
Виталий Герасименя
Больш за 145 гадоў царква ў вёсцы Чудзін верай і праўдай служыць сваім прыхаджанам. Каля 10 гадоў назад абраз у гэтай царкве змяніла свой воблік, а пры новым настаяцелю ў храме з’явіліся часцінкі мошчаў святых.
На старых закрытых могілках вёскі Чудзін знаходзіцца пабудаваная ў 1867 годзе царква ў імя святога вялікапакутніка Георгія Перамоганосца. Гэта адна са старэйшых драўляных пабудоў на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, якая з’яўляецца помнікам народнага дойлідства.
Шмат чаго зведала Георгіеўская царква на сваім вяку: была праваслаўнай капліцай, затым уніяцкім храмам, а з 1837 года стала праваслаўным храмам. У 20-ым стагоддзі, у час правядзення дзяржаўнай атэістычнай палітыкі, царква была зачынена.
Служэнні ў ёй не праводзіліся, і яна паступова пачала разбурацца. Жыхары вёскі былі сведкамі таго, як гіне нязменны сімвал іх вёскі, і сэрцы іх абліваліся крывёю.
У рапарце, які датуецца 24 чэрвенем 1865 года, Завішчанскі благачынны святар Іаан Бабарыкін архіепіскапу Мінскаму і Бабруйскаму Міхаілу паведаміў аб тым, што сяляне жадаюць аднавіць царкву. Агульнымі намаганнямі храм удалося аднавіць. У красавіку 1867 года царква была асвечана і гатова да правядзення службы.
Цяпер настаяцелем у храме з 2005 года з’яўляецца іерэй Пётр Сычэвіч. Сёння царква з’яўляецца духоўным цэнтрам і сэрцам вёскі, месцам, дзе вучаць дабрыні, мудрасці, міласэрнасці.
Па словах настаяцеля царквы, пры храме існуе нядзельная школа, заняткі ў якой вядуць сам айцец Пётр і матушка. Яны разам са сваімі выхавальнікамі перыядычна наведваюць Жыровіцкі манастыр і Ізбійскі Бор. Нядзельную школу пры храме наведваюць 12 хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны не толькі прысутнічаюць на занятках у нядзелю, але і не прапускаюць богаслужэнні. Пры царкве праводзяцца шматлікія святы, і дзеці актыўна ўдзельнічаюць у іх, наладжваюць разнастайныя выставы сваіх работ.
“Мне не шкада свайго часу. Я рэгулярна наведваю вясковую школу, размаўляю са школьнікамі, запрашаю іх на богаслужэнні. Кожны раз прысутнічаю на святах першага і апошняга званка, даю дзецям настаўленні, благаслаўляю іх”, – адзначыў падчас тэлефоннай размовы Пётр Сычэвіч.
Па словах бацюшкі, уся яго праца не праходзіць дарэмна. Вучні 8 класа з вялікай ахвотай прыходзяць у храм і дапамагаюць праводзіць службу. Адзін з ранейшых наведвальнікаў нядзельнай школы Яўген Стральчэня, які цяпер ужо з’яўляецца студэнтам факультэта тэалогіі пры БДУ, разам з Арцёмам Лойка дапамагае наладжваць царкоўныя святы і весці службу ў храме.
Прыхаджан па святах у храме налічваецца да 70, а ў звычайны нядзельны дзень – каля 35 чалавек. Некаторыя людзі ўжо па стане здароўя не могуць наведваць царкву, таму настаяцель храма плануе наладзіць падвоз іх з дапамогай транспарту, каб усе, хто жадае, змаглі прысутнічаць на богаслужэннях.
У 2003 годзе, яшчэ пры папярэднім настаяцелю храма – бацюшку Аляксандру – у царкве адбыўся цуд… Каля ўзгалоўя абраза “Тайная вячэра” было пацямненне, але потым лікі святых пасвятлелі і сталі больш выразнымі, а лампадка, якая там вісела, таксама абнавілася. У храм намаганнямі цяперашняга настаяцеля былі прывезены часцінкі мошчаў святых.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More