Біскуп Антоній Дзям’янка удзяліў сакрамант бежмавання

Святую імшу на беларускай мове ў гэты ўрачысты дзень правіў сам біскуп. Прывітаўшы ўсіх прысутных у касцёле, ён аб’явіў: “Сёння праз маю паслугу група вернікаў, адпаведна падрыхтаваная ксяндзом Алегам, прыме сакрамант Духа Святога, і яны стануць рыцарамі Хрыста ў Касцёле, прымаючы абавязак з большай адвагай, ахвярнасцю ўдзельнічаць ў жыцці Касцёла і адказваць за яго развіццё і місію ў сучасным свеце”.

На пытанне “Што азначае прыняцце сакраманту бежмавання?” ксёндз Алег Шпець адказаў: “Гэты сакрамант (таинство) устаноўлены Езусам Хрыстом для ўмацавання ў веры і хрысціянскай дабрадзейнасці. Хрысціянін праз памазанне святым алеем і малітву атрымлівае ласку Святога Духа непахісна і мужна вызнаваць сваю веру, набожна жыць і, калі будзе патрэбна, аддаць жыццё за Хрыста. У Рымскім абрадзе бежмаванне выконвае звычайна біскуп праз ускладанне рук, знак крыжа алеем святым (мірам) і малітву”.

Удзяліўшы Духа Святога 26-і вернікам рознага ўзросту (падлеткам, дарослым і сталым людзям), біскуп Антоній Дзям’янка звярнуўся да іх з пранікнёнымі словамі: “Прашу, каб з гэтага месца вы выйшлі адноўленымі, каб у веры былі падобнымі да Апосталаў, як навучаў Святы Павел: у любові ўзаемнай будзьце добразычлівымі. У аказванні пашаны адзін аднаго апярэджвайце. Не апускайцеся ў руплівасці. Майце палымяны дух. Выконвайце служэнне Госпаду.Весяліцеся надзеяй . У нягодах будзьце цярплівымі, у малітве – трывалымі”.

Напрыканцы імшы біскуп адзначыў станоўчую працу ўсяго касцёла і асабліва ксяндза Алега, пажадаў далейшых поспехаў у развіцці парафіі.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago