Ганцавіцкія католікі абвяшчалі Бога на ўсе чатыры накірункі свету

Штогод у першы чацвер пасля нядзелі Спаслання Духа Святога католікі ўсяго свету пасля Святой Імшы выходзяць на такую працэсію, каб ушанаваць перамененыя хлеб і віно ў Цела і Кроў Езуса Хрыста і тым самым напомніць усім жыхарам ваколіц пра тое, што Хрыстос ахвяраваў сваё жыццё за нас і далей прысутнічае сярод нас у Святых Дарах. Разам з тым, абвяшчаючы прысутнасць Хрыста сярод нас, удзельнікі гэтай ўрачыстай працэсіі жадалі абудзіць сумленне тых людзей, якія яшчэ не прыйшлі да Бога, каб яны паспяшаліся зрабіць гэта.

У Ганцавічах сёлета гэтае свята пачалося надзвычай урачыста: па запрашэнні мясцовага ксяндза Алега Шпеця Святую Імшу правіў новавысвенчаны ксёндз Уладзімір Марушэўскі. Гэта было вялікай Божай ласкай для ганцаўчан: на руках маладога святара яшчэ “не высах Святы алей”, якім ён быў намашчаны ўсяго два дні таму, і ён змог благаславіць усіх прысутных у касцёле.

Пасля ўчыненага благаславення ў касцёле амаль 200 парафіян прайшлі з працэсіяй па вуліцах горада Ганцавічы ў суправаджэнні духавога аркестра. Наперадзе святары неслі Найсвяцейшы Сакрамант (Святыя Дары), вернікі спявалі малітоўныя песні. Удзельнікі працэсіі рабілі прыпынкі каля 4-х прыгожа прыбраных алтароў, якія былі размешчаны ў розных месцах горада і сімвалізавалі сабою чатыры напрамкі свету: усход, захад, поўдзень, поўнач, – дзе заўсёды прысутнічае Пан Бог.

Перад кожным алтаром адбываліся малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамантам за спакой і здароўе людзей, за ўратаванне ад пажараў, голаду і войнаў, ад усялякіх іншых напасцяў.

Па заканчэнні працэсіі вернікі вярнуліся ў храм і закончылі ўрачыстасць хвалебным выкананнем гімна “Цябе, Бога, выслаўляем…”

Урачыстымі, прасветленымі, узрушанымі былі твары людзей, якія прынялі ўдзел у гэтым свяце.

“Вялікую радасць перажываю ад таго, што прычынілася да гэтай урачыстасці, атрымала прыміцыйнае благаславенне, разам з людзьмі славіла Бога ў малітвах. Я адчуваю сябе проста цудоўна пасля гэтага свята,” – узрушана гаварыла парафіянка Марыя Далідовіч.

“Вялікая сіла і моц Усявышняга, бо, спадзеючыся на яго, спажываючы Яго Цела, заўсёды адчуваеш сябе мацнейшым і ўпэўненым. Я буду рады, калі хоць адзін чалавек пасля сённяшняй урачыстасці павернецца тварам да Бога,” – выказаўся ганцаўчанін Казімір Шпак.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

2 дня ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

6 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago