, прапаганды беларускай літаратуры.

Сумна: некаторыя. А ў большасці – «тишь, да благодать». А ў гэты ж дзень нам, беларусам, трэба біць у набат, крычаць са званіцы: “Каравул! Ратуйце мову!”

Я не разумею сваіх суайчыннікаў. Не магу зразумець абыякавасці народа да мовы продкаў. Галоўную прычыну ўсяго гэтага бачу ў няведанні сваёй гісторыі, сваіх каранёў. Гэта і наша віна, і наша бяда. Памятаеце, як у класіка: “Мы все учились понемногу чему-нибудь и как-нибудь?”.

Вось у гэтым і бяда, што як-небудзь. Кожнаму з нас можна крыху ведаць з асноў фізікі, матэматыкі, хіміі… А вось ведаць гісторыю народа свайго, Бацькаўшчыны, літаратуру (як сродак пазнання гісторыі і жыцця) трэба абавязкова, прытым глыбока.

Мы б ведалі, які шлях прайшоў наш народ, хай гераічны, хай трагічны, ведалі б імёны слаўных сыноў і дачок Радзімы, бачылі б, якімі ахвярамі усцелены той шлях, які прайшлі нашы прашчуры. Таму і цанілі б тое, што мы сёння маем: маем беларускі народ, дзяржаву Беларусь і неад’емнае ў свяшчэннай трыядзе – беларускую мову.

Беларуская мова – роўная сярод еўрапейскіх

Мінулы год прайшоў як год, калі мы і ўсё перадавое чалавецтва адзначала юбілеі нашых класікаў Купаля, Коласа і Багдановіча, славутых сыноў нашага народа, якія праславілі нас на ўвесь свет, паказалі, што беларуская мова – роўная сярод роўных еўрапейскіх народаў, а ў мілагучнасці другая ў свеце пасля італьянскай (Адам Міцкевіч першы падмеціў, а потым з ім пагадзіліся і ўсе).

Нам бы ганарыцца гэтым, а мы… Мы саромеемся сябе. Вам хіба не прыходзілася чуць, як замежнікі не могуць ніяк даўмецца, бываючы ў Беларусі, чаму гэта беларусы так не любяць сваю мову.

Ганьба нам, беларусам, ганьба! І самі ж вінаватыя. Віну гэтую мы можам змыць, пакаяўшыся перад мовай, продкамі і Богам, што мы адрынулі тую мову, якую Усявышні даў нашаму народу.

У нас многае ёсць. Пра многае мы дбаем. Але ж можа не стаць самага галоўнага нацыянальнага скарбу – роднай мовы, якая адрознівае народ ад натоўпу, якая аб’ядноўвае яго, якая вылучае нас сярод іншых народаў.

Пра якую незалежнасць можна гаварыць, карыстаючыся хай братняй, але ж чужой мовай? Хтосьці западозрыць мяне ў нелюбові да суседкі Расіі і рускай мовы. Зусім не. Усе жыццё я выкладала ў школе “великий и могучий русский язык». Прывівала любоў да яго сваім вучням.

Бясконца люблю і захапляюся рускай літаратурай і сёння, а рускую літаратуру XIX стагоддзя лічу першай у сусветнай літаратуры. Але ж, як сапраўдны інтэрнацыяналіст, любячы і паважаючы чужое, не прыніжаю сваё. Па жыцці карыстаюся беларускай мовай, якую засвоіла з малаком маці.

Хай суседзі вернуць Беларусі яе скарбы

З Расіяй мы будуем саюзную дзяржаву, яна наша бліжэйшая суседка і саюзніца. Бачачы, як мы шануем мову гэтай дзяржавы, няхай бы і яна пашанавала нас, вярнуўшы нашае нам. Да прыкладу, тое, што было вывезена ў Расію пасля падаўлення паўстанняў Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, што трапіла ў архівы Масквы, Санкт-Пецярбурга пасля завяршэння Другой сусветнай вайны (напрыклад, зборы беларускіх магнатаў Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Агінскіх, Пацаў).

Гэта ж сапраўдныя скарбы магнацкіх калекцый: гістарычныя дакументы, партрэты продкаў, старажытная зброя, мастацкія творы сваіх і замежных мастакоў. А чаму ж Масква перадала Літоўскую метрыку не нашай Нацыянальнай бібліятэцы, а Вільнюсу?

А яна ж напісана на беларускай мове. Старажылы гаварылі: “Чыя мова, таго і зямля”. А чаму Расія з Санкт-Пецярбургам не верне Архіў уніяцкіх мітрапалітаў, вывезены з нашых Жыровічаў? Нашы вучоныя сцвярджаюць, што расіяне яго ніколі не вывучалі і вывучаць не будуць. Ён там проста загіне.

Чаму б нашай саюзніцы не вярнуць бясцэнныя каштоўнасці Беларусі, калі яны канфіскоўваліся царскім урадам у іх уладальнікаў на тэрыторыі Беларусі? А слуцкія паясы? Ды і сапраўдны крыж Еўфрасінні Полацкайшукаць трэба, канешне, у скарбніцы Маскоўскага патрыярхату.

Вярнулі б мы крыж на радзіму, дык можа, яе заступніцтвам і малітвамі перад Усявышнім і ён павярнуўся б тварам да нас. А яшчэ – звярніся мы да Яго на дадзенай Ім нам мове! Вяртаюць жа Грэцыя і Егіпет сёння свае помнікі з музеяў Лондана і Берліна.

Сумленны беларус! Загавары па-беларуску!

У мове – жыццё і смерць народа. Гэткі вывад зрабілі яшчэ старажытныя. Дык выходзіць, мы як народ выміраем. Трапна выразілася паэтка з Ляхавіччыны Вера Дыдышка: “Беларускае слова ў блакадзе”. Падзяляю боль і недаўменне аднаго з патрыётаў Бацькаўшчыны, які з горыччу канстатуе:

Пражыўшы жыццё немалое,
Даймае мяне неспакой;
Чаму беларусы без болю
Зракаюцца мовы сваёй?”

Забыўшы матчыну мову, ці далёка мы пойдзем? Гэта толькі пачатак. Пойдзем, але ці ў патрэбным напрамку? Задумаемся, суайчыннікі! З заняпаду мовы пачынаецца незваротны шлях. Мудры наш беларускі народ трапна падмеціў:

“Хто з матчынай мовы пасмяецца, той у старасці ад маткі адрачэцца”.

Вось як побач стаяць родная мова і чалавечая годнасць.

Калі мы не некалі, не потым, а цяпер не зменім сваё стаўленне да мовы, то яе чакае незайдросны лёс. Паводле даведніка “Этнолаг” Б.–Ф. Грайлеса, у свеце існуе больш за 6800 моваў і дыялектаў.

Згодна з прагнозамі вучоных, на працягу бліжэйшых ста гадоў знікнуць 80-90% моў свету. Дык мо не дадзім нашаму скарбу трапіць у лік гэтых працэнтаў?! Абаронім мову, абаронім будучае нашых нашчадкаў!

Сумленны беларус! Абудзі ў сабе грамадзянскія пачуцці: загавары па-беларуску! Усюды! Сёння ж! І заўсёды! Бо без мовы не будзе нас як народа. Бо хто ж тады будуць нашы ўнукі і праўнукі? Родная мова – адно з самых вялікіх тварэнняў народа, яго гордасць і годнасць.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago